Ошибка :

Показать отладочную информацию

Аб выніках правядзення рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый»
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Аб выніках правядзення рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый»

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2019 год з мэтай  патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый і развіцця дзіцячай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва з кастрычніка 2018 года па кастрычнік 2019 года быў праведзены рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый» (далей конкурс).

Актыўнымі ўдзельнікамі рэспубліканскага этапу конкурсу сталі больш за 300 навучэнцаў і 126 педагагічных работнікаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

На заключны этап конкурсу прадстаўлена 82 праектна-даследчыя, творчыя работы з усіх рэгіёнаў Беларусі:

  • Брэсцкая вобласць – 9;
  • Віцебская вобласць – 12;
  • Гомельская вобласць – 12;
  • Гродзенская вобласць – 12;
  • Мінская вобласць – 12;
  • Магілёўская вобласць – 12;
  • г. Мінск – 11;
  • Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі – 2.

На конкурс былі прадстаўлены сумесныя праекты педагогаў, дзяцей і бацькоў; калектыўныя і індывідуальныя праекты навучэнцаў пад кіраўніцтвам педагагічных работнікаў у чатырох намінацыях:

  • «Захаванне традыцый: беларуская батлейка”;
  • «Сучаснасць і традыцыі: беларуская батлейка»;
  • «Захаванне традыцый: беларуская народная творчасць»;
  • «Сучаснасць і традыцыі: беларуская народная творчасць».

 Пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

  • I ступені – 19,
  • II ступені – 21 ,
  • III ступені – 19;
  • дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі – 23. 

Лепшыя матэрыялы конкурсу будуць апублікаваны ў навукова-метадычным часопісе “Выхаванне і дадатковая адукацыя”, у метадычным зборніку “Выхаванне на аснове традыцый малой радзімы”. 

Аналітычная інфармацыя па выніках правядзення конкурсу і  Спіс пераможцаў і прызёраў  змешчаны на сайце ўстановы адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


Аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.