Ошибка :

Показать отладочную информацию

Апорная метадычная пляцоўка “Традыцыйная культура і моладзь” ЦДАДіМ "Ветразь г. Мінска" запрашае
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Апорная метадычная пляцоўка “Традыцыйная культура і моладзь” ЦДАДіМ "Ветразь г. Мінска" запрашае

Паважаныя калегі!

    Апорная метадычная пляцоўка рэспубліканскага метадычнага кластэра “Традыцыйная культура і моладзь”  ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска” запрашае да ўдзелу   ў VI адкрытым конкурсе беларускіх народных танцаў “Ветразь-2022”.

    Конкурс адбудзецца 13 красавіка 2022 года ў тэатральнай зале ўстановы адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” (г. Мінск, Старавіленскі тракт, 41). Пачатак: 10.00

    ПРЭС-РЭЛІЗ КОНКУРСУ  (спампаваць)

    ДАВЕДАЧНА:

    VI адкрыты конкурс беларускіх народных танцаў “Ветразь-2022” праводзіцца ў рамках дзейнасці Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі “Традыцыйная культура і моладзь”, гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў”.

Заснавальнікі і арганізатары конкурсу – Упраўленне па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска”, Беларускі фонд культуры. 

    Мэты і задачы:

    VI адкрыты конкурс беларускіх народных танцаў “Ветразь-2022” праводзіцца ў мэтах:

  • патрыятычнага і мастацкага выхавання дзяцей і моладзі на гісторыка-культурных каштоўнасцях Бацькаўшчыны;
  • вывучэння і трансляцыі рэгіянальных (лакальных) харэаграфічных традыцый;
  • папулярызацыі традыцыйных формаў вольнага часу падрастаючага пакалення;

ставіць задачы:

  • практычнае засваенне дзецьмі і моладдзю аўтэнтычных формаў танцавальнага фальклору розных рэгіёнаў нашай краіны шляхам вуснага яго пераймання;
  • дэманстрацыя перанятых мастацкіх уменняў у сацыякультурным побыце.

Удзельнікі:

        Танцавальныя пары і танцоры-салісты ўстаноў адукацыі, культуры, калектываў аматарскай творчасці іншай падпарадкаванасці Кастрычніцкага раёна, г.Мінска, Мінскай і іншых абласцей Беларусі. Танцавальныя пары ўдзельнічаюць у наступных узроставых групах:

група: 9–11 год;

група: 12–14 год;

група: 15–17 год;

група: 18–31 год (навучэнская і працоўная моладзь).

          ПРАГРАМА 

Конкурс танцавальных пар:

       Конкурсная праграма прадугледжвае выкананне рэгіянальных (лакальных) варыянтаў беларускіх народных побытавых парных танцаў:

група: 9–11 год – “Лявоніха”, “Верабей”, полька “Матылёк”, “Пцічкі”,            “Картузэ”, “Падыспан” (першы варыянт), “Мальвіна”.

група: 12–14 год – “Лявоніха”, “Полька імправізаваная”, “Какетка”, “Аляксандр” (м.р.: 3/4), “Грачанікі”, “Ойра”, ”Козачка”, “Двойка”.

група: 15–17 год – “Лявоніха”, “Полька імправізаваная”, “Мікіта” (танец на скрыжаваных жэрдачках), “Кракавяк”, вальс “Вішанька”, “Матлёт”, “Ночка”, “Гапак”, “Лысы”.

група: 18–31 год – “Лявоніха”, “Полька імправізаваная”, “Мікіта” (перакідванне ног цераз узнятую ўгору жэрдачку), “Субота”, “Ганно”, “Абэрак”, “Грыца”, “Барыня” (імправізаваная форма)

Конкурс сольнай харэаграфічнай імправізацыі:

       Конкурс праводзіцца ў наступных узроставых групах і намінацыях:

♦ “Заяц” (дзяўчаты):

група: 10–13 год;

група: 14–17 год;

група: 18–31 год.

♦ “Жабка” (хлопцы):

група: 10–13 год;

група: 14–17 год;

група: 18–24 гады;

група: 25–31 год.

♦ “Яблычка” (хлопцы):

група:  10–13 год;

група: 14–17 год;

група: 18–31 год.

Даведкі па телефоне:  Касцяневіч Надзея Уладзіміраўна  (017) 242 22 63

E-mail: oktcvr@minskedu.gov.by

г.Мінск, вул.Чкалава,1/4, ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска”