Ошибка :

Показать отладочную информацию

V Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы (Брэсцкая вобласць)
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

V Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы (Брэсцкая вобласць)

        СЕРТЫФІКАТЫ УДЗЕЛЬНІКАЎ (СПАМПАВАЦЬ)

      6 чэрвеня 2023 года ў г Брэсце на базе  ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста”  была арганізавана работа  творчай пляцоўкі “Асаблівасці традыцыйнага фальклору Заходняга Палесся” ў рамках V адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога накірункаў: вопыт і вынікі”.  

     Мерапрыемства атрымалася сапраўды міжрэгіянальным – акрамя педагогаў Брэстчыны (27 чалавек) у іх прынялі ўдзел педагогі з Гродзенскай вобласці. Падчас майстар-класаў удзельнікі пазнаёміліся з актуальнымі педагічнымі практыкамі, даведаліся аб мастацкіх традыцыях і тэхналогіях вырабу твораў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, прадэманстравалі багаты фальклорны матэрыял музычнага абрадавага фальклору Брэсцкага Палесся, абмяняліся творчымі ідэямі.

     Тэматыка майстар-класаў была вельмі разнастайнай:

     - “Маляванка па шкле. Аздабленне сучаснага інтэр’еру ў традыцыйным стылі”, Чубарава Таццяна Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста”;

     - “Кветкі Ганцаўшчыны” (маляванка), Скурат Марына Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Ганцавіцкі раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці”;

     - “Роспіс велікоднага перніка”, Наплёха Таццяна Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае”;

     - “Купальскі вяночак” (саломапляценне), Піваварава Юлія Віктараўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”;

     - “Па матывах роспісу агоўскіх куфароў”, Ляжнюк Людміла Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Драгічынскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”;

     - “Керамічныя вырабы нашых продкаў. Бразготкі для немаўлятаў”, Абрамчык Ганна Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста”;

     - “Выразанне з дрэва лыжкі дэкаратыўнай”, Горбік Алена Рыгораўна, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце, педагог дадатковай адукацыі “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”;

     - “Ткацтва на ніту”, Алешка Любоў Мікалаеўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Пінскага раёна (на базе ДУА “Малоткавіцкая сярэдняя школа” Пінскага раёна);

     - “Выразныя прыёмы пляцення традыцыйных беларускіх цацак з саломкі ў вырабе сувеніраў у нацыянальным стылі”, Коваль Ірына Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі, народны майстар ДУА “Жабінкаўскі раённы цэнтр творчасці для дзяцей і моладзі”;

     - “Выраб саламянай кветкі”, Цвятоцкая Наталля Антонаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Іванаўскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”;

     - “Вялікодныя пісанкі”, Кашалюк Валянціна Іванаўна, педагог дадатковай адукаці УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”;

     - “Беларускія народныя святы як этнапедагагічная форма ўзаемадзеяння в навучэнцамі: веснавыя народныя абрады в. Чухава Пінскага раёна, Ерш Алена Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Пінскага раёна (на базе ДУА “Чухаўская сярэдняя школа” Пінскага раёна);

     - “Жабінкаўскі фальклор”, Грыцук Таццяна Дзмітрыеўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Жабінкаўскі раённы цэнтр творчасці  дзяцей і моладзі”;

     - “Маларыцкі фальклор”, Чэрнікова Алена Сцяпанаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, з удзелам носьбіта Головія Віктара Рыгоравіча.

     Вынікі майстар-класаў па кераміцы, саломцы, дрэваапрацоўцы, ткацтве на ніту былі прадстаўлены на выставе творчых работ.

     Педагогі прынялі актыўны ўдзел у абрадавых дзеяннях “Ваджэнне куста”, “Саракі”, з вялікім энтузіязмам выконвалі фальклорныя танцы і песні.

     Мерапрыемства атрымлалася цікавым, яркім, насычаным, на ім панавалі творчая атмасфера і пазітыўныя эмоцыі. Удзельнікі ўзбагацілі свае педагагічныя скарбонкі  новымі ведамі ў галіне этнакультурнага выхавання навучэнцаў і выкарыстання мастацкіх традыцый рэгіёна ў адукацыйнай дзейнасці.  Работа творчай педагагічнай пляцоўкі адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў Брэсцкай вобласці спрыяла павышэнню  прафесійных кампэтэнцый педагагічных работнікаў і пашырэнню кола прыхільнікаў народнага мастацтва.

     Спасылка на фото і відэа  https://disk.yandex.ru/d/akD4MSg9nAbyWQ