Ошибка :

Показать отладочную информацию

III Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

III Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

     У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2023 год з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый і развіцця дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва з снежня 2022 года па лістапад 2023 года праводзіцца III Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (далей – фестываль-конкурс).

     Конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі, Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2021–2025 гады, Дзяржаўнай праграмай “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2021–2025 гады, Праграмай патрыятычнага выхавання насельніцтва на 2022–2025 гады і прысвечаны Году гістарычнай памяці.

     Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

     Задачы: 

     - павышэнне матывацыі да даследчай дзейнасці і развіццё пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў;

     - падтрымка і развіццё творчай ініцыятывы па выкарыстанні і распаўсюджванні мастацкіх традыцый рэгіёна;

     - развіццё практычных навыкаў і творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі беларускай народнай творчасці;

     - выхаванне павагі да народнай культуры, гісторыі, пашырэнне ведаў, удасканаленне этнакультурных і даследчых кампетэнцый, майстэрства па выкананні і прэзентацыі мастацкіх твораў;

     - садзейнічанне сацыялізацыі асобы ва ўмовах сучаснага грамадства з улікам выхаваўча-адукацыйнага патэнцыялу беларускай народнай спадчыны.

     Намінацыі конкурсу:

  • “Культурныя традыцыі і абрады роднага краю” (каляндарныя і сямейныя абрады і святы, святочна-абрадавы комплекс: абрадавая дзея, дэкаратыўна-прыкладная атрыбутыка, музычны фальклор; народны тэатр батлейка).
  • “Музычная спадчына маёй Радзімы” (народныя музычныя традыцыі беларусаў, песенныя, танцавальныя, інструментальныя выканальніцкія стылі). 
  • “Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны” (мастацкія творы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, традыцыйныя рамёствы і промыслы).

     У кожнай з намінацый прадстаўляюцца індывідуальныя і калектыўныя праекты, якія накіраваны на даследаванне, захаванне, папулярызацыю традыцыйнай культуры беларусаў, мастацкую рэканструкцыю і творчае пераасэнсаванне народнай спадчыны ў сучасных умовах.

     У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы (аўтары індывідуальных і калектыўных праектаў) устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, педагагічныя работнікі, якія ажыццяўляюць падтрымку праектна-даследчай дзейнасці і яе метадычнае суправаджэнне.

 

     Умовы правядзення фестывалю-конкурсу

     Зборнікі матэрыялаў па выніках правядзення рэспубліканскіх конкурсаў праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (змяшчаюць праектныя работы навучэнцаў – пераможцаў і прызёраў конкурсу)

     Фестываль праектаў II Рэспубліканскага конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

     Каардынатары: аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі, тэл. 8 017 379 56 61