Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Пасяджэнне рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці “Этнакультурнае выхаванне дзяцей і моладзі ў сучаснай практыцы дадатковай адукацыі: тэндэнцыі і перспектывы”

26-27 лістапада 2015 года ва ўстанове адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адбудзецца пасяджэнне рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці “Этнакультурнае выхаванне дзяцей і моладзі ў сучаснай практыцы дадатковай адукацыі: тэндэнцыі і перспектывы”.

У пасяджэнні прымуць удзел педагагічныя работнікі абласных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, педагогі дадатковай адукацыі аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку, супрацоўнікі кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

У праграме пасяджэння – школа майстэрства для педагогаў дадатковай адукацыі, якая ўключае майстар-класы, творчыя майстэрні, трэнінг па беларускай спеўнай этнафоніі. У межах пасяджэння адбудзецца знаёмства з вопытам работы па этакультурным выхаванні дзяцей і моладзі ДУА ЦДАДзіМ “Ветразь” Кастрычніцкага раёна г. Мінска, а таксама абмеркаванне актуальных пытанняў і тэндэнцый развіцця дзіцячага і маладзёжнага фалькорнага руху ў сучасны перыяд.

Пачатак пасяджэння 26 лістапада 2015 года ў 11.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, 16, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Тэлефон для даведак: 8 (017) 327 86 61.

Праграма пасяджэння рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці. (спампаваць)