СЕРТЫФІКАТЫ УДЗЕЛЬНІКАЎ (СПАМПАВАЦЬ)
17 мая 2023 г. на базе Ашмянскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў рамках V адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў адбылося 9 аўтарскіх майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі Гродзенскай вобласці:
Па накірунку “дэкаратыўна-прыкладная творчасць”:
- “Выраб керамічнай птушкі-свістулькі” (Бандарэнка Анастасія Сяргееўна, педагог дадатковай адукацыі, ДУА “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”);
- · “Разьба па гіпсе” (Вярбіловіч Валянціна Станіславаўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік узорнай студыі выяўленчага мастацтва“АртМір”, ДУА “Ашмянскі цэнтр тварчасці дзяцей і моладзі”);
- · “Тэхніка СтрынгАрт. Пано “Ваза для кветак” (Суравец Вольга Раманаўна, педагог дадатковай адукацыі, ДУА“Сярэдняя школа
№ 3 г. Ашмяны”); - · “Народная лялька” (Дзёмка Таццяна Аляксандраўна, педагог дадатковай адукацыі”, ДУА “Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”);
- · “Саламяныя кветкі” (Віннічак Валянціна Вільеўна, педагог дадатковай адукацыі, ДУА “Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”);
- · “Выраб птушкі ў тэхніцы стрыжаны лён” (Ромаш Наталля Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Чароўны куфэрак”, ДУА “Ашмянскі цэнтр тварчасці дзяцей і моладзі”).
Па накірунку “ Фальклорная творчасць”:
- “Выкарыстанне фальклорных твораў у дзейнасці ўзорнага ансамбля песні і танца “Званочкі” (Федарэнка Вера Іванаўна, кіраўнік, Федарэнка Мікалай Паўлавіч, акампаніятар, ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Ашмяны імя М.М.Гружэўскага”);
- · “Асаблівасці выканання побытавах танцаў Смаргоншчыны: тэхніка, манера, атрыбутыка” (Дудзінская Кацярына Віктараўна, педагог дадатковай адукацыі, ДУА “Жодзішкаўская сярэдняя школа”);
- · Батлеечны спектакль “Калядная казка “Калабок” (Яновіч Іна Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі, ДУА “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”).
Дырэктар Ашмянскага цэнтра творчасці, Буйніцкая Ірына Станіславаўна, правяла экскурсію па ўстанове адукацыі для ўсіх удзельнікаў майстар-класаў. Педагогі пазнаёміліся з багатай гісторыяй Ашмянскага рэгіёна, наведалі творчыя экспазіцыі ўзорных студый дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.
Падчас сустрэчы быў прадстаўлены вопыт работы педагогаў-майстроў, аўтарскія методыкі работы па выкарыстанні беларускіх народных традыцый у адукацыйнай дзейнасці.
Педагогі засталіся задаволены працэсам практычнай дзейнасці па розных накірунках фальклорнага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, змаглі ўзбагаціць свой творчы патэнцыял, стаць актыўнымі ўдзельнікам прафесійных зносін і інтэрактыўнага ўзаеманавучання. Яны выказалі словы падзякі Нацыянальнаму цэнтру мастацкай творчасці дзяцей і моладзі за магчымасць эфектыўна супрацоўнічаць з рэгіёнамі і пажаданні далей працягваць практыку адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |




















