Ошибка :

Показать отладочную информацию

V Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

V Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

  У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2026 год з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый і развіцця дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва з чэрвеня 2025 года па красавік 2026 года праводзіцца V Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (далей – конкурс).

  Конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з Канцэпцыяй развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2030 года, Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021–2025 гады, Дзяржаўнай праграмай “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2021–2025 гады, Праграмай патрыятычнага выхавання насельніцтва на 2022–2025 гады.

   Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

  Задачы:

  даследаваць самабытную з’яву традыцыйнай народнай культуры рэгіёна і прадставіць аўтарскі праект па яе ўкараненні ў сучасную культурна-адукацыйную прастору;

  падтрымліваць і развіваць творчую ініцыятыву па выкарыстанні і распаўсюджванні народных мастацкіх традыцый;

  фарміраваць практычныя навыкі і творчыя здольнасці навучэнцаў сродкамі беларускай народнай творчасці, павышаць матывацыю да даследчай дзейнасці і развіваць пазнавальную актыўнасць навучэнцаў;

  выхоўваць павагу да народнай культуры, гісторыі, пашыраць веды, удасканальваць этнакультурныя і даследчыя кампетэнцыі, майстэрства па выкананні і прэзентацыі мастацкіх твораў;

  садзейнічаць сацыялізацыі асобы ва ўмовах сучаснага грамадства з улікам выхаваўча-адукацыйнага патэнцыялу беларускай народнай спадчыны.

  Намінацыі конкурсу:

  -  “Культурныя традыцыі і абрады роднага краю” (народныя абрады і святы, народная тэатральная творчасць, вусная народная творчасць, традыцыйны побыт беларусаў);

  - “Музычная спадчына маёй Радзімы” (народныя музычныя і харэаграфічныя традыцыі, песеннае, танцавальнае, інструментальнае мастацтва беларусаў);

  - “Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны” (мастацкія творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйныя рамёствы і промыслы беларусаў).

  У кожнай з намінацый прадстаўляюцца праекты, якія накіраваны на даследаванне, захаванне, папулярызацыю традыцыйнай культуры беларусаў, мастацкую рэканструкцыю і творчае пераасэнсаванне народнай спадчыны ў сучасных умовах.

  У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, педагагічныя работнікі, якія ажыццяўляюць падтрымку праектна-даследчай дзейнасці і яе метадычнае суправаджэнне.

  Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу: 10–13 гадоў, 14–18 гадоў.

 

  Умовы правядзення конкурсу


  Зборнікі матэрыялаў па выніках правядзення рэспубліканскіх конкурсаў праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (змяшчаюць праектныя работы навучэнцаў – пераможцаў і прызёраў конкурсу).

 

  Творчыя абароны-прэзентацыі праектаў: заключныя этапы  рэспубліканскіх конкурсаў  2019 г. -2024 г.

  Творчая абарона-прэзентацыя праектаў IV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” 2024 г.

  Творчая абарона-прэзентацыя праектаў III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” 2023 г.

  Творчая абарона-прэзентацыя праектаў II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”  2022 г.

  Творчая прэзентацыя праектаў I Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” 2019 г.

  Каардынатары: аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі, тэл. 8 017 379 56 61