Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы: Віцебская вобласць

  26 мая 2025 года VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў”  адбыліся на базе  ДУА “Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.

  Актуальны вопыт па выкарыстанні беларускай народнай спадчыны ў адукацыйнай дзейнасці прадставілі 6 педагагічных работнікаў з чатырох устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Віцебскай вобласці. Удзельнікамі майстар-класаў сталі 48 педагагічных работнікаў з Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей.

  Адбылося 6  майстар-класаў.

  У накірунку “фальклорная творчасць” вопыт прадставіла:

  Зачук Алена Георгіеўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік узорнага фальклорнага гурта “Ажыначкі” ДУДА “Палац дзяцей і моладзі г. Наваполацка”, майстар-клас “Асаблівасці гукаўтварэння і гукавядзення ў фальклорных аўтэнтычных спевах Паазер’я”.

  У накірунку “дэкаратыўна-прыкладная творчасць” вопыт прадставілі:

  Смалякова Наталля Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі студыі “Лялька. Цацка. Казка” ДУА “Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”,  майстар-клас “Лялька з ільнянога валакна”;

  Лабунова Таццяна Анатольеўна, педагог дадатковай адукацыі студыі “Таццянка” ДУА “Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і  моладзі”,  майстар-клас “Карункавы цуд выцінанкі”;

  Немянёнак Алена Рышардаўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Дэкор” ДУДА “Міёрскі раённы цэнтр дзяцей і  моладзі”, майстар-клас “Брошка з воўны ў тэхніцы сухога валяння;

  Зяленская Кацярына Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі студыі керамікі “Жывая гліна” ДУДА “Палац дзяцей і моладзі г. Наваполацка”,  майстар-клас “Полацкая свістулька XVII–XVIII стагоддзяў”;

  Гарбаценкава Таццяна Віктараўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Чароўная гліна” ДУДА “Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі”, майстар-клас “Віцебская маёліка: традыцыі і сучаснасць”.


Яндекс.Метрика