Ошибка :

Показать отладочную информацию

V Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы (Мінская вобласць)
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

V Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы (Мінская вобласць)

    СЕРТЫФІКАТЫ УДЗЕЛЬНІКАЎ (СПАМПАВАЦЬ)

   Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ініцыіраваў правядзенне V адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі”  (далей – адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы).

   15 мая 2023 г. у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі "Світанак" Пухавіцкага раёна ў рамках адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў адбылося 7 аўтарскіх майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі Мінскай вобласці:

  • "Выяўленчыя матывы ў традыцыйнай маляванцы" (Гняўчынская Л.М., Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Світанак" Пухавіцкага раёна),
  • "Выраб глінянай цацкі-бразготкі "Птушка" (Поршнева В.А., Старадарожскі цэнтр дзіцячай творчасці"Святліца" імя І.Н. Стасевіча),
  • "Народная лялька ў сямейным побыце і яе роля ў выхаванні дзяўчынкі" (Харытончык Т.Ф., Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Світанак" Пухавіцкага раёна),
  • "Аздабленне брошкі дэкаратыўным бардзюрам у тэхніцы "вышыўка процягам" (Шаўцова М.А., Старадарожскі цэнтр дзіцячай творчасці "Святліца" імя І.Н.Стасевіча),
  • "Адраджэнне гісторыі і сімволікі беларускага ручніка ў працэсе развіцця духоўна-маральных якасцей навучэнцаў" (Сівіцкая М.Г., Уздзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі),
  • "Макатка "Букет у вазе" (Кажура Г.В., Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі),
  • "Нарачанскі перапляс" (Лаўнюжэнка Т.Л., Цэнтр творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна).

    22 мая 2023 года ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна адбылося 5 аўтарскіх майстар-класаў педагогаў Міншчыны:

  • “Традыцыйны беларускi кошык. Пляценне з лазы” (Машкетава А.А., педагог сярэдняй школы № 7 г. Барысава);
  • “Упрыгожванне з элементамі традыцыйнага беларускага арнамента. Пэчворк без іголкі” (Пазняк І.А., педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы);
  • “Чароўны свет выцінанкі” (Харлінская В.С., педагог Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна);
  • “Сувенір-бірулька” “Пчолка” з воўны” (Жогаль Н.В., педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы);
  • Інтэграваны майстар-клас “Добры дзень, батлейка!” (Пугач С.А., Караленка Н.А., Хрыпач М.Г., Кулінковіч А.М., педагогі гімназіі № 1 г. Жодзіна).

    Удзельнікі майстар-класаў засталіся задаволены прапанаванай практычнай дзейнасцю па розных накірунках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пазнаёміліся з вырабам лялек для традыцыйнага лялечнага тэатра і магчымасцямі выкарыстання батлейкі ў выхаваўчым працэсе, змаглі ўзбагаціць свой творчы патэнцыял, абмяняцца вопытам.

     Экскурсія ў музей “Прастора Хаіма Суціна” стала цудоўным падарункам усім удзельнікам на заканчэнне мерапрыемства.

     Пры падвядзенні вынікаў педагогі высока ацанілі эфектыўнасць адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі”, у тым ліку іх змястоўны і арганізацыйны кампанеты, каштоўнасць стварэння прафесійнай супольнасці педагагічных работнікаў для вырашэння задач па перайманніі і захаванні народных мастацкіх традыцый, магчымасць распаўсюджвання вопыту творчага развіцця дзяцей і падлеткаў сродкамі беларускага традыцыйнага мастацтва.

 

     Спасылка на відэа і фотаматэрыялы майстар-класаў (Мінская вобласць)