Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Традыцыйная культура беларусаў у выхаванні асобы: культуралагічны аспект і сучасныя падыходы

    25 лютага 2026 г. у рамках Адкрытай рэспубліканскай школы педагогаў дадатковай адукацыі адбыўся занятак “Традыцыйная культура беларусаў у выхаванні асобы: культуралагічны аспект і сучасныя падыходы”.

    Падчас мерапрыемства былі разгледжаны актуальныя пытанні інтэграцыі нацыянальных традыцый у адукацыйны працэс, прадстаўлены методыкі, накіраваныя на фарміраванне ў маладога пакалення каштоўнасных адносін да культурнай спадчыны.

Валодзіна Таццяна Васільеўна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, акцэнтавала ўвагу на важнай ролі традыцыйнай культуры ў фарміраванні асобы дзіцяці, падкрэсліла, што пагружэнне ў этнакультурны ландшафт канкрэтнага рэгіёну закладвае падмурак для развіцця эмпатыі, каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры свайго народа.

Талоцкая Кацярына Аляксандраўна, педагог дадатковай адукацыі аб'яднання па інтарэсах “Скавыш” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, падзялілася вопытам выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей навучэнцаў праз вывучэнне і зберажэнне культурнай спадчыны беларускага народа; засяродзіла ўвагу на тым, што педагог і навучэнцы павінны разам шукаць формы работы па далучэнню да традыцыйнай культуры беларусаў, якія зацікавяць сучасных дзяцей і моладзь.

Наступны занятак адбудзецца
11 сакавіка 2026 г.
па тэме “
Аттестация как траектория профессионального роста и формула успеха
педагогических работников учреждений дополнительного образования
детей и молодежи

Рэгістрацыя на сайце
https://onlineschool.nchtdm.by/

Яндекс.Метрика