У адпаведнасці з планам работы ўстановы адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2023/2024 навучальны год з мэтай стымулявання творчага пошуку, удасканалення прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў у сферы тэатральнай творчасці 17 студзеня 2024 года адбудзецца рэспубліканскі семінар “Лялечны тэатр у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: сучасныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця”.
Рэспубліканскі семінар праводзіцца ў рамках дзейнасці рэспубліканскага метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў тэатральнай творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
У рамках рэспубліканскага семінара будуць разглядацца актуальныя пытанні развіцця беларускага народнага тэатра батлейка ў сучасных умовах.
Для ўдзелу ў рэспубліканскім семінары запрашаюцца педагогі дадатковай адукацыі па напрамку “Тэатральная творчасць”, “Народная творчасць” устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
ПРАГРАМА РЭСПУБЛІКАНСКАГА СЕМІНАРА
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Кірава, 16.
Час работы рэспубліканскага семінара: 11.00–16.00.
Каардынацыя і арганізацыйныя пытанні:
каардынатар – Крыўко Таццяна Міхайлаўна, аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі,
тэл. 8 (017) 379 56 61












