СЕРТЫФІКАТЫ УДЗЕЛЬНІКАЎ (СПАМПАВАЦЬ)
6 чэрвеня 2023 года ў г Брэсце на базе ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста” была арганізавана работа творчай пляцоўкі “Асаблівасці традыцыйнага фальклору Заходняга Палесся” ў рамках V адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога накірункаў: вопыт і вынікі”.
Мерапрыемства атрымалася сапраўды міжрэгіянальным – акрамя педагогаў Брэстчыны (27 чалавек) у іх прынялі ўдзел педагогі з Гродзенскай вобласці. Падчас майстар-класаў удзельнікі пазнаёміліся з актуальнымі педагічнымі практыкамі, даведаліся аб мастацкіх традыцыях і тэхналогіях вырабу твораў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, прадэманстравалі багаты фальклорны матэрыял музычнага абрадавага фальклору Брэсцкага Палесся, абмяняліся творчымі ідэямі.
Тэматыка майстар-класаў была вельмі разнастайнай:
- “Маляванка па шкле. Аздабленне сучаснага інтэр’еру ў традыцыйным стылі”, Чубарава Таццяна Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста”;
- “Кветкі Ганцаўшчыны” (маляванка), Скурат Марына Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Ганцавіцкі раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці”;
- “Роспіс велікоднага перніка”, Наплёха Таццяна Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае”;
- “Купальскі вяночак” (саломапляценне), Піваварава Юлія Віктараўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”;
- “Па матывах роспісу агоўскіх куфароў”, Ляжнюк Людміла Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Драгічынскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”;
- “Керамічныя вырабы нашых продкаў. Бразготкі для немаўлятаў”, Абрамчык Ганна Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста”;
- “Выразанне з дрэва лыжкі дэкаратыўнай”, Горбік Алена Рыгораўна, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце, педагог дадатковай адукацыі “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”;
- “Ткацтва на ніту”, Алешка Любоў Мікалаеўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Пінскага раёна (на базе ДУА “Малоткавіцкая сярэдняя школа” Пінскага раёна);
- “Выразныя прыёмы пляцення традыцыйных беларускіх цацак з саломкі ў вырабе сувеніраў у нацыянальным стылі”, Коваль Ірына Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі, народны майстар ДУА “Жабінкаўскі раённы цэнтр творчасці для дзяцей і моладзі”;
- “Выраб саламянай кветкі”, Цвятоцкая Наталля Антонаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Іванаўскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”;
- “Вялікодныя пісанкі”, Кашалюк Валянціна Іванаўна, педагог дадатковай адукаці УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”;
- “Беларускія народныя святы як этнапедагагічная форма ўзаемадзеяння в навучэнцамі: веснавыя народныя абрады в. Чухава Пінскага раёна, Ерш Алена Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Пінскага раёна (на базе ДУА “Чухаўская сярэдняя школа” Пінскага раёна);
- “Жабінкаўскі фальклор”, Грыцук Таццяна Дзмітрыеўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Жабінкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;
- “Маларыцкі фальклор”, Чэрнікова Алена Сцяпанаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, з удзелам носьбіта Головія Віктара Рыгоравіча.
Вынікі майстар-класаў па кераміцы, саломцы, дрэваапрацоўцы, ткацтве на ніту былі прадстаўлены на выставе творчых работ.
Педагогі прынялі актыўны ўдзел у абрадавых дзеяннях “Ваджэнне куста”, “Саракі”, з вялікім энтузіязмам выконвалі фальклорныя танцы і песні.
Мерапрыемства атрымлалася цікавым, яркім, насычаным, на ім панавалі творчая атмасфера і пазітыўныя эмоцыі. Удзельнікі ўзбагацілі свае педагагічныя скарбонкі новымі ведамі ў галіне этнакультурнага выхавання навучэнцаў і выкарыстання мастацкіх традыцый рэгіёна ў адукацыйнай дзейнасці. Работа творчай педагагічнай пляцоўкі адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў Брэсцкай вобласці спрыяла павышэнню прафесійных кампэтэнцый педагагічных работнікаў і пашырэнню кола прыхільнікаў народнага мастацтва.
Спасылка на фото і відэа https://disk.yandex.ru/d/akD4MSg9nAbyWQ
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
























