Ошибка :

Показать отладочную информацию

V Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы ( г. Мінск)
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

V Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы ( г. Мінск)

       СЕРТЫФІКАТЫ УДЗЕЛЬНІКАЎ (СПАМПАВАЦЬ)

       18 мая 2023 г.  у Цэнтры дадатковай адукацыі  дзяцей і моладзі “Кантакт” г. Мінска ў рамках V адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога накірункаў: вопыт і вынікі” адбыўся майстар-клас “Абрад “Чырачка” спраўляем, вясну з “Кантактам” сустракаем”.

      Сапраўднае веснавое свята падрыхтавалі і паказалі педагогі дадатковай адукацыі і ўдзельнікі ўзорнага ансамбля народнага танца “Скавыш” (Талоцкая  К.М., Базарэвіч Н.В) і педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Агародзік” (Цешка К.А.).

    Майстар-клас быў накіраваны на дэманстрацыю метадаў і прыёмаў выхавання павагі да нацыянальнай спадчыны, гонару за сваю зямлю на прыкладах беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фальклору, узораў танцавальнай творчасці.  Самі выхаваўчыя метады не называюцца, але відавочны: вывучэнне і аналіз інфармацыйных крыніц, праектаванне і элементы даследчай дзейнасці, канчатковым прадуктам якіх стала імітацыйная гульня (рэканструкцыя абрада па запланаваным сцэнарыі).

    Тэмай майстар-класа быў абраны старажытны абрад гукання вясны “Чырачка” – этнічная адметнасць вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Жывая традыцыя святкавання яго захавалася толькі ў гэтай мясцовасці. Адзначаюць яго ў апошні дзень Масленіцы. Асобы каларыт і непаўторнасць свята заключаюцца ў захаванні звычаяў, якія перадаюцца жыхарамі ад пакалення да пакалення. У 2016 годзе абрад унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

    Адметнай рысай імітацыйнай гульні з’яўляецца арганічнае спалучэнне розных відаў дзейнасці: выкананне твораў розных фальклорных жанраў (песні, заклічкі, пацешкі) на характэрным для регіёнаў Палесся дыялекце, выкананне хараводаў і танцаў, народных гульняў і нават ігра на народных музычных інструментах. Сярод удзельнікаў: навучэнцы малодшага, сярэдняга і старэйшага саставаў ансамбля.

     24 мая 2023 года ў Мінскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі ў рамках тэматычнай праграмы V адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога накірункаў: вопыт і вынікі” працавала творчая пляцоўка-прэзентацыя вопыту і майстэрства педагагічных работнікаў устаноў дадатковай адукацыі сталіцы:

    – “Беларускія традыцыйныя тканыя посцілкі і дываны ў тэхніцы аднабаковага перабору – мастацкае пераасэнсаванне”,  Дзейка Наталля Віктараўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік народнага калектыву “Беларускае народнае ткацтва”; Кавалёва Таццяна Сяргееўна, кіраўнік народнага калектыву “Дзіцячая мода”  УА “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі”;

    – “Птушка вясны, традыцыйны дэкаратыўны роспіс Беларусі ў сучаснай інтэрпрэтацыі”, Угранінава Ала Хамітаўна, педагог  дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Акадэмічны малюнак” ДУА “Палац дзяцей і моладзі “Золак” г. Мінска”;

    – “Арнаментыка слуцкага пояса ў роспісе на шкле, Панамарэнка Алена Пятроўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік народнага самадзейнага калектыву “Студыя выяўленчага мастацтва “Сонейка” ДУА “Палац дзяцей і моладзі “Золак” г. Мінска;

    – “Лялька-стрыгушка” з аднаго пучка саломы”, Аўсянікава Ала Аляксандраўна, народны майстар Беларусі, член праўлення беларускага саюза майстроў народнай творчасці, загадчык аддзялення народнай творчасці ДУА “Палац дзяцей і моладзі “Золак” г.Мінска”;

    – “Захаванне этнакультурных традыцый у сістэме работы з таленавітымі навучэнцамі аб'яднання па інтарэсах “Добры настрой”, Пазднякова Вялянціна Васільеўна, педагог узорнай студыі саломапляцення і выцінанкі “Добры настрой” ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Мінска”.

       Сярод ўдзельнікаў  – педагогі дадатковай адукацыі, кіраўнікі народных і ўзорных калектываў, метадысты і загадчыкі аддзелаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці г. Мінска, г. Віцебска і Мінскай вобласці.

