Ошибка :

Показать отладочную информацию

ПРАГРАМА ВАКАЛЬНЫХ ГРУП Клуба аматараў фальклору “Катрынка”. А.М. Зайцава, А.М. Краўчук
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

ПРАГРАМА ВАКАЛЬНЫХ ГРУП Клуба аматараў фальклору “Катрынка”. А.М. Зайцава, А.М. Краўчук

Зайцава А. М., Краўчук А. М.
Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае

 Тлумачальная запіска

Выхаваць сапраўднага грамадзяніна сваёй Радзімы без нацыянальнага выхавання немагчыма. Багаты матэрыял для абуджэння ў дзяцей і моладзі цікавасці да гісторыі і мастацтва дае традыцыйная народная культура, фальклор, які ў кожнага народа, у тым ліку і беларусаў, вылучаецца нацыянальнай адметнасцю і самабытнасцю.

З мэтай вывучэння народнай творчасці ў 2000 годзе быў створаны клуб аматараў фальклору “Катрынка”. У 2005 годзе клуб атрымаў званне ўзорны. Работа клуба будуецца на аснове вывучэння рэгіянальнага фальклору: арганізоўваюцца і праводзяцца экспедыцыі і паходы, вывучаюцца мясцовыя абрады, звычаі, гульні, песні, танцы, адметнасці рэгіянальнага адзення, лад жыцця, вядзецца збор экспанатаў для папаўнення экспазіцыі музейнага пакоя “Беларуская хатка”.

Узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка” працуе ў двух напрамках: вакальным і харэаграфічным.

Дадзеная праграма распрацавана для заняткаў вакальных груп клуба аматараў фальклору “Катрынка” на аснове тыпавой праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мастацкага профілю (вакальна-харавая творчасць), рэалізуецца на базавым узроўні.

Народыя песні – гэта толькі частка ад усёй невычэрпнай крыніцы вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа, яна найбольш моцна ўздзейнічае на пачуцці, мае самы кароткі шлях да сэрца, глыбока кранае душу чалавека. Вывучаючы народныя песні, навучэнцы значна пашыраюць свой кругагляд, слоўнікавы запас, адчуваюць прыгажосць і мілагучнасць беларускай мовы, знаёмяцца з разнастайнасцю яе дыялектаў.

Народныя спевы – гэта дзейсны сродак эстэтычнага выхавання, выхавання эмацыянальнай спагадлівасці і мастацкага густу. У працэсе спеваў паспяхова развіваюцца асноўныя музычныя здольнасці, творчая актыўнасць навучэнцаў. Спевы валодаюць выключнымі магчымасцямі для выхавання каштоўнейшых маральных якасцей чалавека: пачуцця патрыятызму, працавітасці, любові да прыроды, чалавекалюбства.

Мэта праграмы:выхаванне гарманічна развітай асобы сродкамі беларускага фальклору і народнай спадчыны рэгіёна.

 

Задачы:

-  садзейнічаць развіццю задаткаў і дараванняў удзельнікаў клуба;

-  выхоўваць патрыятызм і любоў да Радзімы, абуджаць цікавасць да традыцыйнай культуры рэгіёна;

-  развіваць музычна-творчыя здольнасці, эмацыянальную сферу праз вывучэнне народнай песні;

-  назапашваць музычныя ўражанні, выкарыстоўваючы ўзоры высокага мастацтва, слухаючы народную і класічную музыку.

Праграма вакальных груп клуба аматараў фальклору “Катрынка” прызначана для комплекснага вывучэння фальклору і разлічана на любы сацыяльны статус навучэнцаў, якія маюць разнастайныя мастацкія і творчыя здольнасці. Рэпертуар, які падбіраецца для заняткаў, даступны па зместу і форме выканання, а таксама адпавядае ўзроставым асаблівасцям. Навучэнцы малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту найбольш успрымальныя да актыўнай творчай працы, таму заняткі спевамі павінны быць цікавымі, захапляючымі і ў той жа час змяшчаць неабходныя для дзяцей музычна-тэарытычныя звесткі, узоры розных жанраў народнай спеўнай творчасці, надаецца ўвага выкананню беларускіх народных песень у стылі фольк-мадэрн. У праграму ўключана экспедыцыйная дзейнасць з мэтай вывучэння рэгіянальнага фальклору для наступнай апрацоўкі і выканання. На другі і наступныя гады навучання паступова ўводзіцца шматгалоссе і ўскладняецца рэпертуар. Правільнае рашэнне задачы індывідуальнага пеўчага развіцця дазваляе ў далейшым ствараць вакальныя групы.

Арганізацыйныя ўмовы рэалізацыі праграмы

Дадзеная праграма разлічана на тры гады навучання. Узрост навучэнцаў 12-16 гадоў: 12-14 гадоў – першы год навучання; 13-15 гадоў – другі год навучання; 14-16 гадоў – трэці год навучання. Колькасць навучэнцаў у групах першага года не меней 12-15 чалавек, другі і трэці год – не меней 8-10 чалавек.

Адукацыйны працэс пры рэалізацыі дадзенай праграмы ажыццяўляецца з улікам узросту навучэнцаў: першы год навучання – 144 гадзіны ў год (два заняткі ў тыдзень па две гадзіны); другі і трэці гады – 216 гадзін у год (тры заняткі ў тыдзень па 2 гадзіны).

Пры вывучэнні раздзела праграмы “Вакальна-ансамблевая работа” на выпрацоўку вакальна-ансамблевых навыкаў, навыкаў народнага сольнага і ансамблевага выканання прадугледжаны індывідуальныя заняткі з навучэнцамі па пастаноўцы голасу, якія праводзяцца пры неабходнасці па 15-20 хвілін з кожным навучэнцам.

Працягласць вучэбнай гадзіны – 45 хвілін.

Памяшканні, якіх праводзяцца заняткі адпавядаюць санітарным нормам.

На занятках з выкарыстаннем гукаўзмацняльнай апаратуры і мікрафонаў выконваюцца патрабаванні па тэхніцы бяспекі.

Для паспяховай рэалізацыі праграмы аб’яднанне па інтарэсах забяспечана наступнымі кадрамі:педагогі дадатковай адукацыі па напрамках песенны фальклор і народная харэаграфія;акампаніятары.

