У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2026 год Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі быў праведзены заключны этап V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (далей – конкурс).
Конкурс быў накіраваны на патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў, далучэнне дзяцей і моладзі да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.
На рэгіянальныя этапы конкурсу было прадстаўлена 493 даследчых праекта, аўтарамі якіх сталі больш за 1600 навучэнцаў, метадычную падтрымку ажыццяўлялі больш за 500 педагагічных работнікаў. У распрацоўцы праектаў прынялі ўдзел аўтарскія калектывы з 470 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
На заключны рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 39 праектаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Па выніках папярэдняга (экспертнага) тура рэспубліканскага этапу конкурсу былі вызначаны лепшыя праектна-даследчыя работы.
16-17 красавіка 2026 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыліся заключныя мерапрыемствы – выніковы тур рэспубліканскага этапу конкурсу, які ўключаў творчыя абароны-прэзентацыі лепшых праектаў. Удзельнікі з розных рэгіёнаў Беларусі прэзентавалі вынікі даследчай дзейнасці. Аўтарскія калектывы прадставілі выдатныя праекты ў розных кірунках беларускага народнага мастацтва (18 праектаў, 150 навучэнцаў, 60 педагагічных работнікаў).
На працягу двух дзён адбыліся творчыя прэзентацыі фіналістаў конкурсу па намінацыях:
- «Культурныя традыцыі і абрады роднага краю»;
- «Музычная спадчына маёй Радзімы»;
- «Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны».
Па выніках правядзення заключнага этапу конкурсу вызначаны пераможцы і прызёры ў кожнай з трох намінацый і ўзроставых катэгорыях.
Фіналісты конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
I ступені – 6, II ступені – 7, III ступені – 5.
Удзельнікі заключнага этапу фестывалю-конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі – 21.
ВЫНІКІ
V РЭСПУБЛІКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ-КОНКУРСУ ДАСЛЕДЧЫХ ПРАЕКТАЎ НАВУЧЭНЦАЎ
“НАШЧАДКІ ТРАДЫЦЫЙ”
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |

























