Ошибка :

Показать отладочную информацию

Пасяджэнне рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Пасяджэнне рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці

21 мая 2016 года адбылося выязное пасяджэнне рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці ў межах VI адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод» у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці.

У пасяджэнні рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці прынялі ўдзел пастаянныя ўдзельнікі лабараторыі – педагогі дадатковай адукацыі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі, метадысты Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці.

Удзельнікі пасяджэння пазнаёміліся з рэгіянальным вопытам этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі сродкамі традыцыйнага мастацтва Брэсцкага Палесся, вопытам арганізацыі і правядзення фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод», творчымі фальклорнымі калектывамі Брэсцкага рэгіёна, прынялі ўдзел у рабоце абласной навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў.

У межах фестывалю дзейнічалі рознабаковыя творчыя пляцоўкі,  на якіх праходзілі конкурсныя выступленні фальклорных калектываў,  індывідуальных выканаўцаў, фальклорных тэатраў, конкурс рэканструяванага народнага касцюма, выстаўка работ навучэнцаў аб’яднанняў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і іншыя.
Яскрава і захапляльна дэманстравалі сваё майстэрства ў выкананні традыцыйна-побытавых танцаў  малыя і дарослыя фалькларысты падчас конкурсу танцавальных пар  і этнадыскатэкі.

Абласная навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў “Папулярызацыя традыцыйнай народнай культуры, шляхі зберажэння мясцовых традыцый”, якая адбылася ў межах “Радавода”, пазнаёміла ўдзельнікаў лабараторыі з вынікамі праектна-даследчай дзейнасці навучэнцаў Бресцкай вобласці,  накіраванай на развіццё і далучэнне дзяцей і моладзі да культурных каштоўнасцей малой Радзімы.

Удзельнікі рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці адзначылі высокі ўзровень правядзення фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”, выказалі меркаванне аб неабходнасці далейшага прафесійнага ўдзаемадзеяння і ўдасканалення педагагічнага майстэрства праз формы сумеснага супрацоўніцтва ў галіне  выхавання дзяцей і моладзі сродкамі традыцыйнага мастацтва беларусаў, развіцця этнакультурнай прасторы ва ўстановах адукацыі.

Фотасправаздачу глядзець

Метадыст аддзела навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі  Таццяна Крыўко