Ошибка :

Показать отладочную информацию

IV Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый»: вынікі
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

IV Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый»: вынікі

   У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2024 год Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі быў праведзены заключны этап IV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (далей – конкурс).

   Конкурс быў накіраваны на патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў, далучэнне дзяцей і моладзі да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.

   На рэгіянальныя этапы конкурсу было прадстаўлена 387 даследчых праектаў, аўтарамі якіх сталі каля 700 навучэнцаў, метадычную падтрымку ажыццяўлялі больш за 520 педагагічных работнікаў. У распрацоўцы праектаў прынялі ўдзел аўтарскія калектывы з 393 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

   На заключны рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 40 праектаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

   Па выніках папярэдняга (экспертнага) тура рэспубліканскага этапу конкурсу былі вызначаны лепшыя праектна-даследчыя работы (18 праектаў).

   21–22 лістапада 2024 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыліся заключныя мерапрыемствы – выніковы тур рэспубліканскага этапу конкурсу, які ўключаў творчыя абароны-прэзентацыі лепшых праектаў IV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў “Нашчадкі традыцый”.

   У цырымоніі адкрыцця прыняла ўдзел Пятруцкая Кацярына Аляксандраўна, намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. Яна пажадала ўдзельнікам творчага натхнення і выказала падзяку бацькам і настаўнікам за падтрымку праектаў, якія дазволілі раскрыць культурныя традыцыі і гісторыю беларускага народа.

   Удзельнікі з розных рэгіёнаў Беларусі прэзентавалі вынікі даследчай творчасці, прадставілі выдатныя праекты ў розных кірунках беларускага народнага мастацтва.

   На працягу двух дзён адбыліся творчыя прэзентацыі фіналістаў  конкурсу па намінацыях:

   • «Культурныя традыцыі і абрады роднага краю»;

   • «Музычная спадчына маёй Радзімы»;

   • «Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны».

   Па выніках правядзення заключнага этапу конкурсу вызначаны пераможцы і прызёры ў кожнай з трох намінацый і ўзроставых катэгорыях. Фіналісты конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: I ступені – 5, II ступені – 5, III ступені – 8 (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб выніках IV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” ад 27.11.2024 №06-01-14/13725/дс/).

   Удзельнікі заключнага этапу фестывалю-конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі  – 22.

   Аналітычная інфармацыя па выніках  правядзення фестывалю-конкурсу

   ВЫНІКІ IV РЭСПУБЛІКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ-КОНКУРСУ ДАСЛЕДЧЫХ ПРАЕКТАЎ НАВУЧЭНЦАЎ “НАШЧАДКІ ТРАДЫЦЫЙ”