У зборніку прадстаўлены рэспубліканскі культурна-асветніцкі і інфармацыйна-метадычны праект “АРТ-вакаці: Галерэя творцаў” – вынік шматгадовай сумеснай работы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і “Настаўніцкай газеты”.
У фармаце рэспубліканскага праекта на працягу пяці гадоў была ажыццёўлена магчымасць знаёмства з дзейнасцю лепшых творчых калектываў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі – пераможцаў рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі “АРТ-вакацыі-2015”.
Матэрыялы I часткі Рэспубліканскага праекту, рэалізаванага ў 2015 – 2017 гадах, прадставілі перадавы педагагічны вопыт і высокае прафесійнае майстэрства кіраўнікоў калектываў, садзейнічалі папулярызацыі і ўкараненню перадавых практык і навацый выхаваўчай работы, спрыялі вывучэнню сучасных тэндэнцый развіцця аматарскай творчасці моладзі і асаблівасцей захавання традыцый самадзейнага мастацтва.

Зборнік адрасаваны педагогам і спецыялістам устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, якія забяспечваюць арганізацыю культурна-выхаваўчай работы і творчай дзейнасці, кіраўнікам і ўдзельнікам мастацкіх калектываў і маладзёжных аб’яднанняў, а таксама студэнтам педагагічных і творчых спецыяльнасцей.












