28 мая 2025 года VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў” адбыліся на базе ДУДА “Магілёўскі абласны цэнтр творчасці”.
Актуальны вопыт па выкарыстанні беларускай народнай спадчыны ў адукацыйнай дзейнасці прадставілі 7 педагогаў дадатковай адукацыі з чатырох устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Магілёўскай вобласці. Удзельнікамі майстар-класаў сталі 45 педагагічных работнікаў з Магілёўскай, Мінскай, Брэсцкай абласцей.
Адбылося 6 майстар-класаў.
У накірунку “фальклорная творчасць” вопыт прадставілі:
Меляшчова Алена Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі фальклорнага ансамбля “Карагод” ДУДА “Магілёўскі абласны цэнтр творчасці”, майстар-клас “Вывучэнне песенных і танцавальных традыцый Мсціслаўскага рэгіёна”;
Шацава Таццяна Сяргееўна, педагог дадатковай адукацыі фальклорнага ансамбля “Карагод” ДУДА “Магілёўскі абласны цэнтр творчасці”, майстар-клас “Вывучэнне песенных і танцавальных традыцый Мсціслаўскага рэгіёна”;
Сферава Алена Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Юныя этнографы” ДУДА “Магілёўскі абласны цэнтр творчасці”, майстар-клас “Выраб абрадавай выпечкі з цеста”.
У накірунку “дэкаратыўна-прыкладная творчасць” вопыт прадставілі:
Кагоцька Вольга Генадзьеўна, педагог дадатковай адукацыі гуртка “Вясёлка” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Росквіт” г. Бабруйска”, майстар-клас “Маляванка”;
Лагойка Святлана Леанідаўна, педагог дадатковай адукацыі гуртка “Бабруйскі сувенір” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска”, майстар-клас “Традыцыйная беларуская тэхніка ткацтва паясоў на дошчачках”;
Кірдун Алена Вячаславаўна, педагог дадатковай адукацыі гуртка “Фантазія” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска”, майстар-клас “Славянская лялька-слупка Жаданніца”;
Куцко Лілія Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Рукадзелле” ДУА “Цэнтр дзіцячай творчасці “Прамень” г. Шклова”, майстар-клас “Выраб славянскай народнай лялькі Зернавушкі”.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
























