23 мая 2025 года VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў” адбыліся на базе УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”.
Актуальны вопыт па выкарыстанні беларускай народнай спадчыны ў адукацыйнай дзейнасці прадставілі 9 педагогаў дадатковай адукацыі з шасці ўстаноў адукацыі Гродзенскай вобласці. Удзельнікамі майстар-класаў сталі 38 педагагічных работнікаў з Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай абласцей і Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Адбылося 8 майстар-класаў.
У накірунку “фальклорная творчасць” вопыт прадставіла:
Адамовіч Тарэса Антонаўна, кіраўнік узорнага фальклорнага калектыву “Васілёчкі” ДУА “Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, майстар-клас “Самабытная Гродзеншчына: зберажэнне мясцовых традыцый праз сумесную дзейнасць дзяцей і бацькоў”. Абрад “Гуканне вясны”.
У накірунку “дэкаратыўна-прыкладная творчасць” вопыт прадставілі:
Камінская Марына Аляксандраўна, кіраўнік узорнай студыі “Суквецце талентаў” УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”, майстар-клас “Пляценне паяска з васьмі пасмаў”;
Крупенка Іна Генадзьеўна, педагог дадатковай адукацыі УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”, майстар-клас “Пляценне паяска з васьмі пасмаў”;
Махортава-Мушынская Кацярына Мікалаеўна, педагог дадатковай адукацыі УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”, майстар-клас “Саламяная бутаньерка”;
Гельвей Іна Мікалаеўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Добры Ліс” ДУА “Лідскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, майстар-клас “Таямніцы беларускага куфра”;
Гаўрык Алена Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Кампазіцыя” ДУА “Сярэдняя школа № 14 г. Ліды”, майстар-клас “Роспіс па шкле”;
Гассман Іна Васільеўна, кіраўнік узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Народная кераміка” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «ДАР»”, майстар-клас “Навагрудская свістулька”;
Савашынская Наталля Фёдараўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Пацерка” ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Прамень” г. Гродна”, майстар-клас “Гукаем вясну”;
Хакала Святлана Сяргееўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Кождызайн” ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Прамень” г. Гродна”, майстар-клас “Падкова на памяць”.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
























