На аснове палажэння аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу фальклорных калектываў “Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае” 18 сакавіка 2017 года на базе Гродзенскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі адбыўся абласны этап конкурсу.
На аснове рашэння журы пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу сталі фальклорныя калектывы:
I месца – узорны фальклорны калектыў “Васілёчкі” ДУА “Гродзенскі РЦТДзМ”;
II месца – аб’яднанне па інтарэсах “Музейная справа”, ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Масты”;
узорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка” ДУА “Вучэбна педагагічны комплекс Жодзішкаўскі яслі – сад – сярэдняя школа” Смаргонскага раёна;
III месца – фальклорны калектыў «Талака», “ДУА “Гімназія №7 г. Гродна»;
фальклорны калектыў “Забаўлянка” ДУА”Ладзеніцкі” ВПК дзіцячы сад-базавая школа” Наванрудскага раёна.














