Ошибка :

Показать отладочную информацию

Музычная п’еса-казка СІНЯВОЧКА (па аднайменным творы А. Дударава) Малчанава Ірына Леанідаўна
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Музычная п’еса-казка СІНЯВОЧКА (па аднайменным творы А. Дударава) Малчанава Ірына Леанідаўна

Рэспубліканскі конкурс распрацовак літаратурнага матэрыялудля дзіцячага тэатра

Намінацыя“Літаратурны матэрыял па матывах твораў сучаснай літаратуры(для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту)

Музычная п’еса-казка СІНЯВОЧКА (па аднайменным творы А. Дударава)

Аўтар: Малчанава Ірына Леанідаўна, педагог-арганізатар,Дзяржаўная ўстанова адукацыі“Сярэдняя школа № 1 г. Дуброўна”Дубровенскі раён Віцебскай вобласці


Дуброўна 2016

Анатацыя

П’еса-казка “Сінявочка” напісана па матывах аднайменнага апавядальнага твора беларускага пісьменніка Аляксея Дударава і разлічана на гледача дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. У казцы распавядаецца, як дрэнная Зялёная сажалка захацела знішчыць чыстую, празрыстую крынічку Сінявочку, якую ўсе любілі за тое, што яна ўсё наваколле паіла сваёй цудоўнай вадзіцай. Казка вучыць дабрыні, сяброўству, суперажыванню, беражлівым адносінам да прыроды і навакольнага асяроддзя, выхоўвае добры густ, пачуццё любові да ўсяго прыгожага, да роднага краю. Ажыццявіць пастаноўку могуць навучэнцы малодшага або сярэдняга школьнага ўзросту. 


Малчанава Ірына Леанідаўна
Музычная п’еса-казка “Сінявочка”паводле аднайменнага твора Аляксея Дударава

Дзючыя асобы:
1. Крынічка Сінявочка
2. Зялёная Сажалка
3. Жабяня Ква
4. Сонейка
5. Ноч
6. Матылькі: 1-шы, 2-гі
7. Воблачкі: 1-ае, 2-ое8.
Кветачкі: Званочак, Рамоначак
9. Хлопчык
10. Дзяўчынка
11. Зорачкі – танцавальная група

Сцэна аформлена ў выглядзе лясной паляны.

Гучыць запіс шуму летняга лесу, спеваў птушак, журчанне лясной крынічкі. Раніца. Сцэна ў жоўтым асвятленні, гучыць павольная беларуская мелодыя, два Матылькі прыгожа кружацца па сцэне, музыка мікшыруецца, Матылькі спыняюцца і пачынаюць размаўляць
Першы: У ціхай лагчыне, пад разгалістай вярбой
Другі: Жыла маленькая чыстая крынічка
Першы і другі (разам): Яе звалі Сінявочка.
Першы: Крыштальная вадзіца ўдзень і ўночы,
Другі: Узімку і ўлетку бруілася з Сінявочкі, бы нітачка-ручаінка,
Першы: І збягала ў Зялёную сажалку, што жыла па суседству.

Зноў гучыць лірычная музыка,з’яўляецца Сінявочка і кружыцца па сцэне, падбягае да Матылькоў. Потым з’яляюцца Воблачкі, Кветачкі, яны таксама танцуюць вакол і разам з Сінявочкай

