Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Рэспубліканскі конкурс работ навучэнцаў “Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка”

27-29 красавіка 2017 года ў межах мерапрыемстваў XVII Рэспубліканскай выстаўкі навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту «Правільны прафесійны выбар – упэўненая будучыня маладога пакалення» адбыўся арт-фэст “Лялька”.

Гэта падзея была прысвечана падвядзенню вынікаў рэспубліканскага конкурсу работ навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа.

Беларуская народная цацка” і ўключала: выстаўку творчых работ па выніках рэалізацыі праектна-даследчай дзейнасці, прэзентацыю праектаў навучэнцаў і педагогаў, майстар-класы і цэрымонію ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў конкурсу.

Творчы праект рэспубліканскага конкурсу быў распрацаваны і рэалізаваны Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесна з установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі рэспублікі і быў накіраваны на патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў, далучэнне дзяцей да каштоўнасцей этнакультурнай спадчыны праз вывучэнне традыцыйнай народнай цацкі, развіццё і падтрымку дзіцячай адоранасці ў галіне народнай культуры і мастацтва.

Актыўнымі ўдзельнікамі рэспубліканскага этапу конкуру сталі больш за 300 навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі; 183 педагагічных работніка.

На конкурс прадстаўлена 143 праектна-даследчыя, творчыя работы з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Па выніках правядзення рэспубліканскага конкурсу

дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
I ступені ўзнагароджаны 12 праектаў навучэнцаў і педагогаў,
II ступені  – 15,
III ступені – 16,
дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі – 45.

Цэнтрам увагі ўсіх удзельнікаў конкурсу сталі даследаванні ў галіне вывучэння і вырабу беларускай народнай цацкі, традыцыйнай і сучаснай лялькі.

Тэхналогія стварэння творчых работ уключала і метадычную работу, даследчую дзейнасць (вывучэнне гісторыі, этнаграфіі, геаграфіі, культуры і мастацкіх традыцый роднага краю) і творча-пошуковую дзейнасць. 

Навучэнцы ў праектнай дзейнасці выступалі як даследчыкі традыцый беларускага народнага мастацтва і вырашалі праблемы захавання, пераемнасці і трансляцыі культурнай спадчыны свайго народа, самі з’явіліся стваральнікамі творчых прадуктаў, якія прадставілі на рэспубліканскі конкурс у чатырох намінацыях:

  • традыцыйная лялька; 
  • сучасная лялька; 
  • традыцыйная цацка; 
  • сучасная цацка.

Конкурс спрыяў развіццю творчых здольнасцей навучэнцаў праз стымуляванне інтарэсаў да традыцыйнай народнай культуры і мастацтва;
пашырэнню ведаў і ўдасканаленню майстэрства па выкананні беларускай народнай цацкі;
вызначыў актуальны педагагічны вопыт у галіне энтакультурнага выхавання дзяцей і моладзі, абазначыў перспектывы для далейшай работы ў гэтым кірунку.

Усіх пераможцаў і прызёраў конкурсу віншуем з выдатнымі вынікамі і жадаем далейшых поспехаў у галіне вывучэння беларускага народнага мастацтва.

Спіс пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу работ навучэнцаў  “Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка”, узнагароджаных дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі змешчаны па спасылцы.

Фота - заключны этап конкурсу

Фота - 27 красавіка цэрымонія ўзнагароджання, майстар-класы

 Метадысты аддзела навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі Т.М. Крыўко, Т.А. Сідарэвіч.