Для правядзення заняткаў аб’яднанне па інтарэсах забяспечана наступнымі матэрыяльна-тэхнічнымі сродкамі:

-  спецыяльна абсталяваныя кабінеты (музычны і харэаграфічны) для заняткаў навучэнцаў, адпавядаючыя санітарным нормам;

музычныя інструменты:клавішны інструмент, акардыён, баян, барабан, бубен, шумавыя інструменты;

тэхнічныя сродкі навучання: дыктафон, магнітафон-дэка, мінідыск-дэка, DVD-плэйер, мікшэрны, акустычная сістэма, мікрафоны, працэсар, калонка гукавая;

камп’ютарная і множыльная тэхніка: камп’ютар, прынтэр, сканэр, факс;

-  рэканструяваныя аўтэнтычныя касцюмы для кожнай узроставай групы;

-  касцюмы ў стылі фольк-мадэрн.

Вучэбна-тэматычны план першага года навучання

п/п

Назва раздзелаў

Усяго гадзін

Тэорыя

Практыка

  1.  

Арганізацыйны занятак

2

1

1

  1.  

Асновы музычнай граматы

6

2

4

  1.  

Вакальна-ансамблевая работа

40

10

30

  1.  

Традыцыйная культура Камянеччыны

50

12

38

  1.  

Слуханне музыкі

10

2

8

  1.  

Сцэнічны рух (харэаграфія)

18

4

12

  1.  

Сцэнічная культура

6

2

4

  1.  

Канцэртная дзейнасць

4

-

4

  1.  

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

6

-

6

  1.  

Выніковы занятак

2

-

2

Усяго

144

33

111

 

Змест праграмы першага года навучання

  1. 1.                     Арганізацыйны занятак (2г.)

Знаёмства з навучэнцам, гутарка на тэму “Чаму мне падабаецца спяваць”. Вывучэнне музычнага кругагляду і музычных прыхільнасцей навучэнцаў. Знаёмства з праграмай першага года навучання і планамі работы. Знаёмства з патрабаваннямі бяспекі, правіламі паводзін у Цэнтры.

Практыка.Праслухоўванне: праверка наяўнасці музычнага слыху, пачуцця рытму, зыходных галасавых дадзеных дзяцей. Выбар актыву. Гульня “Эвакуацыя”.

  1. 2.                     Асновы музычнай граматы (8г.)

Гукі: высокія і нізкія. Ноты. Працягласць нот. Нотны стан. Нотны сшытак. Размяшчэнне нот на нотным стане. Актава.

Практыка. Напісанне нот і ключоў. Гульня “Гукарад”. Рытмічныя гульні: дакладнае прастукванне рытмічнага малюнка на прапанаваны тэкст. Музычна-дыдактычная гульня “Музычнае рэха”.

  1. 3.                     Вакальна-ансамблевая работа (42г.)

Ахова і гігіена голасу. Кароткія звесткі аб рабоце гукавога апарату.

Асноўныя пеўчыя ўменні і навыкі: пеўчая ўстаноўка, дыкцыя, артыкуляцыя, гукаўтварэнне, строй, ансамбль. Развіццё вакальнай мовы. Асноўныя тыпы і правілы пеўчага дыхання.

Практыка. Фарміраванне асноў пеўчай устаноўкі. Практыкаванні для развіцця дыкцыі, артыкуляцыі: скорагаворкі, распяванне з дапамогай люстра, “Артыкуляцыйная гімнастыка”, “Цягнік” і іншыя. Практыкаванні для развіцця пеўчага дыхання: “Свечка”, “Самалёт” і іншыя. Практыкаванні для развіцця галасавога апарату. Фарміраванне асноўных навыкаў гукавядзення. Практыкаванні на фарміраванне чыстага інтанавання, на развіццё меладычнага слыху.

Спевы ва ўнісон і нескладаных канонаў з мэтай стварэння адзінай манеры спеваў,спалучэнне спеваў з рухамі, гульнёй, зберагаючы якасць гучання.

Спевы з акампанементам. Развучванне і спевы беларускіх народных і аўтарскіх песень.

  1. 4.                     Традыцыйная культура Камянеччыны (50г.)

Народная культура рэгіёна: вусная народная творчасць, каляндарныя святы і абрады, гульні. Музычны фальклор. Каляндарна-абрадавыя і пазаабрадавыя песні і месца іх бытавання. Асаблівасці рэгіянальнага дыялекту. Асаблівасці выканання фальклорных песень рэгіёна.

Практыка. Рэканструкцыя абраду “Пэршый выпас” (юраўскі).

Развучванне гульняў “Пэрэпілка”, “Сэчы капусту”, “Вовк і гусы”, песні-гульні “Чорны баране”.

Пераемнасць рэгіянальнай манеры спеваў. Развучванне і спевы каляндарна-абрадавых і пазаабрадавых песень.Развучванне і выкананне баек, прымавак, прыказак.

  1. 5.                     Слуханне музыкі (10г.)

Гісторыя ўзнікнення і развіцця музычнага фальклору.

Практыка. Слуханне народных песень у выкананні носьбітаў народнай традыцыі. Слуханне фальклорных танцавальных мелодый, твораў беларускіх кампазітараў.

  1. 6.                     Сцэнічны рух (харэаграфія) (20г.)

Узаемасувязь паміж песняй і сцэнічнымі рухамі. Асаблівасці выканання рэгіянальных побытавых танцаў.

Практыка. Выпрацоўка правільнай паставы. Музычна-рытмічныя навыкі. Пастановачная работа. Развучванне і выкананне побытавых танцаў.

  1. 7.                     Сцэнічная культура (6г.)

Знаёмства са сцэнай. Сцэнічны імідж, культура паводзін на сцэне.

Практыка. Правілы паводзін на сцэне ў час рэпетыцый і канцэртаў. Спеў з мікрафонамі.

  1. 8.                     Канцэртная дзейнасть (4г.)

Удзел у канцэртных праграмах, аглядах, конкурсах і фестывалях.

  1. 9.                     Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару (6г.)

Удзел у каляндарна-абрадавых святах. Сустрэчы з носьбітамі народнай культуры. Наведванне выстаў народнай творчасці.

  1. 10.                Выніковы занятак (2г.)

Канцэрт для бацькоў і педагогаў Цэнтра.

