15 мая 2025 года VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў” адбыліся на базе ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска”.
Актуальны вопыт па выкарыстанні беларускай народнай спадчыны ў адукацыйнай дзейнасці прадставілі 4 педагагічных работніка з трох устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Мінска. Удзельнікамі майстар-класаў сталі 35 педагагічных работнікаў з г. Мінска, Мінскай вобласці і Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Адбылося 4 майстар-класы.
У накірунку “фальклорная творчасць” вопыт прадставілі:
Касцяневіч Надзея Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Мілавіца” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска”, майстар-клас “Разнастайнасць веснавых напеваў каляндарна-абрадавага цыкла беларусаў на прыкладзе рэпертуару фальклорнага калектыву “Мілавіца”;
Хамутова Ірына Вітальеўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Скарбніца традыцый” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска”, майстар-клас “Беларускі побытавы танец: адметнасці стылістыкі”.
У накірунку “дэкаратыўна-прыкладная творчасць” вопыт прадставілі:
Туміловіч Алена Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Саломапляценне” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ранак” г. Мінска”, майстар-клас “Выкананне вітой пляцёнкі ў нетрадыцыйнай тэхніцы «Бярозавыя завушніцы»”;
Кульба Рыма Васільеўна, педагог дадатковай адукацыі народнай студыі “Габелен” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эўрыка” г. Мінска”, майстар-клас “Элементы традыцыйнага каркаснага пляцення на прыкладзе стварэння васьміканцовай зоркі”.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |






















