![]() |

Паважаныя калегі!
Апорная метадычная пляцоўка рэспубліканскага метадычнага кластэра “Традыцыйная культура і моладзь” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска” запрашае да ўдзелу ў VI адкрытым конкурсе беларускіх народных танцаў “Ветразь-2022”.
Конкурс адбудзецца 13 красавіка 2022 года ў тэатральнай зале ўстановы адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” (г. Мінск, Старавіленскі тракт, 41). Пачатак: 10.00
ПРЭС-РЭЛІЗ КОНКУРСУ (спампаваць)
ДАВЕДАЧНА:
VI адкрыты конкурс беларускіх народных танцаў “Ветразь-2022” праводзіцца ў рамках дзейнасці Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі “Традыцыйная культура і моладзь”, гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў”.
Заснавальнікі і арганізатары конкурсу – Упраўленне па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска”, Беларускі фонд культуры.
Мэты і задачы:
VI адкрыты конкурс беларускіх народных танцаў “Ветразь-2022” праводзіцца ў мэтах:
- патрыятычнага і мастацкага выхавання дзяцей і моладзі на гісторыка-культурных каштоўнасцях Бацькаўшчыны;
- вывучэння і трансляцыі рэгіянальных (лакальных) харэаграфічных традыцый;
- папулярызацыі традыцыйных формаў вольнага часу падрастаючага пакалення;
ставіць задачы:
- практычнае засваенне дзецьмі і моладдзю аўтэнтычных формаў танцавальнага фальклору розных рэгіёнаў нашай краіны шляхам вуснага яго пераймання;
- дэманстрацыя перанятых мастацкіх уменняў у сацыякультурным побыце.
Удзельнікі:
Танцавальныя пары і танцоры-салісты ўстаноў адукацыі, культуры, калектываў аматарскай творчасці іншай падпарадкаванасці Кастрычніцкага раёна, г.Мінска, Мінскай і іншых абласцей Беларусі. Танцавальныя пары ўдзельнічаюць у наступных узроставых групах:
група: 9–11 год;
група: 12–14 год;
група: 15–17 год;
група: 18–31 год (навучэнская і працоўная моладзь).
ПРАГРАМА
Конкурс танцавальных пар:
Конкурсная праграма прадугледжвае выкананне рэгіянальных (лакальных) варыянтаў беларускіх народных побытавых парных танцаў:
група: 9–11 год – “Лявоніха”, “Верабей”, полька “Матылёк”, “Пцічкі”, “Картузэ”, “Падыспан” (першы варыянт), “Мальвіна”.
група: 12–14 год – “Лявоніха”, “Полька імправізаваная”, “Какетка”, “Аляксандр” (м.р.: 3/4), “Грачанікі”, “Ойра”, ”Козачка”, “Двойка”.
група: 15–17 год – “Лявоніха”, “Полька імправізаваная”, “Мікіта” (танец на скрыжаваных жэрдачках), “Кракавяк”, вальс “Вішанька”, “Матлёт”, “Ночка”, “Гапак”, “Лысы”.
група: 18–31 год – “Лявоніха”, “Полька імправізаваная”, “Мікіта” (перакідванне ног цераз узнятую ўгору жэрдачку), “Субота”, “Ганно”, “Абэрак”, “Грыца”, “Барыня” (імправізаваная форма)
Конкурс сольнай харэаграфічнай імправізацыі:
Конкурс праводзіцца ў наступных узроставых групах і намінацыях:
♦ “Заяц” (дзяўчаты):
група: 10–13 год;
група: 14–17 год;
група: 18–31 год.
♦ “Жабка” (хлопцы):
група: 10–13 год;
група: 14–17 год;
група: 18–24 гады;
група: 25–31 год.
♦ “Яблычка” (хлопцы):
група: 10–13 год;
група: 14–17 год;
група: 18–31 год.
Даведкі па телефоне: Касцяневіч Надзея Уладзіміраўна (017) 242 22 63
E-mail: oktcvr@minskedu.gov.by
г.Мінск, вул.Чкалава,1/4, ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска”













