21 мая 2025 года VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў” адбыліся на базе ДУА“Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Калінкавічы”.
Актуальны вопыт па выкарыстанні беларускай народнай спадчыны ў адукацыйнай дзейнасці прадставілі 6 педагогаў дадатковай адукацыі і настаўнікаў з шасці ўстаноў адукацыі Гомельскай вобласці. Удзельнікамі майстар-класаў сталі больш за 35 педагагічных работнікаў з Гомельшчыны.
Адбылося 6 майстар-класаў.
У накірунку “фальклорная творчасць” вопыт прадставілі:
Дульская Вольга Гаўрылаўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік фальклорнага ансамбля “Брачынскія музыкі” ДУА “Акцябрская раённая гімназія”, майстар-клас “Ігра на гармоні: методыка, вопыт, вынік”;
Сінгаеўская Вера Адамаўна, настаўнік ДУА “Прыбалавіцкая сярэдняя школа” Лельчыцкага раёна, майстар-клас “Батлейка «Жытнёвы каласок»”.
У накірунку “дэкаратыўна-прыкладная творчасць” вопыт прадставілі:
Жолуд Таццяна Мікалаеўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Калінкавічы”, майстар-клас “Макі” (выраб рэльефу з салёнага цеста);
Траццякова Наталля Аляксандраўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Ювента” г. Светлагорска”, майстар-клас “Нятканы габелен: гісторыя і сучаснасць”;
Недашкоўская Алена Пятроўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Рэчыцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, майстар-клас “Палеская прыгажуня”;
Лазюк Аліна Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, майстар-клас “Магія вузлоў” (пляценне ў тэхніцы макрамэ).
У рамках мерапрыемства таксама адбылася прэзентацыя даследчага праекта “Смачна есці” аўтарскага калектыву ДУА“Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Калінкавічы” – прызёра IV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкi традыцый” (Літошык Інэса Эрыкаўна, дырэктар, Сідарава Наталля Васільеўна, педагог дадатковай адукацыі, Лежына Таццяна Анатольеўна, метадыст).
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |






