Прагназуемыя вынікі першага года навучання

Навучэнцы павінны ведаць:

-  музычны гукарад; нотны стан, ноты, паняцці скрыпічны ключ, актава;

-  правілы аховы і гігіены пеўчага голасу;

-  асноўныя пеўчыя ўменні і навыкі;

-  народную культуру і музычны фальклор рэгіёна;

-  асаблівасці мясцовага дыялекту;

-  фальклорную песенную творчасць розных жанраў;

-  асаблівасці выканання рэгіянальных побытавых танцаў;

-  правілы паводзін на сцэне;

-  тэхніку бяспекі пры выкарыстанні мікрафона.

Навучэнцы павінны ўмець:

-  вызначаць вышыню гукаў;

-  карыстацца пеўчай устаноўкай;

-  правільна артыкуліраваць на прыкладзе скорагаворак і моўных практыкаванняў;

-  дакладна вымаўляць і спяваць тэксты песен;

-  правільна браць пеўчае дыханне, спяваць фразы роўна, на адным дыханні;

-  дакладна спяваць ва ўнісон;

-  спалучаць спеў з рухамі;

-  спяваць з акампанементам;

-  выконваць беларускія народныя і аўтарскія песні;

-  выконваць каляндарна-абрадавыя і пазаабрадавыя песні;

-  вызначаць жанр песні, характар музычнага твора;

-  выконваць побытавыя танцы;

-  свабодна трымацца на сцэне, спяваць з мікрафонам;

-  асэнсавана і актыўна ўдзельнічаць утворчай дзейнасці калектыву;

-  актыўна і ўважліва працаваць на занятках.

Рэпертуар першага года навучання

№ п/п

Назва твора

Жанр

Носьбіт

Песні

  1.  

Козанька

Жартоўная

Беларуская народная песня

  1.  

Колыханкы

 

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1.  

Кура-шэпэтура

Жартоўная

Камянецкі раён, в.Дубраўцы, Гайдукевіч Вера Іванаўна, 1932г.н.

  1.  

Лэтілы дві птічкы

Жартоўная

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1.  

Сыва гуска

Песня

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1.  

Трандыкавкы

Прыпеўкі

Камянецкі раён, г. Высокае, Краўчук Раіса Дзмітрыеўна, 1950г.н.

  1.  

Нова радосць стала

Калядка

Камянецкі раён, в.Воўчын, Маркоўская Любоў Сяргееўна, 1943г.н.

  1.  

Шчодрый вэчур

Шчадроўка

Камянецкі раён, в.Ставы, Пацыкайлік Галіна Паўлаўна, 1936г.н

  1.  

Як я була мала-мала

Песня

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

Танцы

  1.  

Краковяк

Побытавы танец

Камянецкі раён, в.Ставы, Пацыкайлік Галіна Паўлаўна, 1936г.н

  1.  

Місяць Бобінскый

Побытавы танец

Камянецкі раён, в. Амельянец, Кухта Вера Іванаўна, 1938г.н.

  1.  

Місяць Ставскый

Побытавы танец

Камянецкі раён, в.Ставы, Пацыкайлік Галіна Паўлаўна, 1936г.н.

  1.  

Полька Цыганочка

Танец-гульня

Камянецкі раён, в.Наваселкі, Клімук Ганна Рыгораўна, 1936г.н

Гульні

  1.  

Чорный баране

Песня-гульня

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1.  

Пэрэпілка

Абрадавая гульня

Камянецкі раён, в. Бобінка, Краўчук Любоў Іванаўна, 1933г.н.

  1.  

Сэчы капусту

Гульня

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1.  

Вовк і гусы

Гульня

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

Абрады

  1. 1.  

Пэршый выпас

Веснавы абрад

Камянецкі раён, в.Ставы, Емельянюк Ніна Міхайлаўна 1943г.н., в.Пяскі, Кучко Марыя Фёдараўна, 1932г.н.

*Назвы твораў запісаны на мясцовым дыялекце

Вучэбна-тэматычны план другога года навучання

п/п

Назва раздзелаў

Усяго гадзін

Тэорыя

Практыка

  1.  

Арганізацыйны занятак

2

1

1

  1.  

Асновы музычнай граматы

8

2

6

  1.  

Вакальна-ансамблевая работа

50

10

40

  1.  

Традыцыйная культура Камянеччыны

60

12

48

  1.  

Слуханне музыкі

10

-

10

  1.  

Сцэнічны рух (харэаграфія)

30

8

22

  1.  

Сцэнічная культура

22

8

12

  1.  

Канцэртная дзейнасць

20

-

20

  1.  

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

12

-

12

  1. 10.  

Выніковы занятак

2

-

2

Усяго

216

41

175

 

Змест праграмы другога года навучання

  1. 1.                     Арганізацыйны занятак (2г.)

Знаёмства з праграмай другога года навучання, планамі і рэжымам работы клуба. Патрабаванні бяспекі. Правілы паводзін у Цэнтры.

Практыка. Выбар актыву. Гульня “Эвакуацыя”.

  1. 2.                     Асновы музычнай граматы (8г.)

Працягласць нот. Рытм. Размер. Дынамічныя адценні. Інтэрвалы. Транспазіцыя.

Практыка. Практыкаванні на развіццё пачуцця метрарытма. Практыкаванні з дынамічнымі адценнямі. Практыкаванні з транспаніраваннем мелодый.

  1. 3.                     Вакальна-ансамблевая работа (50г.)

Ахова і гігіена голасу. Асноўныя пеўчыя ўменні і навыкі.

Гарманічны слых, нюансы. Лад як сродак  музычнай выразнасці (мажор, мінор). Паняцце аб ладзе. Устойлівыя і неўстойлівыя гукі лада.

Практыка. Практыкаванні на артыкуляцыю і на развіццё дакладнай дыкцыі. Практыкаванні для развіцця галасавога апарату: распеўкі, папеўкі. Фарміраванне навыкаў гукавядзення. Практыкаванні на развіццё гарманічнага і меладычнага слыху, на фарміраванне чыстага інтанавання. Работа над ансамблем: інтанацыйным, метрарытмічным, дыкцыённым. Работа над тэмпавым, дынамічным ансамблем. Работа над строем, нюансамі ў песнях.

Спевы з мяккай атакай. Спевы ва ўнісон і ўводзіны двухгалосся, работа над адзінай манерай спеваў. Спалучэнне спеваў з рухамі, гульнёй. Спевы з акампанементам, фанаграмай і без акампанемента.

Індывідуальная работа з навучэнцамі па пастаноўцы голасу. Развучванне і спевы беларускіх народных і аўтарскіх песень.

  1. 4.                     Традыцыйная культура Камянеччыны(60г.)

Народная культура рэгіёна: вусная народная творчасць, каляндарныя святы і абрады, гульні, традыцыйныя рамёствы. Асаблівасці рэгіянальнага дыялекту. Музычны фальклор. Каляндарна-абрадавыя і пазаабрадавыя песні і месца іх бытавання. Асаблівасці выканання фальклорных песен рэгіёна. Асаблівасці рэгіянальнага строя.

Практыка. Рэканструкцыя абрадаў “Гоготуха” (зімовы), “Вэлыкдэнь” (веснавы), “Гулянне на Юр’я” (веснавы), “Пэрэпілка” (дажыначны).

Пераемнасць рэгіянальнай манеры спеваў. Дэкламацыя песенных тэкстаў у рытме напеву з дакладным дыялектным вымаўленнем. Развучванне і спевы каляндарна-абрадавых і пазаабрадавых песень.

Развучванне і выкананне баек, прымавак, прыказак, легенд і паданняў Камянеччыны.

  1. 5.                     Слуханне музыкі (10г.)

Праслухоўванне народных песень у выкананні носьбітаў традыцыі, фальклорных танцавальных мелодый, твораў беларускіх кампазітараў.

  1. 6.                     Сцэнічны рух (харэаграфія) (30г.)

Народная харэаграфія рэгіёна. Паходжанне, асаблівасці выканання побытавых танцаў і месца іх бытавання. Віды карагодаў.

Практыка. Выпрацоўка правільнай паставы. Развіццё музычна-рытмічных навыкаў. Пастановачная работа. Развучванне і выкананне побытавых танцаў і карагодаў.

  1. 7.                     Сцэнічная культура (22г.)

Культура нашэння рэгіянальнага строя. Сцэнічны імідж, культура паводзін на сцэне. Акцёрскае майстэрства. Самавыяўленне праз сцэнічны рух і спевы.

Практыка. Рэпетыцыі. Работа з мікрафонамі над ансамблевым строем. Развіццё выканальніцкіх навыкаў і артыстычных здольнасцей. Арганізацыя сцэнічнай прасторы.

  1. 8.                     Канцэртная дзейнасць (20г.)

Удзел у канцэртных праграмах, аглядах, конкурсах і фестывалях.

  1. 9.                     Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару (12г.)

Удзел у мерапрыемствах Цэнтра. Удзел у каляндарна-абрадавых святах. Сустрэчы з носьбітамі традыцыі і фальклорнымі калектывамі. Наведванне выставак народнай творчасці. Экскурсіі. Наведванне канцэртаў.

  1. 10.                Выніковы занятак (2г.)

Канцэрт-справаздача.

Прагназуемыя вынікі другога года навучання

Навучэнцы павінны ведаць:

-  працягласць нот – цэлая, палавінная, чвэртная, восьмая, шаснаццатая;

-паняцці моцная доля, слабая доля, размер, рытм, дынамічныя адценні;

-  паняцці гарманічны слых, нюансы, лад;

-  правілы аховы і гігіены пеўчага голасу;

-  пеўчыя ўменні і навыкі;

-  народную культуру і музычны фальклор рэгіёна;

-  асаблівасці мясцовага дыялекту;

-  фальклорную песенную творчасць розных жанраў;

-  асаблівасці выканання рэгіянальных побытавых танцаў;

-  асаблівасці рэгіянальнага строя;

-  ведаць культуру нашэння рэгіянальнага строя;

-  сцэнічныя прыёмы падачы спеўнага матэрыялу;

-  паняцце сцэнічны імідж;

-  правілы паводзін на сцэне;

-  тэхніку бяспекі пры выкарыстанні мікрафона;

-  правілы бяспекі ў час правядзення масавых мерапрыемстваў.

Навучэнцы павінны ўмець:

-  вызначаць моцныя і слабыя долі;

-  вызначаць дынамічныя адценнні твораў;

-  спяваць з рытмічнай і дыкцыйннай дакладнасцю;

-  спяваць нескладанае двухгалоссе, чысты ўнісон;

-  спяваць з акампанементам, фанаграмай і без акампанемента;

-  самастойна працаваць над тэкстам песні, вызначаючы асаблівасці мясцовага дыялекту;

-  выконваць беларускія народныя і аўтарскія песні;

-  выконваць песні ў асаблівай рэгіянальнай манеры;

-  выконваць побытавыя танцы, карагоды;

-  рытмічна і свабодна рухацца ў час спеваў;

-  свабодна артыстычна трымацца на сцэне;

-  асэнсавана, выразна, перадаць змест песні;

-  арганізаваць сцэнічную прастору;

-  выкарыстоўваць атрыманыя веды штодзённа;

-  праяўляць творчую актыўнасць у рабоце клуба;

-  актыўна прапагандаваць рэгіянальны фальклор.

Рэпертуар другога года навучання

п/п

Назва твора

Жанр

Носьбіт

Песні

  1.  

Вэсна-красна

 

Вяснянка

Камянецкі раён, в.Лісоўчыцы, з рэпертуару фальклорнай групы

  1.  

Загадкі

Песня

 

Камянецкі раён, г.Высокае, Краўчук Раіса Дзмітрыеўна, 1950г.н

  1.  

Заспываймо хрыціяны…

Калядка

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1.  

Лэтів бусень чэрэз гулыцю

Вяснянка, карагодная

Рэспубліка Польша, гміна Чэрэмха,

в.Волкі Церашоўскія, з рэпертуару фальклорнай групы

  1.  

Лэтілы дві птічкы

Жартоўная

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1.  

Любыв я дывчыну

Песня

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна,1932г.н.

  1.  

Ой, там за горамы

Песня

Рэспубліка Польша, гміна Клешчэлі, в.Маліннікі, Нічыпарук Вера Андрэеўна, 1934г.н.

  1.  

Погнала волкы на буковінэ

Жартоўная

 

Рэспубліка Польша, гміна Клешчэлі, в.Маліннікі, Нічыпарук Вера Андрэеўна, 1934г.н.

  1.  

Святый Юрый, Рыгорэ…

Вяснянка, карагодная

Рэспубліка Польша, гміна Клешчэлі, в.Дабравода, Яўдалюк Ніна Сцяпанаўна, 1933г.н.

  1. 10.  

Трандыкавкы

Прыпеўкі

Камянецкі раён, г.Высокае, Краўчук Раіса Дзмітрыеўна, 1950г.н.

  1. 11.  

Учора з вячора

Калядка

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1. 12.  

Хрыстос Воскрэс

Валачобная

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1. 13.  

Шчодрый вэчур

Шчадроўка

Камянецкі раён, в.Ставы, Пацыкайлік Галіна Паўлаўна, 1936г.н.

Танцы

  1.  

Краковяк

Побытавы танец

Камянецкі раён, в.Ставы, Пацыкайлік Галіна Паўлаўна, 1936г.н

  1.  

Лысый

Побытавы танец

Камянецкі раён, в.Ставы, Пацыкайлік Галіна Паўлаўна, 1936г.н

  1.  

Місяць Бобінскый

Побытавы танец

Камянецкі раён, в.Амельянец, Кухта Вера Івановна, 1938г.н.

  1.  

Місяць Ставскый

Побытавы  танец

Камянецкі раён, в.Ставы, Пацыкайлік Галіна Паўлаўна, 1936г.н.

  1.  

Полька Цыганочка

Танец-гульня

Камянецкі раён, в.Наваселкі, Клімук Ганна Рыгораўна, 1936г.н

  1.  

Ставскый вальс

Побытавы танец

Камянецкі раён, в.Ставы, Пацыкайлік Галіна Паўлаўна, 1936г.н

Абрады

  1.  

“Вэлыкдэнь”

 

Рэспубліка Польша, гміна Кляшчэлі,

Барташук Лукаш, 1980г.н.

  1.  

Гоготуха

 

Камянецкі раён, в.Пяскі, Кучко Марыя Фёдараўна, 1932г.н.

  1.  

Гулянне на Юр’я

 

Камянецкі раён, в.Пяскі, Кучко Марыя Фёдараўна, 1932г.н.

  1.  

“Пэрэпілка”

Дажыначны абрад

Камянецкі раён, в.Бобінка,

Краўчук Любоў Іванаўна, 1933г.н.

Вусная творчасць

  1.  

Легенда про ліс Пэнэчка

 

-

  1.  

Паданне пра Міхаіла Сапегу

 

-

  1.  

Як я йіхав коло млына

Байка

Камянецкі раён, в.Галёнчыцы, Епімашка Ганна Аркадзьеўна, 1939г.н.

  1.  

Качкы грэчку шэлухалі

Байка

Камянецкі раён, в.Галёнчыцы, Епімашка Ганна Аркадзьеўна, 1939г.н.

*Назвы твораў запісаны на мясцовым дыялекце

Вучэбна-тэматычны план трэцяга года навучання

п/п

Назва раздзелаў

Усяго гадзін

Тэорыя

Практыка

  1.  

Арганізацыйны занятак

2

1

1

  1.  

Вакальна-ансамблевая работа

50

12

38

  1.  

Экспедыцыйная работа

18

6

12

  1.  

Традыцыйная культура Камянеччыны

62

18

44

  1.  

Сцэнічны рух (харэаграфія)

24

-

24

  1.  

Сцэнічная культура

20

6

14

  1.  

Канцэртная дзейнасць

24

-

24

  1.  

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

14

-

14

  1.  

Выніковы занятак

2

-

2

Усяго

216

43

173

 

Змест праграмы трэцяга года навучання

  1. 1.                     Арганізацыйны занятак (2г.)

Знаёмства з праграмай трэцяга года навучання, планамі і рэжымам работы клуба. Патрабаванні бяспекі. Правілы паводзін у цэнтры.

Практыка. Выбар актыву. Гульня “Эвакуацыя”.

  1. 2.                     Вакальна-ансамблевая работа (50г.)

Ахова і гігіена голасу. Пеўчыя ўменні і навыкі. Гарманічны слых, нюансы.

Характарыстыкі пеўчага голасу: вышыня, дыяпазон, сіла, тэмбр (афарбоўка).

Практыка. Практыкаванні для развіцця галасавога апарату: распеўкі, папеўкі, вакалізы. Практыкаванні на развіццё дыяпазона голасу, на фарміраванне чыстага інтаніравання, на дынаміку. Работа над тэмбравым строем, над гарманічным і меладычным строем, над метрарытмічный ансамблем у песнях. Работа над меладычнасцю гучання твораў.

Спевы з мяккай атакай. Самастойны спеў у рэгістры. Спевы двухгаллосся. Развіццё навыкаў трохгалосся. Спалучэнне спеваў з рухамі, гульнёй. Спевы з акампанементам, фанаграмай і без акампанемента. Індывыдуальная работа з навучэнцамі па пастаноўцы голасу. Развучванне і спевы беларускіх народных і аўтарскіх песень.

  1. 3.                     Экспедыцыйная работа (18г.)

Правілы і асаблівасці запісу фальклорных жанраў. Правілы выкарыстання магнітафона, дыктафона, відэакамеры, фотаапарата і інш. Вывучэнне гісторыі і асаблівасцей рэгіёна. Правілы паводзін з носьбітамі народнай культуры. Правілы пашпартызацыі фальклорных крыніц.

Практыка.Падрыхтоўка тэхнічных сродкаў для запісу фальклорнага матэрыялу. Карыстанне магнітафонам, дыктафонам, відэакамерай, фотаапаратам пры запісе фальклорнага матэрыялу.

Правядзенне фальклорна-этнаграфічных экспедыцый. Ідэнтычная дакладнасць запісу: захаванне асаблівасцей мясцовай гаворкі, тлумачэнне незразумелых слоў і выразаў, пастаноўка націску ў словах з нелітаратурным вымаўленнем, запісванне “з голасу, а не пад дыктоўку”.

Апрацоўка экспедыцыйнага матэрыялу. Пашпартызацыя запісаў. Рэканструкцыя абрадаў.

  1. 4.                     Традыцыйная культура Камянеччыны(62г.)

Народная культура рэгіёна: традыцыйныя рамёствы,вусная народная творчасць, каляндарныя святы і абрады, гульні. Музычны фальклор рэгіёна.

Сямейна-абрадавыя традыцыі Камянеччыны. Вясельныя абрады: “Запоіны”, “Справункы”, “Выночкы”, “Пэчэнне короваю”, “Пэршый дэнь”, “Другый дэнь”, “Пэрэжовыны”.