Другі Матылёк: Пухнатыя белыя воблачкі кожную раніцу, бы ў люстэрка пазіралі ў Сінявочку.
Першы Матылёк: Прыхарошваліся і перш чым плыць у свае далёкія падарожжы, заўсёды гаварылі.
Першае Воблачка: Ах, якая прыгажуня гэта Сінявочка!
Другое Воблачка: Ах, такая цудоўная! Такая празрыстая!
Званочак:Цудоўная-цудоўная!
Рамоначак: Празрыстая-празрыстая!
(Воблачкі кружацца і пакідаюць сцэну. З’яўляецца Сонейка. Сінявочка раздае свае стужкі-ручаінкі Матылькам і Кветачкам)
Сонейка: У спякотныя летнія дні ў крынічцы купалася я – Сонейка. 
Купаецца ў танцы паміж стужак і пакідае сцэну, святло прыглушаецца. Матылькі і кветачкі засынаюць. З’яўляецца Ноч з зорачкамі. Яны бяруць у матылькоў і Кветачак стужкі-ручаінкіНоч: Ноччу на паверхні вады разам з зорачкамі адпачываў месяц. Гульня асвятлення, танец зорочак, ночы вакол крынічкі, потым святла прыбаўляецца, Ноч і зорачкі знікаюць, зноў раніца і гоман лесу, прачынаюцца Матылькі і Кветачкі, прылятаюць Воблачкі
Першы Матылёк: Сінявочка была вельмі добрая,
Другі Матылёк: Яна з усімі сябравала.
Першае Воблачка: І кожны, хто толькі захоча, мог падысці,
Другое Воблачка: Ага, мог падысці і напіцца яе срэбнай вадзіцы.
Рамоначак: За гэта ўсе кветкі, птушкі
Званочак: і звяры, што жылі ў лагчыне
Усе разам: Усе любілі Сінявочку!
Рамоначак: Белая спаднічка, Залатое донца, У сваіх пялёстках  Я схавала сонца. 
З’яўляецца Сонейка
Сонейка: Як мяне схаваеш? Ах, ты жартаўніца!
Рамоначак: Я не жартаўніца, я – твая сястрыца.
Сонейка: Жартаўніца, жартаўніца! (танчаць, кружацца разам)
Званочак: Звоніць звонка так званочак, Звоніць зранку і да ночы, Толькі зачапі за край, Усім скажу не спі, уставай! Дзінь-дзінь-дзінь, не спі, уставай! Дзінь-дзінь-дзінь – хачу напіцца!
Сінявочка: Дам чысцюткай усім вадзіцы. Аббягае ўсіх і раздае сінія і блакітныя стужкі-ручаінкіВы мне дорагі ўсе У святле месяца, у расе,       
У промнях сонца залатых Птушкі, кветачкі , кусты… Напаю вадзіцай звонкай  І Званочкаў, і Рамонкаў, Матылёчкаў і Аблокі,                                                 
Каб няслі дажджы далёка.
Ноч: А яшчэ ўсе Сінявочку любілі за тое, што ў начны супакой сваім звонкім голасам
Зорачкі: яна спявала песні.Ноч: Нават самы дзівосны спявак салавей і той прылятаў да Крынічкі і слухаў як Сінявочка спявае.
Сінявочка (нацягвае ручаінкі як струны, грае на іх і спявае): Цюр-лі, цюр-лі , цюр-лі ля лоз Струменіцца вадзіца. І ў спёку, і ў мароз, І ў спёку, і ў мароз Прыходзь сюды напіцца!
Сінявочка спявае. Матылькі і Кветачкі кружаць вакол яе, потым прясядаюць, з’яўляецца Жабяня Квак, яно нясе замшэлы пень
Жабяня Квак: Вось толькі Зялёная сажалка не любіла Сінявачку. (Кажа па сакрэту) Яна злавала на крынічку за тое, што да яе ўсе прыходзяць. (Падбягае глядзіць, ці ідзе Сажалка) з ёю ўсе сябруюць, а Зялёную Сажалку і не заўважаюць нават…(шэптам) Ды і не любяць.Выходзіць Зялёная Сажалка і разганяе ўсіх сваім недавязаным нератам
