Паважаныя калегі!
Апорная метадычная пляцоўка рэспубліканскага метадычнага кластэра “Традыцыйная культура і моладзь”, гарадскі рэсурсны цэнтр па выхаваўчай рабоце “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў” дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска” запрашае прыняць удзел у інтэнсіў-курсе “Ветразь. VI адкрыты конкурс беларускіх народных танцаў” у анлайн-фармаце (далей – інтэнсіў-курс).
Інтэнсіў-курс адбудзецца 7 снежня 2021 года (16.00). Платформа правядзення – афіцыйная старонка ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска” ў Instagram “@vetraz_official”.
Праграма і парадак інтэнсіў-курса дадаецца.
Палажэнне VI адкрытага конкурсу беларускіх народных танцаў “Ветразь-2022” (спампаваць).
Каардынатар – Гнюсевіч Ірына Сяргееўна (тэл. 8-017-360-03-35)