Практыка. Рэканструкцыя этапаў вясельнага абраду згодна рэгіянальных традыцый, развучванне і спевы вясельных песень.Развучванне каляндарна-абрадавага і пазаабрадавага песеннага фальклору. Сумесныя спевы з носьбітамі народнай культуры або з педагогамі. Спевы песень у стылі фольк-мадэрн.

Развучванне і выкананне баек, прымавак, прыказак, легенд і паданняў Камянеччыны.

  1. 5.                     Сцэнічны рух (харэаграфія) (24г.)

Карыстанне правільнай паставай. Развіццё музычна-рытмічных навыкаў. Пастановачная работа. Развучванне і выкананне побытавых танцаў і карагодаў.

  1. 6.                     Сцэнічная культура (22г.)

Сцэнічнае майстэрства і метады яго развіцця. Самавыяўленне праз сцэнічны рух і спевы.Мышачны і мімічны кантроль.

Практыка. Рэпетыцыі. Работа з мікрафонам над вакальным ансамблем.Арганізацыя сцэнічнай прасторы. Развіццё артыстычных здольнасцей.

  1. 7.                     Канцэртная дзейнасць (24г.)

Удзел у канцэртных праграмах, аглядах, конкурсах і фестывалях.

  1. 8.                     Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару (14г.)

Удзел у мерапрыемствах цэнтра. Удзел у каляндарна-абрадавых святах. Сустрэчы з носьбітамі народнай культуры і фальклорнымі калектывамі. Наведванне выставак народнай творчасці. Экскурсіі. Наведванне канцэртаў.

  1. 9.                     Выніковы занятак (2г.)

Правядзенне фальклорнага свята “Спадчына”.

Прагназуемыя вынікі трэцяга года навучання

Навучэнцы павінны ведаць:

-  правілы аховы і гігіены пеўчага голасу;

-  пеўчыя ўменні і навыкі;

-  характарыстыкі пеўчага голасу;

-  правілы і асаблівасці запісу фальклорных жанраў;

-  правілы паводзін з носьбітамі народнай культуры;

-  народную культуру і музычны фальклор рэгіёна;

-  сямейна-абрадавыя рэгіянальныя святы і абрады;

-  асаблівасці мясцовага дыялекту;

-  фальклорную песенную творчасць розных жанраў;

-  асаблівасці выканання рэгіянальных побытавых танцаў;

-  асаблівасці рэгіянальнага строя;

-  ведаць культуру нашэння рэгіянальнага строя;

-  прыёмы падачы спеўнага матэрыялу;

-  правілы паводзін на сцэне;

-  тэхніку бяспекі пры выкарыстанні мікрафона;

-  правілы бяспекі ў час правядзення масавых мерапрыемстваў.

Навучэнцы павінны ўмець:

-  спяваць з рытмічнай і дыкцыйннай дакладнасцю;

-  валодаць гарманічным і меладычным слыхам;

-  спяваць двухгалоссе,трохгалоссе;

-  спяваць з акампанементам, фанаграмай і без акампанемента;

-  падрыхтаваць тэхнічныя сродкі для запісу фальклорнага матэрыялу;

-  карыстацца магнітафонам, дыктафонам, відэакамерай, фотаапаратам і інш.;

-  самастойна працаваць над тэкстам песні, вызначаючы асаблівасці мясцовага дыялекту;

-  спяваць прыбліжана да аўтэнтычных узораў выканання песень рэгіёна;

-  выконваць побытавыя танцы, карагоды;

-  асэнсавана выразна перадаваць змест песні;

-  свабодна артыстычна трымацца на сцэне;

-  трымаць мімічны і мышачны кантроль у час выканання канцэртных нумароў;

-  арганізаваць сцэнічную прастору;

-  выкарыстоўваць атрыманыя веды штодзённа;

-  праяўляць творчую актыўнасць у рабоце клуба;

-  актыўна прапагандаваць рэгіянальны фальклор;

-  адказна ставіцца да творчай работы клуба.

Рэпертуар трэцяга года навучання

№ п/п

Назва твора

Жанр

Носьбіт

Песні

  1.  

16 лет девчоночке

-

Камянецкі раён, в.Навасёлкі, Клімук Ганна Рыгораўна, 1936г.н.

  1.  

А в нашого свата богатая хата…

Вясельная

Камянецкі раён, в.Дубраўцы, Галенка Вольга Іванаўна, 1929г.н., Галенка Пётр Андрэевіч, 1931г.н., Краўчук Любоў Іванаўна, 1933г.н.

  1.  

Заспываймо хрысціяны…

Калядная

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1.  

Іванко

-

Камянецкі раён, г.Высокае, Краўчук Раіса Дзмітрыеўна, 1950г.н

  1.  

Кропы, маты, коны, просы Бога долі…

Вясельная

Камянецкі раён, в.Дубраўцы, Галенка Вольга Іванаўна, 1929г.н., Галенка Пётр Андрэевіч, 1931г.н., Краўчук Любоў Іванаўна, 1933г.н.

  1.  

На дворі дошчык

Жартоўная

Камянецкі раён, г.Высокае, КраўчукРаіса Дзмітрыеўна, 1950г.н

  1.  

На дворі колодяз – выдно дно

Вясельная

Камянецкі раён, в.Дубраўцы, Галенка Вольга Іванаўна, 1929г.н., Галенка Пётр Андрэевіч, 1931г.н., Краўчук Любоў Іванаўна, 1933г.н.

  1.  

Ой там у полі

 

Камянецкі раён, в.Бобінка,КраўчукЛюбоў Іванаўна, 1933г.н.

  1.  

Ой, пойду я в ліс по дрова

 

Камянецкі раён, в.Навасёлкі, Клімук Ганна Рыгораўна, 1936 г.н

  1. 10.  

Ой, рано-рано на Йвана

Купальская

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1. 11.  

Ой, сваточкы-голубочкы, просым вас…

Вясельная

Камянецкі раён, в.Дубраўцы, Галенка Вольга Іванаўна, 1929г.н., Галенка Пётр Андрэевіч, 1931г.н., Краўчук Любоў Іванаўна, 1933г.н.

  1. 12.  

Ой, хорошый наш коровай, хорошый…

Вясельная

Камянецкі раён, в.Дубраўцы, Галенка Вольга Іванаўна, 1929г.н., Галенка Пётр Андрэевіч, 1931г.н., Краўчук Любоў Іванаўна, 1933г.н.

