У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2023 год Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі быў праведзены заключны этап рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” .
Конкурс быў накіраваны на патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў, далучэнне дзяцей і моладзі да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.
Конкурс аб’яднаў дзяцей, педагогаў, бацькоў у агульнай справе вывучэння, асэнсавання і папулярызацыі традыцый і культурных здабыткаў нашай Радзімы!
На рэгіянальныя этапы конкурсу было прадстаўлена больш за 460 праектаў, аўтарамі якіх сталі амаль 1 000 навучэнцаў і больш за 550 педагагічных работнікаў. У распрацоўцы праектаў прынялі ўдзел аўтарскія калектывы з 434 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
На заключны рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 63 праекта ў розных накірунках беларускага народнага мастацтва з усіх рэгіёнаў Беларусі.
29–30 лістапада 2023 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася надзвычай важная і ўнікальная падзея – фестываль праектаў навучэнцаў, які быў прысвечаны Году міру і стварэння.
Фестываль праектаў – выніковы тур рэспубліканскага этапу конкурсу – уключаў творчыя абароны-прэзентацыі лепшых даследчых праектаў III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў “Нашчадкі традыцый”.
Па выніках папярэдняга (экспертнага) тура рэспубліканскага этапу конкурсу былі вызначаны лепшыя праектна-даследчыя работы (23 праекты).
Удзельнікі фестывалю-праектаў з розных рэгіёнаў Беларусі прэзентавалі вынікі праектнай творчасці, прадставілі выдатныя праекты ў розных кірунках беларускага народнага мастацтва.
Адбыліся творчыя-абароны прэзентацыі праектаў па намінацыях:
– Музычная спадчына маёй Радзімы;
– Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны;
– Культурныя традыцыі і абрады роднага краю.
Пераможцы і прызёры фестывалю-конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (23).
Удзельнікі заключнага этапу фестывалю-конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (40).
Аналітычная інфармацыя па выніках правядзення фестывалю-конкурсу
Вынікі III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу «Нашчадкі традыцый»
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |


























