
У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2023 год у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 29–30 лістапада 2023 года адбудуцца заключныя мерапрыемствы III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, прысвечаныя Году міру і стварэння.
Арганізатары:
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Удзельнікі конкурсу:
Навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі, педагагічныя работнікі, якія ажыццяўлялі падтрымку праектна-даследчай дзейнасці і яе метадычнае суправаджэнне.
У фінале фестывалю-конкурсу – 23 лепшых праекта з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Творчая абарона-прэзентацыя праектаў адбудзецца па намінацыях:
- Музычная спадчына маёй Радзімы;
- Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны;
- Культурныя традыцыі і абрады роднага краю.
Праграма заключных мерапрыемстваў
Месца правядзення: г.Мінск, вул. Фабрыцыуса, 5, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі












