Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы: Брэсцкая вобласць

  16 мая 2025 года VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў”  праходзілі на базе УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”.

  Актуальны вопыт па выкарыстанні беларускай народнай спадчыны ў адукацыйнай дзейнасці прадставілі 15 педагагічных работнікаў з дзесяці ўстаноў адукацыі Брэсцкай вобласці. Удзельнікамі майстар-класаў  сталі 44  педагагічных работніка  з Брэстчыны.

  Адбылося 12  майстар-класаў.

  У накірунку “фальклорная творчасць” вопыт прадставілі:

  Сахарчук Вікторыя Дзмітрыеўна, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа п. Мухавец”, майстар-клас “Батлейка «Наша хатка, як мёду кадка»”;

  Воўк Ірына Юр’еўна, намеснік дырэктара ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Брэсцкага раёна”, майстар-клас “Батлейка «Наша хатка, як мёду кадка»”;

  Лычук Людміла Рыгораўна, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза Д.М. Карбышава”, майстар-клас “Абрад «Багач»”;

  Раговіч Святлана Мікалаеўна, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа № 27 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза І.П. Барсукова”, майстар-клас “Абрад «Бабуліна каша»”;

  Алексяюк Наталля Валер’еўна, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа № 27 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза І.П. Барсукова”, майстар-клас “Абрад «Бабуліна каша»”;

  Карака Вольга Уладзіміраўна, кіраўнік калектыву “Салодушкі” ДУА “Сярэдняя школа в. Чэрні” Брэсцкага раёна, майстар-клас “Фальклорны касцюм Брэсцкага раёна”;

  Трубчык Алена Міхайлаўна, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Брэста”,   майстар-клас “З бабулінага куфра”;

  Трацюк Аляксей Віктаравіч, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа в. Страдзеч імя М.Е. Зайца”, майстар-клас “Пазаабрадавыя спевы Брэсцкага раёна”.

  У накірунку “дэкаратыўна-прыкладная творчасць” вопыт прадставілі:

  Амельяновіч Таццяна Сямёнаўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Кераміка” УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”, майстар-клас “Традыцыйнае ганчарства”;

  Абрамчык Ганна Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Крокі” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і  моладзі г. Брэста”, майстар-клас “Рэканструкцыя традыцыйнай глінянай цацкі З. Жылінскага”;

 Чубарава Таццяна Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі ўзорнай студыі выяўленчага мастацтва “Акварыум” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста”, майстар-клас “Выкананне макаткі з дапамогай картапляных штампаў”;

  Коваль Ірына Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Чароўная саломка” ДУА “Жабінкаўскі раённы цэнтр творчасці для дзяцей і моладзі”,  майстар-клас “Саломапляценне як аб’ект нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і ЮНЭСКА”;

  Сосава Алена Анатольеўна, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа № 11  г. Брэста”,   майстар-клас “Тэкстыль, брошка”.

  Інтэграваныя майстар-класы. Вопыт прадставілі:

  Кашалюк Валянціна Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Фальклорны гурток” УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”, майстар-клас “Пісанка”, “Веснавыя абрадавыя спевы”;

  Касцюк Яўгенія Віктараўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Фальклорны гурток” УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”, майстар-клас “Пісанка”, “Веснавыя абрадавыя спевы”.

Яндекс.Метрика