  1. 13.  

Положу я кладочку дубову

Вясельная

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1. 14.  

Спы Іісусе

Калядная

Камянецкі раён, в.Амельянец, Кухта Вера Іванаўна, 1938г.н.

  1. 15.  

Там за лісочком

-

Камянецкі раён, в.Ставы, Пацыкайлік Галіна Паўлаўна, 1936г.н

  1. 16.  

Тонка, тонка конопэлька

Вяснянка

Рэспубліка Польша, гміна Кляшчэлі,

Барташук Лукаш, 1980г.н.

  1. 17.  

Трандыкавкы

Прыпеўкі

Камянецкі раён, г.Высокае, Краўчук Раіса Дзмітрыеўна, 1950г.н.

  1. 18.  

Туман яром

 

Камянецкі раён, в.Бобінка, Краўчук Любоў Іванаўна, 1933г.н.

  1. 19.  

Ты вэрбонька зэлэненькая

Вяснянка

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1. 20.  

Тэчэ річка

-

Камянецкі раён, в. Амельянец, Кухта Вера Іванаўна, 1938г.н.

  1. 21.  

Чэрвона калына

-

Камянецкі раён, в.Бобінка, Краўчук Любоў Іванаўна, 1933г.н.

  1. 22.  

Чэрвоная вышня

-

Камянецкі раён, в.Бобінка, Краўчук Любоў Іванаўна, 1933г.н.

  1. 23.  

Як мы сідзелі обое

Песня

Камянецкі раён, в.Навасёлкі, Клімук Ганна Рыгораўна, 1936г.н.

Танцы

  1.  

Полька-закрутуха

Побытавы танец

Камянецкі раён, в.Дубраўцы, Галенка Вольга Іванаўна, 1931г.н.

  1.  

Новосёлковскый вальс

Побытавы танец

Камянецкі раён, в.Навасёлкі, Клімук Ганна Рыгораўна, 1936г.н.

  1.  

Шляхецкый вальс

Побытавы танец

Камянецкі раён, в.Дубраўцы, Галенка Вольга Іванаўна, 1929г.н., Галенка Пётр Андрэевіч, 1931г.н.

  1.  

Подыспань

Побытавы танец

Камянецкі раён, в.Навасёлкі, Клімук Ганна Рыгораўна, 1936г.н.

  1.  

Падэграс

Побытавы танец

Камянецкі раён, в.Навасёлкі, Клімук Ганна Рыгораўна, 1936г.н.

  1.  

Шлям-фокс

Побытавы танец

Камянецкі раён, в.Навасёлкі, Клімук Ганна Рыгораўна, 1936г.н.

7.

Ойра

Побытавы танец

Камянецкі раён, в.Навасёлкі, Клімук Ганна Рыгораўна, 1936г.н.

Абрад

1.

Вэсілле

 

Камянецкі раён, в.Дубраўцы, Галенка Вольга Іванаўна, 1929г.н., Галенка Пётр Андрэевіч, 1931г.н., Краўчук Любоў Іванаўна, 1933г.н.

*Назвы твораў запісаны на мясцовым дыялекце

Формы і метады рэалізацыі праграмы

Працэс спеваў па сваёй прыродзе комплексны. У ім прымае ўдзел увесь арганізм, у прыватнасці гукаўтваральны, артыкуляцыйны, дыхальны і нярвова-мышачны апараты. Няправільная работа якога-небудзь з іх можа парушыць або затармазіць працяканне пеўчага працэсу. Выпрацоўка пеўчых навыкаў павінна ажыццяўляцца ў комплексе, адначасова, ва ўзаемасувязі аднаго з другім.

Важна абуджаць у навучэнцаў эмацыянальныя, творчыя адносіны да спеваў, вучыць іх перадаваць у сваім выкананні пачуцці і думкі, заложаныя ў творы. Менавіта пры такіх умовах спевы становяцца па-сапраўднаму выхаваўчым працэсам. У працэсе навучання надаецца ўвага індывідуальнаму развіццю пеўчых дадзеных навучэнцаў. Правільнае рашэнне задачы індывідуальнага пеўчага развіцця дазваляе ў далейшым ствараць вакальныя групы.

Рэпертуар адпавядае ўзроставым асаблівасцям навучэнцаў і ўскладняецца з кожным годам навучання.

Прыкладны план развучвання песні: праслухаць, прачытаць уважліва тэкст, прааналізаваць жанравыя асаблівасці або абрадавую прыналежнасць, вывучыць тэкст і матыў песні, абмеркаваць сцэнічнае афармленне.

Заняткі павінны быць цікавымі, захапляючымі і ў той жа час змяшчаць неабходныя музычна-тэарытычныя звесткі, веды аб фарміраванні і развіцці галасавога і дыхальнага апарату, практыкаванні для развіцця вакальна-ансамблевых навыкаў, узоры народнай творчасці і розных жанраў рэгіянальнага фальклору.

Акрамя таго, для аптымізацыі засваення вучэбнага матэрыялу і большай нагляднасці заняткаў прымяняюцца такія формы перадачы ведаў і авалодвання практычнымі навыкамі, як мэтанакіраванае слуханне музыкі і спеваў, арганізацыя сустрэч з выканаўцамі народных песень і носьбітамі рэгіянальнага фальклору, наведванне фестываляў, канцэртаў, выстаў народнай творчасці. Такія формы работы садзейнічаюць развіццю актыўнага ўспрыняцця музыкі, фарміруюць эмацыянальную спагадліваць і садзейнічаюць накапленню ведаў аб народнай спадчыне.

Вучэбны занятак, у асноўным, арганізуецца па наступнай схеме:

-  тэарэтычныя звесткі;

-  распеўка;

-  паказ і развучванне новага матэрыялу;

-  замацаванне вывучанага;

-  слуханне і аналіз праслуханага;

-  паўтарэнне.

Існуюць і другія формы правядзення заняткаў:

-  гульнёвы занятак – развучванне народных гульняў;

-  занятак-падрыхтоўка каляндарна-абрадавага свята – гутарка пра свята, абмеркаванне тэкстаў песень і іх значэння, развучванне песень, абмеркаванне семантыкі абрадавых дзеянняў і абрадавых прадметаў, пастановачная работа;

-  занятак-гутарка;

-  практычны занятак – развучванне песень, гульняў, танцаў;

-  занятак-рэпетыцыя, канцэрт;

-  выніковы занятак.

