СЕРТЫФІКАТЫ УДЗЕЛЬНІКАЎ (СПАМПАВАЦЬ)
Па iнiцыятыве Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасцi дзяцей i молaдзi ў кожнай вобласцi Беларусi з 10 мая па 10 чэрвеня 2023 года праходзяць V адкрытыя мiжрэгiянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыi "Мастацкая рэканструкцыя i аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасцi аб'яднанняў па iнтарэсах фальклорнага i дэкаратыўна-прыкладнога кiрункаў: вопыт i вынiкi".
16 мая стартавалi адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы на Гомельшчыне.
Першымi гасцей сустрэў ДУА "Веткаўскi цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi".
22 педагога з 11 устаноў вобласцi сталi ўдзельнiкамi 2 майстар-класаў:
"Веткаўская буквiца" (Сiвакова Наталля Васiльеўна, педагог дадатковай адукацыi Веткаўскага цэнтра творчасцi дзяцей i моладзi);
"Купальскi вянок" (Крупнiк Алена Мiхайлаўна, педагог дадатковай адукацыi Лельчыцкага раённага цэнтра творчасцi дзяцей i моладзi).
Сапраўдным падарункам для ўдзельнiкаў мерапрыемства стала экскурсiя ў Веткаўскi музей стараабраднiцтва i беларускiх традыцый iмя Ф.Р. Шклярава, дзе педагогі змаглi зазiрнуць у багатую гiсторыю Веткаўшчыны.
Падчас гэтай сустрэчы кожны педагог узяў у сваю метадычную скарбонку нешта новае, узнавіў веды аб традыцыйнай культуры. А гiстарычна-культурная спадчына Веткi, яе культурныя коды закранулi душу i ўскалыхнулi генетычную памяць пераемнікаў традыцый!
23 мая на базе сярэдняй школы №30 г. Гомеля адбыліся адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы. Удзельнікамі сталі больш за 30 педагогаў Гомельшчыны. Каардынатарамі выступілі Хлыпаўка Т.У., загадчык аддзелам мастацкай творчасці, Барсукова Н.Г., загадчык аддзелам дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці Гомельскага дзяржаўнага абласнога Палаца дзяцей і моладзі.
Аўтаркі педагагічны вопыт і методыкі выкарыстання традыцыйнай культуры ў адукацыйным працэсе былі прадстаўлены падчас правядзення 6 майстар-класаў:
“Традыцыйныя духавыя інструменты Беларусі” (Фядзяй Вікторыя Аляксандраўна, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа №30 г. Гомеля”)
“Асаблівасці вывучэння традыцыйнага фальклору ў пачатковых класах” (Карс Святлана Міхайлаўна, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа №30 г. Гомеля)
“Духоўны верш як жанр традыцыі ў праваслаўнай музычна-паэтычнай культуры” (Сапожнікава Вольга Віктараўна, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа №30 г. Гомеля)
“Асаблівасці традыцыйнага песеннага фальклору Гомельскага Палесся” (Драмук Вольга Анатольеўна, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа №30 г. Гомеля)
Дэкаратыўна-прыкладная творчасць–
“Роспіс драўлянай падвескі” (Мяцельская Алеся Віктараўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Калінкавічы”);
“Дрэва жыцця” (Жудро Надзея Міхайлаўна педагог дадатковай адукацыі ДУА «Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» ).
Педагогі-удзельнікі былі задаволены прадуктыўнай работай і супрацоўніцтвам з аўтарамі майстар-класаў, якія маюць выдатныя дасягненні і поспехі ў перайманні і трансляцыі мастацкіх традыцый Гомельшчыны. Выказалі пажаданні праводзіць адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы і надалей.

![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
7 чэрвеня 2023 года ў Жлобінскім гарадскім цэнтры творчасці “Эўрыка” адбыліся майстар-класы Смарцэлавай Вольгі Канстанцінаўны і Панамарова Уладзіміра Іванавіча, педагогаў дадатковай адукацыі. Удзельнікамі майстар-класаў сталі больш за 30 педагагічных работнікаў Гомельшчыны.
На майстар-класе “Птушкі шчасця” педагогі пазнаёміліся з тэхнікай вырабу птушкі з ільняной ніткі, на майстар-класе “Гліняны посуд” педагогі-майстры па кераміцы змаглі паспрабаваць працу на ганчарным коле і пры дапамозе жгуцікаў і аладак зрабіць гліняны посуд.
Удзельнікі майстар--класаў пашырылі свае веды ў галіне беларускай народнай культуры, рэгіянальнай традыцыйнай культуры Жлобіншчыны, пазнаёміліся з дзейнасцю народнай студыі выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці і асаблівасцямі адукацыйнай дзейнасці Жлобінскага гарадскога цэнтра творчасці “Эўрыка”.

![]() |
![]() |
![]() |

























