У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2022 год з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый і развіцця дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва 27 - 28 красавіка 2022 года адбудуцца заключныя мерапрыемствы II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, якія прысвечаны Году гістарычнай памяці (далей – заключныя мерапрыемствы).
ПРАГРАМА ЗАКЛЮЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ II РЭСПУБЛІКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ-КОНКУРСУ ПРАЕКТАЎ НАВУЧЭНЦАЎ “НАШЧАДКІ ТРАДЫЦЫЙ”
Заключныя мерапрыемствы адбудуцца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 5) і ўключаюць:
27 красавіка 2022 года
- Адкрыццё фестывалю праектаў.
- Творчая прэзентацыя лепшых даследчых праектаў II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый»:
- Намінацыя “Народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць: традыцыі і сучаснасць”;
- Намінацыя “Фальклорная творчасць: традыцыі і сучаснасць”.
28 красавіка 2022 года
- Творчая прэзентацыя лепшых даследчых праектаў II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый»:
- Намінацыя “Народная творчасць: традыцыі і сучаснасць (інтэграваныя праекты).
- Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызераў
Каардынатары: аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі, тэл. 8 017 379 56 61