З мэтай даследвання і вывучэння рэгіянальнага фальклору праводзіцца экспедыцыйная работа: збор фальклорнага матэрыялу, пашпартызацыя, апрацоўка і выкананне песень і танцаў, рэканструкцыя абрадаў.

На занятках аддаецца перавага наступным метадам навучання:

тлумачальна-ілюстрацыйны – тлумачэнне з дапамогай слова і паказу, накіраваных на ўсвядомленае ўспрыманне, асэнсаванне і запамінанне дадзенай інфармацыі;

рэпрадуктыўны – выкананне і паўтарэнне пеўчага гуку і спосабаў работы гукавога апарату ў адпаведнасці з тлумачэннем і паказам педагога;

фонапедычны – дазваляе абапірацца на моўны вопыт навучэнцаў; прывабліванне добра арганізаваных, выразных моўных стэрэатыпаў.

Формы арганізацыі навучання, якія выкарыстоўваюцца на занятках:

масавая (майстар-класы, фальклорныя фестывалі, святы, канцэрты, семінары, экскурсіі);

групавая (работа ў парах, мікрагрупах, стварэнне рознаўзроставага ансамбля);

індывідуальная (індывідуальная работа з навучэнцамі, хатняе заданне).

Выхаваўчая работа на занятках вакальных груп накіравана на выхаванне патрыятызму, любові да малой радзімы, развіцця пачуцця адказнасці за калектыў, развіцця творчых здольнасцей. Праз рэканструкцыю абрадаў нашых продкаў навучэнцы выхоўваюць такія чалавечыя якасці як: працавітасць, сямейнасць, павага да традыцый.

Вучэбны матэрыял праграмы змяшчае вялікі выхаваўчы патэнцыял: гэта і эстэтычнае ўздзеянне лепшых узораў народнай творчасці, і наведвенне канцэртаў, выставак народнай творчасці, і зносіны з носьбітамі рэгіянальнага фальклору. Таксама выхаваўчы эфект даюць сумесная творчасць і ўзаемаадносіны паміж удзельнікамі калектыву.

Усе пералічаныя фактары складаюць выхаваўчую сістэму на занятках аб’яднання па інтарэсах фальклорнага напрамку.

Формы правядзення кантролю засваення праграмы: выніковыя заняткі, правядзенне канцэртаў, удзел у аглядах-конкусах, фестывалях.

Метады правядзення кантролю: назіральнасць, гутарка, апытанне, аналіз вынікаў дзейнасці навучэнцаў.

Літаратура для педагога

  1. Беларускі музычна фальклор / склад. А.М. Аляхновіч, М.В. Рахчэеў, У.Д. Каструлёў. – Мінск: Універсітэцкае. – 1996. – 335с.
  2. Булойчык, Л.Л. Выхаванне на традыцыях беларускай народнай культуры / Л.Л. Булойчык // Пазашкольнае выхаванне. – 2005. –– №3. – С.43-44.
  3. Крыўко, Т.М. Этнакультурнае выхаванне: аб’яднанні па інтарэсах фальклорнага накірунку / Т.М. Крыўко // Выхаванне і дадатковая адукацыя. – 2013. – №1. – С.21-24.
  4.  Культурная спадчына беларусаў як аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў: вопыт Брэсцкага рэгіёна: зборнік метадычных і практычных матэрыялаў / Склад. Т.М. Крыўко. – Мінск: НЦМТДМ, 2013. – 136с.
  5. Образовательные программы музыкальных и хореографических объединений внешкольного воспитания и обучения / состав.О.А. Клецова. – Минск, 2009. – 210с.
  6. Палескае вяселле / уклад. і рэд. В. Захаравай. — Мінск, 1984. – 303с.
  7.  Педагогические ориентиры: программное обеспечение образовательного процесса / О.А. Клецова, Т.П. Шеремет; под общ. ред. Н.В. Васильченко. – Минск, 2013. – 72с.
  8. Радавод: зборнік матэрыялаў І і ІІ фестываляў фальклорнага мастацтва “Радавод” і абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Я слаўлю матчын край – Радзіму Беларусь” / склад. В.Р. Волкава. – Брэст: Альтернатива. – 2007. – 268с.
  9. Стварэнне этнакультурна-адукацыйнай прасторы як умова выхавання духоўна-маральных каштоўнасцей і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: зборнік навукова-метадычных і практычных матэрыялаў / Склад. Т.М. Крыўко. – Мінск: НЦМТДМ, 2013. – 116с.
  10. Типовая программа дополнительного образования детей и молодежи. Художественный профиль [Электронный ресурс] / Министерство образования Республики Беларусь. – Минск, 2012. – Режим доступа: http://edu.gov.by. – Дата доступа: 28.09.2012г.

Літаратура для навучэнцаў

  1. Беларускі народны каляндар / А.Ю. Лозка. – 2-е выдавецтва, пераапрацаванае і дапоўненае. – Мінск: Полымя. – 2002. – 237с.
  2. Гульнёвы падворак / пад рэд. Жук Л.І. – Мінск: выдавецтва ТАА “Красіка – Прынт”. – 2001. – 128с.
  3. Дудар, Л.Р. Вясельны абрад / Л.Р. Дудар // Культурная спадчына беларусаў як аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў: вопыт Брэсцкага рэгіёна: зборнік метадычных і практычных матэрыялаў / склад. Т.М. Крыўко. – Мінск: НЦМТДМ, 2013. – С.119-126.
  4. Краўчук, А.М. Сцэнарый абрадаў “Вялікдзень” і “Пэрэпілка” / А.М. Краўчук // Культурная спадчына беларусаў як аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў: вопыт Брэсцкага рэгіёна: зборнік метадычных і практычных матэрыялаў / склад. Т.М. Крыўко. – Мінск: НЦМТДМ, 2013. – С.115-118.
  5. Ліцвінка, В.Д. Святы і абрады беларусаў. / В.Д.Ліцьвінка. – Мінск: Беларусь. – 2001. – 190с.
  6. Раговіч, У.І. Песенны фальклор Палесся: песні святочнага календара / У.І. Раговіч. – Мінск: выдавецтва “Чатыры чвэрці”. – 2001. – 527с.
  7. Раманюк, М.Ф. Беларускае народнае адзенне / М.Ф. Раманюк. – Мінск: Беларусь. – 1981. – 625с.