       Педагогі-майстры прадэманстравалі высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, прадставілі на аснове асэнсавання свайго вопыту традыцыйныя і сучасныя інавацыйныя педагагічныя практыкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія могуць быць выкарыстаны ў адукацыйным працэсе аб’яднанняў па інтарэсах і будуць садзейнічаць яго эфектыўнасці: тэхналогіі праектнай дзейнасці і творчага навучання, падтрымка і развіццё адораных дзяцей, даследчыя экспедыцыі і творчыя конкурсы.

       Удзельнікі майстар-класаў з асаблівым азартам уключыліся ў творчыя зносіны і крэатыўны працэс, які стварыў спрыяльныя ўмовы для самарэалізацыі, узаеманавучання і атрымання прадуктыўных вынікаў. Актыўна выкарыстоўваліся матэрыялы ў мультымедыйным фармаце, напрыклад, аўтарскі майстар-клас навучэнкі ўзорнай студыі саломапляцення і выцінанкі “Добры настрой” Гумен Аліны (педагог Пазднякова В.В.).

      Яскравым дзеяннем сталічнай праграммы майстар-класаў  стаў творчы праект па стварэнні калектыўнай работы – дывана па ўзорах традыцыйных тканых дываноў у тэхніцы набойка, які  быў рэалізаваны сумесна з усімі ўдзельнікамі майстар-класа творчай групай педагагічных работнікаў Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі: Снягіровай Т.Ю., загадчыкам аддзела,  Дзейка Н. В., кіраўніком народнага калектыву “Беларускае народнае ткацтва”; Кавалевай Т. С. , кіраўніком народнага калектыву “Дзіцячая мода”.

      Падчас падвядзення вынікаў былі выказаны пажаданні арганізатараў і ўдзельнікаў далей рэалізоўваць рэспубліканскі метадычны праект адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў, цікавасць да якога з кожным годам павялічваецца. Гэта вялікая магчымасць выкарыстоўваць у сваей практычнай рабоце цікавыя ідэі, вопыт, матэрыял для роздуму, улічваючы, што праблемы этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі ў сучасных умовах з’яўляюцца вельмі актуальнымі. Выказана прапанова пашырыць рамкі – выйсці на міжнародны ўзровень. 

    18 мая 2023 года адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы стартавалі ў Мінску. Гасцінна прыняў удзельнікаў цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі  г. Мінска “Ветразь”.  На базе Цэнтра вядзецца актыўная работа па папулярызацыі і ўкараненні народных традыцый  у адукацыйнай дзейнасці ўстаноў адукацыі ў межах гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў” і апорнай метадычнай пляцоўкі рэспубліканскага кластара” Традыцыйная культура  і моладзь”.

   У “Ветразі” зладзілі ІІ адкрыты фолькфэст народнай творчасці “Ляльнік”. Фолькфэст “Ляльнік”  – абрадавае свята ў гонар багіні Лялі – заступніцы прыгажосці і маладосці, а таксама багіні вясны і першай зеляніны. Нашы продкі ўяўлялі Лялю, як маленькую прыгожую дзяўчынку, якая ўвасабляла сабой маладую вясну.

   У рамках фолькфэста былі арганізаваны: конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Падарунак для Лялі” і анлайн-марафон “Вянок для Лялі” (у Instagram “@vetraz_official”).

   У дзень фолькфэста народнай творчасці “Ляльнік” былі арганізаваны: выстава творчых работ конкурсу “Падарунак для Лялі”; творчыя майстар-класы па кераміцы, саломцы, дрэваапрацоўцы і ляльцы-мотанцы; гульнёвая пляцоўка і канцэртна-абрадавая частка “Шанаванне Лялі”.

   Яскравым момантам канцэртна-абрадавай праграмы стаў выступ студэнцкіх калектываў “Страла” (кіраўнік  Шчадрына Э.В.), “Этнасуполка” (кіраўнік  Пладунова Т.А.), “Човэн” (кіраўнік  Люкевіч Ю.В.) кафедры народна-песеннай творчасці і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, якія прадэманстравалі рэгіянальную разнастайнасць беларускай этнафоніі веснавога перыяду.

   ІІ адкрыты фолькфэст народнай творчасці “Ляльнік” быў рэалізаваны агульнымі намаганнямі творчых калектываў цэнтра “Ветразь”: “Мілавіца” (кіраўнік – Касцяневіч Н.У.), “Музыкі” (кіраўнік – Герашчанка А.А.), “Скарбніца традыцый” (кіраўнік – Хамутова І.В.), “Верасень” (кіраўнік – Кандрашова А.В.).

   Значным момантам свята была “Спеўная барана” – гэта адначасовае спяванне веснавых песень, якое стварыла ўраджанне “гукавога хаўса”, што па ўяўленнях беларусаў дае магчымасць прыродзе абудзіцца і перайсці на новы ўраджайны год.

   Мерапрыемства завяршылася агульным традыцыйным частаваннем хлебам і сырам.