Ошибка :

Показать отладочную информацию

III Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

III Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

   У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2023 год Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі быў праведзены заключны этап рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” .

   Конкурс быў накіраваны на патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў, далучэнне дзяцей і моладзі да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.

   Конкурс аб’яднаў дзяцей, педагогаў, бацькоў у агульнай справе вывучэння, асэнсавання і папулярызацыі традыцый і культурных здабыткаў нашай Радзімы!

   На рэгіянальныя этапы конкурсу было прадстаўлена больш за 460 праектаў, аўтарамі якіх сталі амаль 1 000 навучэнцаў і больш за 550 педагагічных работнікаў. У распрацоўцы праектаў прынялі ўдзел аўтарскія калектывы з 434 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

   На заключны рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 63 праекта ў розных накірунках беларускага народнага мастацтва з усіх рэгіёнаў Беларусі.

   29–30 лістапада 2023 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася надзвычай важная і ўнікальная падзея – фестываль праектаў навучэнцаў, які быў прысвечаны Году міру і стварэння.

   Фестываль праектаў – выніковы тур рэспубліканскага этапу конкурсу – уключаў творчыя абароны-прэзентацыі лепшых даследчых праектаў III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў “Нашчадкі традыцый”.

   Па выніках папярэдняга (экспертнага) тура рэспубліканскага этапу конкурсу былі вызначаны лепшыя праектна-даследчыя работы (23 праекты).

   Удзельнікі фестывалю-праектаў з розных рэгіёнаў Беларусі прэзентавалі вынікі праектнай творчасці, прадставілі выдатныя праекты ў розных кірунках беларускага народнага мастацтва.

   Адбыліся творчыя-абароны прэзентацыі праектаў па намінацыях:

   – Музычная спадчына маёй Радзімы;

   – Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны;

   – Культурныя традыцыі і абрады роднага краю.

    Пераможцы і прызёры фестывалю-конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (23).

    Удзельнікі заключнага этапу фестывалю-конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (40).

 

    Аналітычная інфармацыя па выніках  правядзення фестывалю-конкурсу

    Вынікі III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу «Нашчадкі традыцый»