Больш за сем гадоў у рамках інавацыйнай дзейнасці Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі рэалізуецца рэспубліканскі культурна-адукацыйны праект «Беларускае народнае мастацтва і дзеці».
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Праграма культурна- адукацыйнага праекта «Беларускае народнае мастацтва і дзеці» уключае
комплекс культурна-адукацыйных мерапрыемстваў мастацкай і духоўна-маральнай накіраванасці ў галіне вывучэння, захавання і трансляцыі беларускага народнага мастацтва ў сучанай адукацыйнай прасторы для навучэнцаў;
сістэму навукова-метадычнага суправаджэння педагагічных работнікаў (у якой інтэграваны мастацкія, фалькларыстычныя, этнаграфічныя, этнапедагагічныя, псіхалагічныя, сацыяльна-культурныя, культуралагічныя, тэхналагічныя і іншыя веды);
дзейнасць рэспубліканскіх метадычных фарміраванняў: рэспубліканскага метадычнага аб'яднання педагагічных работнікаў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці (майстар-классы, тэматычныя пасяджэнні, інавацыйныя семінары, творчыя майстэрні).
Праграма культурна-адукацыйнага праекта «Беларускае народнае мастацтва і дзеці» рэалізуецца праз метадычныя праекты: адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі; рэспубліканскія конкурсы праектна-даследчых работ навучэнцаў;
Рэспубліканскі педагагічны форум.
Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў
дадатковай адукацыі па накірунках народнай творчасці:
«народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць», «музычны фальклор», «фальклорны тэатр»
![]() |
![]() |
• Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы «Вучымся ў майстроў», 2016 г.
Інфармацыйныя матэрыялы адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў «Вучымся ў майстроў», 2016 г.
Аб выніках правядзення адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў «Вучымся ў майстроў», 2016 г.
• Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы «Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць», 2020 г.
![]() |
Педагагічны вопыт і метадычныя матэрыялы па выніках правядзення адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў |
Рэспубліканскія конкурсы праектна-даследчых работ навучэнцаў
![]() |
![]() |
Рэспубліканскі конкурс праектна-даследчых работ навучэнцаў
«Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка», 2017 г.
- Інфармацыйныя матэрыялы рэспубліканскага конкурсу праектна-даследчых работ навучэнцаў «Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка»
- Агляд навукова-метадычнай літаратуры «Фарміраванне даследчых кампетэнцый навучэнцаў і педагогаў у працэсе праектнай дзейнасці»
- Аб выніках правядзення рэспубліканскага конкурсу праектна-даследчых работ навучэнцаў «Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка»
- Каталог творчых работ пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу праектна-даследчых работ навучэнцаў (раздзел III зборніка «Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка»
«Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў
«Нашчадкі традыцый», 2019 г.
- Інфармацыйныя матэрыялы рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый»
- Аб выніках правядзення рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый»
- Каталог творчых работ пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый»
![]() |
Метадычныя матэрыялы і вопыт праектна-даследчай дзейнасці па выніках правядзення рэспубліканскіх конкурсаў работ навучэнцаў |
Рэспубліканскі педагагічны форум
(прымаюць удзел педагагічныя работнікі сістэмы дадатковай
адукацыі дзяцей і моладзі, дзейнасць якіх звязана з рознымі відамі
народнай творчасці і яе прапагандай у дзіцячым і маладзежным асяроддзі)
![]() |
![]() |
I Рэспубліканскі педагагічны форум «Культуралагічны падыход у развіцці прафесійнага майстэрства педагогаў дадтковай адукацыі», 2017 г.
- Інфармацыйныя матэрыялы I Рэспубліканскага педагагічнага форума «Культуралагічны падыход у развіцці прафесійнага майстэрства педагогаў дадатковай адукацыі», 2017 г.
- Агляд навукова-метадычнай літаратуры «Культуралагічны падыход у развіцці прафесійнага майстэрства педагогаў дадатковай адукацыі»
II Рэспубліканскі педагагічны форум «Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі», 2019 г.