Зялёная Сажалка: Зацягну ўсіх у ціну і жывымі не пакіну. Усе адыходзяць на задні план, за Сінявочку. Зялёная Сажалка садзіцца на пень і вяжа нерат з ціны
Жабяня Квак: Ква-ква-ква, смешна мне.Сажалка: Зацягну зялёнай цінай ні сантыметра не пакіну!Жабяня Квак: Між іншым Сажалку Сінявочка таксама вадой паіла.
Сінявочка: Адпачні, суседачка, папі вадзіцы. Жабяня нясе Сажалцы гарлач з вадойСажалка: Б-р-р-р! Якая халодная твая вада. Я магу захварэць.Не разумею, за што тваю ваду і цябе ўсе любяць і хвляць.Сінявочка (спявае):     Цюр-лі,цюр-лі, цюрлі ля лоз Струменіцца вадзіца. І ў спёку, у мароз,і ў спёку, у мароз Прыходзь сюды напіцца! Кветачкі і Матылькі зноў кружацца ў танцы вакол Крынічкі,затым спыняюцца
Зялёная Сажалка: Жабяня, ты чуеш ? Я пытаюся: ты ведаеш за што ўсе любяць Сінявочку?
Жабяня Квак: Ага, ква-ква, ведаю, ква-ква.
Зялёная Сажалка: А чаму мяне не любяць?
Жабяня Квак: Ага, ква-ква, ведаю, ква-ква.
Зялёная Сажалка: Ну?Жабяня
Квак: А за што цябе любіць? Сама вунь нікога не любіш!
Зялёная Сажалка: Мала што! Не люблю, а мяне хай любяць…
Жабяня Квак: Гэтак не бывае, ква. І не будзе!
Матылькі: Сінявочка добрая і ласкавая…
Воблачкі: Спявае для ўсіх.
Кветачкі: Усіх у госці запрашае.
Сінявочка: Усе да мяне ідзіце сюды, Я дам вам напіцца чысцюткай вады.
Жабяня Квак: Чула? А ты? Зялёнае слізкае павуцінне апранула на сябе…
Рамоначак: Ваду схавала.
Жабяня Квак: Усіх сваіх жыхароў прагнала прэч. Стары карась і той уцёк ад цябе.
Сінявочка: Суседачка сажалка, праз камяніТы мне ручаінкі свае працягні,Сукенку старую – сваё павуцінне – скідай!
Зялёная Сажалка: Адчапіся! Мне добра і ў ціне.Пайшлі прэч! Кыш усе адсюль! Столькі гоману, шуму нарабілі! Прэч, прэч – усе прэч!
Жабяня Квак (смяецца):. Ха-ха-ха- ква, ха-ха-ха- ква!
Зялёная Сажалка: Змоўкні , плюгаўка! Расквакалася тут! Я ўсё роўна лепшая за вашу Сінявочку! У мяне вада цёплая, а яна –лядзяш.
Жабяня Квак: Ква-ква-ква! Гэта яна летам, ў спёку, халодная, а зімой – цёплая… А з цябе, вунь бурбалкі ідуць…Ква-ква-ква.
Зялёная Сажалка (пагрозліва): Калі захачу, то ад вашай Сінявочкі і знаку не застанецца!
Жабяня Квак: Дурніца! Сінявочка з Сонейкам сябруе. Яно цябе як прыпячэ, дык за адзін дзень высахнеш ушчэнт.
Зялёная Сажалка: Не высахну! Я вялікая!
Жабяня Квак: Высахнеш!..Ты вялікая таму, што цябе Сінявочка вадой поіць, а так бы…ква-ква-ква!
Зялёная Сажалка: Ідзі адсюль!Жабяня Квак: Ква, на цябе! (забірае пень і пакідае сцэну)
Зялёная Сажалка: Нічога, я зраблю тое, што задумала. Яшчэ пабачым, хто каго.Збірае нерат і крадучыся хаваецца
Сінявочка (спявае):     Цюрлі-цюрлі-цюрлі ля лоз, Струменіцца крыніца. І ў спёку, і ў мароз, і ў спёку, і ў мароз  Прыходзь сюды напіцца. Задрамала. Выходзіць Ноч, на сцэне сіняе святло
Ноч: Па-над лесам ціш, па-над лесам змрок, зацягнула ўсё цёмная хмара.
Зялёная Сажалка: Задрамала! Стамілася. Задрамала, вось як добра. Заснеш ты ў мяне вечным сном. Накідвае на Сінявочку свой нерат і заблытвае
