У зборнік уключаны праекты, якія былі распрацаваны і ажыццяўлены ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі ў межах рэспубліканскага конкурсу праектна-даследчых работ навучэнцаў “Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа.Беларуская народная цацка”.
Прадстаўлены праектныя прадукты – творчыя работы пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу.

Адрасаваны кіраўнікам і педагогам устаноў адукацыі, спецыялістам у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі выхавання навучэнцаў сродкамі беларускай народнай творчасці.












