Ошибка :

Показать отладочную информацию

Аўтарскі майстар-клас “Вакальная этнафонія рэгіянальных песенных традыцый Беларусі: спецыфіка гукатворчасці і самавыяўлення”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Аўтарскі майстар-клас “Вакальная этнафонія рэгіянальных песенных традыцый Беларусі: спецыфіка гукатворчасці і самавыяўлення”

Паважаныя калегі!

21 лютага 2025 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбудзецца аўтарскі майстар-клас Пладуновой Т. А. “Вакальная этнафонія рэгіянальных песенных традыцый Беларусі: спецыфіка гукатворчасці і самавыяўлення”.

  Песня арганізуе патэнцыйны космас, каб яго ўбачыць, і  ўсталёўвае з хаоса ўраўнаважанасць.

   Эстэтычнае і этнапедагагічнае “крэда” –  аб’яднаць і духоўна ўзмацніць людзей праз супольную творчую працу, засваенне і пражыванне народнага музычнага мастацтва.

Таццяна Пладунова

  Пладунова Таццяна Аляксандраўна, дацэнт кафедры народна-песеннай творчасці і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, артыст-вакаліст вышэйшай катэгорыі. Працавала ў Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі хормайстрам і вакалісткай фальклорнага тэатра “Госціца”, з’яўлялася салісткай гурта дударскай музыкі і этнічных спеваў “Ветах”.

  У сферы навуковых і творчых інтарэсаў Пладуновай Т. А. – засваенне беларускай вакальнай этнафоніі ў аматарскай творчасці, распрацоўка тыпалогіі тэмбраў вакальнай этнафоніі беларусаў і методыка навучання народным спевам на яе аснове, мастацкая рэканструкцыя традыцыйных абрадаў і свят у сучасных умовах.

  Пладунова Т. А. з’яўляецца аўтарам шэрага навуковых публікацый, рэгулярна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, майстар-класах і семінарах, прысвечаных праблемам вывучэння і трансляцыі традыцыйнай народнай культуры, праблемам этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі; адзін з арганізатараў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання” (БДУКМ).

  Пладунова Т. А. – аўтар метадычнага дапаможніка “Купальскі спеўнік”, суаўтар шэрага калектыўных навуковых манаграфій: “Вясна на Беларусі”, “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання”, “Творчая спадчына Г. І. Цітовіча” і інш. У якасці рэжысёра і вядучай удзельнічала ў арганізацыі рэспубліканскага свята “Купалле” ў рамках рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”, этнаграфічных канцэртаў штогадовага цыкла “Фальклор беларускай глыбінкі”. Аўтар кампакт-дыска “Этнасуполка БДУКМ”, пастаянны член журы рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”.

  Студэнты Пладуновай Т. А. з’яўляюцца лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Вядзе заняткі па вучэбных дысцыплінах “Методыка арганізацыі фальклорнай дзейнасці”, “Методыка выкладання спецыяльных дысцыплін”, “Этнафанічная майстэрня”, “Уводзіны ў беларускую спеўную этнафонію” (БДУКМ).

  У праграме аўтарскага майстар-класа будуць разгледжаны тэарэтычныя і практычныя аспекты беларускай вакальнай этнафоніі на сучасным этапе, адбудзецца вакальны практыкум “Беларуская спеўная этнафонія: спецыфіка гукатворчасці і метады работы”, творчая майстэрня “Актуалізацыя традыцыйных каляндарна-абрадавых свят ва ўмовах урбанізму” з удзелам фальклорнага гурта “Этнасуполка” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. 

  ПРАГРАМА АЎТАРСКАГА МАЙСТАР-КЛАСА

  Для ўдзелу ў аўтарскім майстар-класе Пладуновай Т. А. запрашаюцца педагогі дадатковай адукацыі па накірунку “Фальклорная творчасць”, “Вакальная творчасць” (народныя спевы) устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

 Зводную заяўку фарміруюць абласныя ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, цэнтр выхаваўчай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і высылаюць у тэрмін да 12 лютага 2025 года на электронны адрас nchtdm@nchtdm.by (тэма паведамлення – “Аўтарскі майстар-клас Пладуновай Т. А.”).

  Устаноўлены арганізацыйны ўзнос для ўдзельнікаў аўтарскага майстар-класа. Аплата праводзіцца да 17 лютага 2025 года (уключна), дакументы (дагавор у двух экзэмплярах і квітанцыя) прад’яўляюцца пры рэгістрацыі.

  Пры аплаце неабходна ўказаць прызначэнне плацяжу: арг. узнос – аўтарскі майстар-клас Пладуновай Т. А.

  Для пералічэння арганізацыйнага ўзносу неабходна заключэнне дагавора, які можа заключацца як з фізічнай, так і з юрыдычнай асобай.

  ФОРМЫ ДАГАВОРАЎ:

  • Форма дагавора арганізацыйнага ўзносу (для фізічных асоб)

  • Форма дагавора арганізацыйнага ўзносу (для юрыдычных асоб)

  Заезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў аўтарскага майстар-класа 21 лютага 2025 г. да 11.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, 16 (НЦМТДМ)

  Час правядзення майстар-класа: 11.00–15.30.

  Каардынацыя і арганізацыйныя пытанні:

  – аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі тэл. 8 (017) 379 56 61 (каардынатар Крыўко Таццяна Міхайлаўна);

  – бухгалтэрыя 8 (017) 379 10 37;

  – юрысконсульт 8 (017) 379 72 84 (Сольская Васіліса Мікалаеўна).