- Інфармацыйныя матэрыялы II Рэспубліканскага педагагічнага форума «Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі», 2019 г.
- Агляд навукова-метадычнай літаратуры «Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»,
- Аб выніках правядзення II Рэспубліканскага педагагічнага форума «Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі», 2019 г.
![]() |
Педагагічны вопыт і метадычныя матэрыялы па выніках правядзення Рэспубліканскага педагагічага форума |
Праграма культурна-адукацыйнага праекта
«Беларускае народнае мастацтва і дзеці» рэалізуецца
праз выставачную дзейнасць, творчыя праекты і конкурсы:
![]() |
![]() |
- штогадовыя масштабныя рэспубліканскія выстаўкі-конкурсы дзіцячай творчасці па розных накірунках народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва («Саматканы цуд», «Вясёлкавыя рытмы», «Залатая саломка», «Калядная зорка» і інш.);
- рэспубліканскія выстаўкі дзіцячых мастацкіх праектаў народных і ўзорных калектываў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці («З рога ўсяго многа», «Спрадвечнае заўтра» і інш.), у рамках якіх праходзяць прэзентацыі і абарона лепшых праектаў з удзелам членаў журы рэспубліканскіх выставак, прадстаўнікоў навукі, кваліфікаваных спецыялістаў у галіне народнага мастацтва;
- адкрытыя рэспубліканскія конкурсы юных майстроў па розных відах народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці (саломапластыка, выцінанка, дэкаратыўная роспіс, ткацтва і інш.) у рамках рэспубліканскіх выставак.
- рэспубліканскі агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Прывітанне, свет!» (беларуская народная творчасць прадстаўлена ў намінацыях «Харэаграфічная творчасць», «Вакальная творчасць», «Фальклорная творчасць», «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць»).
Рэспубліканскі метадычны кластэр:
апорныя метадычныя пляцоўкі
У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта Нацыянальнага Цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі «Укараненне мадэлі рэспубліканскага метадычнага кластэра як рэсурсу развіцця дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» (2016-2020 г.г.) у інавацыйнай вобласці «Абагульненне перадавога педагагічнага вопыту як умова эфектыўнага метадычнага ўзаемадзеяння» прадстаўлена 13 апорных метадычных пляцовак па актуальных накірунках «Этнакультурнае выхаванне навучэнцаў ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»; «Выхаванне навучэнцаў сродкамі культурна-гістарычнай спадчыны беларусаў»
Брэсцкая вобласць (4)
«Абласны адкрыты фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод»: вопыт арганізацыі і правядзення»
- УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці»;
- ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае»;
«Выхаванне навучэнцаў сродкамі рэгіянальнага фальклору»
- ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Белаазёрска»;
«Далучэнне дзяцей і моладзі да нацыянальных традыцый сродкамі фальклору»
- ДУА «Іванаўскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці»
Віцебская вобласць (4)
«Выхаванне асобы на аснове культурна-гістарычнай спадчыны рэгіёну»
- ДУА «Цэнтр дзяцей і моладзі Віцебскага раёна»;
- ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»;
- ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»;
«Этнакультурнае выхаванне навучэнцаў аб'яднанняў па інтарэсах мастацкага профілю»
- ДУДА «Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»
Гродзенская вобласць (1)
«Этнакультурнае выхаванне навучэнцаў сродкамі народнай спадчыны Гродзенскага Панямоння»
г. Мінск (1)
«Адукацыйная культурная праграма «Традыцыйная культура і моладзь»
Мінская вобласць (3)
«Адраджэнне і захаванне народных промыслаў у сучасных умовах»
«Развіццё цікаўнасці да гісторыі і культуры Беларусі сродкамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (вопыт культурна-адукацыйных паслуг)»
«Фарміраванне каштоўнасных арыенціраў навучэнцаў сродкамі мастацкага краязнаўства»