Ошибка :

Показать отладочную информацию

Адбыўся аўтарскі майстар-клас Пладуновай Т.А.
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Адбыўся аўтарскі майстар-клас Пладуновай Т.А.

Аўтарскі майстар-клас
“Вакальная этнафонія рэгіянальных песенных традыцый Беларусі:
спецыфіка гукатворчасці і самавыяўлення”

   21 лютага 2025 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыўся аўтарскі майстар-клас Пладуновой Т. А. “Вакальная этнафонія рэгіянальных песенных традыцый Беларусі: спецыфіка гукатворчасці і самавыяўлення”.

   Пладунова Таццяна Аляксандраўна, дацэнт кафедры народна-песеннай творчасці і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, артыст-вакаліст вышэйшай катэгорыі. Працавала ў Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі хормайстрам і вакалісткай фальклорнага тэатра “Госціца”, з’яўлялася салісткай гурта дударскай музыкі і этнічных спеваў “Ветах”.

   У сферы навуковых і творчых інтарэсаў Пладуновай Т. А. – засваенне беларускай вакальнай этнафоніі ў аматарскай творчасці, распрацоўка тыпалогіі тэмбраў вакальнай этнафоніі беларусаў і методыка навучання народным спевам на яе аснове, мастацкая рэканструкцыя традыцыйных абрадаў і свят у сучасных умовах.

   Пладунова Т. А. з’яўляецца аўтарам шэрага навуковых публікацый, рэгулярна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, майстар-класах і семінарах, прысвечаных праблемам вывучэння і трансляцыі традыцыйнай народнай культуры, праблемам этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі; адзін з  арганізатараў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання” (БДУКМ).

   Студэнты Пладуновай Т. А. з’яўляюцца лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

  Майстар-клас праводзіўся ў рамках рэспубліканскага метадычнага аб'яднання педагагічных работнікаў народнай музычнай творчасці і фальклору  ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Дзейнасць РМА накіравана на арганізацыю прафесійнага ўзаемадзеяння педагогаў, сумеснае вырашэнне і абмеркаванне праблем у развіцці дзіцячай і маладзёжнай аматарскай творчасці, выкарыстанне народнага музычнага мастацтва ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

  У майстар-класе прынялі ўдзел больш за 50 педагагічных работнікаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны і г. Мінска.

   У праграме аўтарскага майстар-класа былі разгледжаны тэарэтычныя і практычныя аспекты беларускай вакальнай этнафоніі на сучасным этапе, адбыўся вакальны практыкум “Беларуская спеўная этнафонія: спецыфіка гукатворчасці і метады работы”, творчая майстэрня “Актуалізацыя традыцыйных каляндарна-абрадавых свят ва ўмовах урбанізму” з удзелам фальклорнага гурта “Этнасуполка” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. 

   Падводзячы вынікі майстар-класа, яго ўдзельнікі адзначылі неабходнасць прафесійнага ўзаемадзеяння і творчых зносін па пытаннях вакальнай педагогікі і творчага развіцця навучэнцаў сродкамі народнай музычнай творчасці і фальклору, абмену вопытам для дасягнення больш высокага ўзроўню развіцця аматарскіх калектываў фальклорнага напрамку.