Зялёная Сажалка: Хутка прыйдзе час, хутка прыйдзе дзень, я адна буду тут уладарыць! (Задаволеная пакідае сцэну, унізе сцелецца сцэнічны дым)Ноч: У гэтую ноч над лагчынай стаяў густы туман, і ўсе сябры Сінявочкі не бачылі таго, што зрабіла Сажалка і не змаглі прыйсці на дапамогу крынічцы.Ноч пакідае сцэну, гучыць запіс шуму ранішняга лесу, жоўтае святло паступова запаўняе сцэну, з’яўляецца заспанае Сонейка
Сонейка:  Сонца з-за лесу ўзнялося паволі. Радасна птушкам, кветкам у полі. Добры дзень, усяму беламу свету! Добры дзень, Сінявочка! Вой! А дзе ж гэта яна? Сінявочка прапала!
Выбягаюць Матылькі, Кветачкі, Воблачкі. Усе шукаюць Снявочку
Званочак: Сінявочка прапала! Сінявочка прапала! (Звоніць у званочак)
Рамоначак: Сінявочка, прыгажуня! Дзе ты?
Першы Матылёк: Няма нідзе !Другі Матылёк: Не відаць, не відаць!
Першае Воблачка:Сінявочка, дзе ты?
Другое Воблачка: Сінявочка, крынічанька адзавіся!
Жабяня Квак: Нідзе няма. Ква.Зялёная Сажалка (пацірае рукі): Я ж казала, што знаку не застанецца!
Жабяня Квак: Няўжо Сажалка зрабіла тое, што абяцала? Які жах! Ква.Сонейка: Зараз падымуся вышэй і яшчэ раз пашукаю сяброўку.Выходзіць Сажалка з вялікім зялёным шлейфам і як паня садзіцца на пеньпасярод сцэны, яркае жоўтае святло накіравана выключна на яе
Зялёная Сажалка: Вой! (падцягвае да сябе шлейф), вой! Ратуйце! Паміраю!Дапамажыце! Не буду больш! Даруйце! Адпаўзае ў бок і зусім знікае. Пляцоўка напаўняецца галасамі птушак і сонечным святлом. На пустую сцэну выбягаюць хлопчык і дзяўчынка
Дзяўчынка: А ў мяне грыбоў больш.
Хлопчык: Ну і што?
Дзяўчынка: Я так стамілася і піць хочацца. (Прысела, паставіла кош)
Хлопчык: Тут жа ля вярбы павінна быць крынічка. Дзіўна, але яе чамусьці няма.
Дзяўчынка: Гэта тая, якую завуць Сінявочкай?
Хлопчык: Тая. Але дзе ж яна?
Дзяўчынка: Давай пашукаем.
Хлопчык: Давай. (Заўважаюць нерат, павуцінне)
Дзяўчынка: Вось, вось яна! Бачыш кропелькі? Зарасла толькі.
Хлопчык: А мы зараз яе вызвалім! Фу, брыдота нейкая.Дапамагай! (Цягнуць нерат)
Дзяўчынка: Давай кінем яго ў перасохлую сажалку.Адносяць за сцэну, прачынаецца крынічка
Сінявочка: Якая доўгая была ноч. (Распраўляе свае ручаінкі і пачынае клікаць усіх) Усе да мяне, ідзіце сюды! Я дам вам напіцца сцюдзёнай вады.
Дзяўчынка: Якая чыстая і празрыстая вадзіца!
Хлопчык: Якая смачная!Вылятаюць Матылькі, Кветачкі, Воблачкі, Сонейка – усе працягваюць ад крынічкі стужкі-ручаінкі, поўнае асвятленне, над крынічкай – вясёлка, перад ёй ручаінкі-струны
Сінявочка (спявае):   Цюр-лі, цюр-лі, цюр-лі ля лоз                               
Струменіцца крыніца. І ў спёку, у мароз, і ў спёку, у мароз Прыходзь сюды напіцца.
Усе ўдзельнікі спектакля спяваюць разам з крынічкай.
Заслона

Літаратура
1. Сінявочка: Казкі беларускіх пісьменнікаў:Для малодш. шк. узросту/ Укл. М.А. Зелянкова; Маст. Л. І. Мележ. – Мн.: Юнацтва, 1998. – 431с. іл.- (Школьная бібліятэка). – С. 212-216.