Ошибка :

Показать отладочную информацию

V Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

V Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі

Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі” 

 

  Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ініцыіруе правядзенне V Адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі”  (далей – міжрэгіянальныя майстар-класы).

    Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы праводзяцца з 10 мая па 10 чэрвеня 2023 года ў межах рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі “Укараненне мадэлі сеткавай арганізацыі дзейнасці суб’ектаў рэспубліканскага метадычнага кластара як умова фарміравання інавацыйнага адукацыйнага асяроддзя дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” і рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці”.

    Адкрыццё майстар-класаў адбылося  27 красавіка 2023 года ў рамках  XX Рэспубліканскай выстаўкі навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі.

    Мэта правядзення міжрэгіянальных майстар-класаў: развіццё інтэграванай культурна-адукацыйнай прасторы праз стварэнне прафесійнай супольнасці педагагічных работнікаў для вырашэння задач па перайманні, захаванні і трансляцыі рэгіянальных народных мастацкіх традыцый; вывучэнне і распаўсюджванне актуальных педагагічных практык выхавання і творчага развіцця дзяцей і моладзі сродкамі традыцыйнага мастацтва беларусаў.

    Задачы:

    знаёмства з эфектыўнымі і прадуктыўнымі методыкамі і тэхналогіямі трансляцыі  культурных традыцый беларусаў у адукацыйнай і творчай дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах народнай дэкаратыўна-прыкладной і фальклорнай (музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай) творчасці;

  падтрымка і развіццё творчай ініцыятывы, актыўнасці педагагічных работнікаў і іх прафесійнага майстэрства;

    удасканаленне этнакультурных кампетэнцый удзельнікаў адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў;

    выяўленне і абагульненне рэгіянальнага інавацыйнага педагагічнага вопыту па этнакультурным выхаванні навучэнцаў.

    

  ТЭМАТЫЧНАЯ ПРАГРАМА V Адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі”


     АГУЛЬНЫ ГРАФІК ПРАВЯДЗЕННЯ V Адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў

 

      Умовы правядзення  V Адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі

     Рэгіянальныя аргкамітэты дасылаюць у Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі  ў перыяд правядзення адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў  (10 мая -10 чэрвеня 2023 г.) зводныя заяўкі на ўдзел педагагічных работнікаў   у міжрэгіянальных майстар-класах згодна тэматычнай праграмы (дадатак 3) 

     Зводная заяўка на  ўдзел  у V Адкрытых міжрэгіянальных майстар-класах “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі”(дадатак 3).

   Каардынатары: аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі, тэл. 8017-379-56-61.