Ошибка :

Показать отладочную информацию

V Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы (Магілёўская вобласць)
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

V Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы (Магілёўская вобласць)

     СЕРТЫФІКАТЫ УДЗЕЛЬНІКАЎ (СПАМПАВАЦЬ)

   У рамках V адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі “Мастацкая рэканструкцыя i аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага i дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт i вынікі” з 15 па 19 мая 2023 года на базе 6 устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці было арганізавана і праведзена 28 майстар-класаў па дэкаратыўна-прыкладной і фальклорнай творчасці.

    Удзельнікамі майстар-класаў сталі педагогі з розных раёнаў Магілёўскай вобласці, якія пазнаёміліся з дзейнасцю аб’яднанняў па інтарэсах, тэхналогіямі выканання дэкаратыўна-прыкладных работ і асаблівасцямі выкарыстання розных матэрыялаў, з рэгіянальным педагагічным вопытам па этнакультурным выхаванні навучэнцаў і захаванні народных традыцый.

    У выніку педагогі змаглі набыць інавацыйны вопыт, пазнаёміцца з эфектыўнымі методыкамі і тэхналогіямі дзеля далейшага іх ужывання ў адукацыйнай і творчай дзейнасці, а таксама падзяліцца новымі тэнікамі работы ў сваіх аб'яднаннях па інтарэсах. Такое супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне не толькі садзейнічае распаўсюджванню актуальных  адукацыйных педагагічных практык этнакультурнага выхавання і творчага развіцця навучэнцаў, але і павышае актыўнасць і творчую ініцыятыву саміх педагогаў.

    Быў адзначаны высокі метадычны ўзровень правядзення мерапрыемстваў, іх эфектыўнасць і практычная накіраванасць.

    15 мая на базе ДУА “Цэнтр дзіцячай творчасці “Прамень” г. Шклова” праведзена 2 майстар-класа педагогамі дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр дзіцячай творчасці “Прамень” г. Шклова”:

  1. “Беларуская народная лялька “Зернавушка” – педагог Куцко Лілія Іванаўна;
  2. “Выраб падушкі “Абярэг” – педагог Падсценная Галіна Мікалаеўна.

    16 мая  на базе ДУА Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Расквіт г. Бабруйскаправедзена 5 майстар-класаў педагогамі дадатковай адукацыі наступных устаноў адукацыі:

  1. “Дрэва жыцця” (выцінанка) – педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска” Гарбар Любоў Аляксандраўна;
  2. “Дрэва жыцця” (вышыўка крыжыкам) – педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска” Лагойка Святлана Леанідаўна;
  3. Лялька-мотанка “Жаваранак” – педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Кіраўска” Перадня Эльвіра Іванаўна;
  4. Вязанне лялькі-абярэга “Успешніца” – педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Клічаўскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” Канапліцкая Жана Міхайлаўна;
  5. “Ткацтва габелену” – педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Клічаўскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” Сяўбо Наталля Уладзіміраўна.

     17 мая на базе ДУДА “Круглянскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка” праведзена 3 майстар-класса:

  1. “Вербная галінка” (мастацкая апрацоўка саломкі) – педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Круглянскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка” Запалянская Наталля Алегаўна;
  2. “Кубышка-траўніца” (тэкстыль) – педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Круглянскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка” Пракапенка Святлана Аляксееўна;
  3. “Саламяная птушка – сімвал гукання вясны” (мастацкая апрацоўка саломкі) – педагог дадатковай адукацыі  ДУА “Шматпрофільны цэнтр “Ветразь” г. Бялынічы” Кузняцова Надзея Валер’еўна.

    18 мая на базе ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Мсціслаўля” праведзена 3 майстар-класа:

  1. Фальклорнае свята “Юр’еў дзень” (урывак) – педагог дадатковай адукацыі ДУА “Мазалаўская сярэдняя школа” Мсціслаўскага раёна Уладыка Раіса Фёдараўна;
  2. Лялька (салёнае цеста) – педагог дадатковай адукацыі ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Мсціслаўля” Пісарэнка Валянціна Аляксандраўна;
  3. Абярэг (ласкутнае шыццё) – педагог дадатковай адукацыі ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Мсціслаўля” Шчапіла Вольга Пятроўна.

     на базе ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці г. Мсціслаўля” проведзена 7 майстар-класаў:

  1. Інтэр’ерная лялька сваімі рукамі (шыццё) – педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці г. Мсціслаўля” Шышова Ганна Міхайлаўна;
  2. “Лялька-мотанка” (ласкутнае шыццё) – педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці г. Мсціслаўля” Пуцыла Таццяна Мікалаеўна;
  3. “Упрыгожванне для пасхальнага яйка” (вязанне) – педагог дадатковай ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці г. Мсціслаўля” Войтава Жана Іванаўна;  
  4. “Лепка салёным цестам “Жаваранкі” – педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці г. Мсціслаўля” Фядосава Святлана Міхайлаўна;
  5. “Валянне сувенірных валёнак” (сухое валянне) – педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Дрыбінскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці” Фанарыкава Іна Леанідаўна;
  6. “Выраб сувеніра – званочак “Несцерка” (цестапластыка) – педагог дадатковай адукацыі УА “Клімавіцкі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” Антоненка Наталля Васільеўна;
  7. “Дэкарыраванне “зажыначнага» снапа” – педагог дадатковай адукацыі ДУДА“Горацкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Дзем’яновіч Наталля Мікалаеўна.

     19 мая на базе ДУДА “Цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi “Агат” г.Магілёва” праведзена 7 майстар-классаў:

    “Роспіс па дрэве, асаблівасць Магілёўскага рэгіёна. Роспіс драўлянай падстаўкі пад мабільны тэлефон” (інтэграваны) – педагогі дадатковай адукацыі ДУДА “Цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi “Агат” г.Магілёва” Старасценка Маргарыта Валер’еўна, Раманава Алена Вiктараўна;

  1. “Беларускi народны роспiс па шкле “Магiлёў’скiя матывы” – педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi “Агат” г.Магілёва” Сямёнава Вольга Генадзеўна;
  2. “Беларуская народная цацка” (кераміка) – педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Ветразь надзей” г.п.Хоцімска” Малойка Віктар Міхайлавіч;
  3. “Выраб лялькі з анучы “Благаатрымальніца” (фальклорная творчасць, інтэграваны) – педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Центр творчасці дзяцей і моладзі “Раднiчок” г. Магілёва” Драздова Таццяна Васільеўна;
  4. “Валачобны абрад” (на музычным матэрыяле Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці) (фальклорная творчасць) – педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Магілёўскі абласны цэнтр творчасці” Меляшчова Алена Уладзіміраўна;
  5. “Чароўная выцінанка” – педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Магілёўскі абласны цэнтр творчасці” Галіноўская Вера Іванаўна;
  6. “Стварэнне сувеніра “Беларускія валёнкі” – педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Цэнтр творчасці “Эверэст” г. Магілёва” Рыжкова Лізавета Сяргееўна.