Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы: Мінская вобласць

  22 мая 2025 года VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў”  адбыліся на базе  ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г. п. Смілавічы” Чэрвеньскага раёна.

  Актуальны вопыт па выкарыстанні беларускай народнай спадчыны ў адукацыйнай дзейнасці прадставілі 10 педагогаў дадатковай адукацыі з  васьмі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці.

 Удзельнікамі майстар-класаў сталі 65 педагагічных работнікаў з Мінскай, Магілёўскай, Брэсцкай, Гродзенскай абласцей і Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

  Адбылося 9 майстар-класаў.

  У накірунку “дэкаратыўна-прыкладная творчасць” вопыт прадставілі:

  Усаценка Наталія Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Цудоўная вышыўка” ДУА “Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, майстар-клас “Сэрцу мілыя вобразы” (выраб кулона з элементам беларускага арнаменту);

  Брагінец Алена Леанідаўна, кіраўнік узорнай дзіцячай студыі выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Штрышок” ДУА “Любанскі цэнтр дзіцячай творчасці”, майстар-клас “Макатка з нашай хаткі”;

  Балыш Анастасія Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Заслаўскія фарбы” ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Мінскага раёна”, майстар-клас “Маляваныя дываны”;

  Кудравец Таццяна Мікалаеўна, педагог дадатковай адукацыі ўзорнай студыі “Жытнёвы каласок” ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна”, майстар-клас “Саламяны абярэг «Плеценыя лапці»”;

  Поршнева Вольга Аляксандраўна, педагог дадатковай адукацыі ўзорнай студыі “Гліняныя дзівосы” ДУА “Старадарожскі цэнтр дзіцячай творчасці “Святліца” імя І.Н. Стасевіча”, майстар-клас “Выраб глінянай падстаўкі для велікоднага яйка «Птушка»”;

  Мазур Марына Анатольеўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Падарункі для душы” ДУА “Старадарожскі цэнтр дзіцячай творчасці “Святліца” імя І.Н. Стасевіча”, майстар-клас “Выраб брошкі «Васілёк»” (у тэхніцы дывановай вышыўкі);

  Ваўчок Таццяна Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Ніткавы дызайн” ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы” Чэрвеньскага раёна, майстар-клас “Азбука беларускага арнаменту” (у тэхніцы ніткавая графіка);

  Вінаградава Анжэла Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі ўзорнай студыі “Творчая майстэрня” ДУДА “Рудзенскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка” Пухавіцкага раёна, майстар-клас “Душа Беларусі ў сімвалах яе”;

  Сямашка Алена Віктараўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Сувенір” ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Бярэзінскага раёна”, майстар-клас “Нацыянальная лялька”;

  Драніца Алена Іванаўна, дырэктар ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Бярэзінскага раёна”, майстар-клас “Нацыянальная лялька”.

Яндекс.Метрика