Ошибка :

Показать отладочную информацию

II Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”: вынікі
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

II Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”: вынікі

    У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2022 год Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі быў праведзены  заключны  этап рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (далей – конкурс). Конкурс быў накіраваны на патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў, далучэнне дзяцей і моладзі да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.

    Конкурс аб’яднаў дзяцей, педагогаў, бацькоў у агульнай справе вывучэння, аднаўлення і асэнсавання традыцый  і культурных здабыткаў нашай Радзімы! На абласныя этапы конкурсу было прадстаўлена 267 праектаў, аўтарамі якіх сталі больш за 1 300 навучэнцаў. На заключны рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 58 надзвычай цікавых праектаў у розных накірунках беларускага народнага мастацтва  з усіх рэгіёнаў Беларусі: Брэсцкая вобласць – 9; Віцебская вобласць – 7; Гомельская вобласць – 9; Гродзенская вобласць – 9; Мінская вобласць – 9; Магілёўская вобласць – 9; г. Мінск і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі – 6.

     На конкурс былі прадстаўлены калектыўныя і індывідуальныя праекты навучэнцаў у трох намінацыях “Фальклорная творчасць: традыцыі і сучаснасць”, “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць: традыцыі і сучаснасць”, “Народная творчасць: традыцыі і сучаснасць” (інтэграваныя праекты). Праекты распрацаваны аўтарскімі калектывамі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі – гэта больш за 180  навучэнцаў. Значную ролю ў зберажэнні і трансляцыі народных традыцый адыгрываюць педагогі, якія ажыццяўлялі падтрымку і метадычнае суправаджэнне праектнай дзейнасці (83 педагагічных работніка).

     Аўтары праектаў прадэманстравалі шырокае кола інтарэсаў – гэта вывучэнне фальклорнага мастацтва, песень, танцаў, абрадаў сваёй мясцовасці, традыцыйных відаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці (тэхналогіі вышыўкі, ткацтва, мастацкага роспісу і інш.), вывучэнне традыцыйнага побыту і народнай культуры свайго краю. Вынікам праектнай дзейнасці сталі як мастацкая рэканструкцыя – аднаўленне пэўных элементаў традыцыйнага мастацтва, так і стварэнне сучасных мастацкіх прадуктаў праз спалучэнне сродкаў народнай творчасці і сучасных тэхналогій.

    Праектныя работы навучэнцаў уключалі: пашпарт праекта, абгрунтаванне актуальнасці і ідэі праекта, тэарэтычны матэрыял па тэме і яго сціслы аналіз, апісанне даследчай, творча-пошукавай дзейнасці (вывучэнне гісторыі, этнаграфіі, геаграфіі, культуры і мастацкіх традыцый роднага краю, сустрэчы з носьбітамі, наведванне музеяў, знаёмства з асабістымі аўтарскімі калекцыямі і г.д). Вопыт і вынікі былі прадэманстраваны ў відэароліках, у якіх аўтары прэзентавалі прадукты праектнай дзейнасці: рэканструкцыю батлеечнага прадстаўлення, каляндарных, сямейных абрадаў і іх атрыбутыку, мастацкія вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, творы музычнага фальклору і інш.

     Экспертная камісія конкурсу ўключала прафесіяналаў-экспертаў у галіне беларускага народнага мастацтва з  Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прадстаўнікоў прафесійных-грамадскіх супольнасцей, спецыялістаў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, якія  з вялікай увагай аднесліся да кожнай праектнай работы.

    Ацэнка матэрыялаў ажыццяўлялася ў адпаведнасці з крытэрыямі конкурсу, улічваліся актуальнасць і значнасць работы, лагічнасць, паўната раскрыцця тэмы, самастойнасць даследавання. наяўнасць абгрунтаваных высноў, адпаведнасць рэгіянальным мастацкім традыцыям, творчае пераасэнсаванне народнай спадчыны, мастацкая выразнасць і якасць выканання.

   Па выніках конкурсу эксперты выказалі заўвагі, тыповыя для некаторых работ, якія не дазволілі высока ацаніць конкурсныя матэрыялы: недастатковая даследаванасць тэмы і яе абгрунтаванне, недастатковае апісанне працэсу і зместу даследчай дзейнасці ў рамках праекта, недастатковасць самастойнага асэнсавання тэмы і аналізу першакрыніц, прадстаўленне матэрыялаў праекта з перавагай апісання педагагічнага вопыту і дзейнасці, недастатковае прадстаўленне вынікаў праектнай дзейнасці. 27-28 красавіка 2022 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася надзвычай важная і ўнікальная падзея – фестываль праектаў навучэнцаў, які быў прысвечаны Году гістарычнай памяці.

    Фестываль праектаў  – выніковы тур рэспубліканскага этапу конкурсу – ўключаў прэзентацыі лепшых даследчых праектаў II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў “Нашчадкі традыцый”. Па выніках папярэдняга тура рэспубліканскага этапу конкурсу былі вызначаны лепшыя праектна-даследчыя работы (21 праект).

     Удзельнікі фестывалю-праектаў з розных рэгіёнаў Беларусі  прэзентавалі вынікі праектнай творчасці, прадставілі выдатныя даследчыя праекты ў розных кірунках беларускага народнага мастацтва.

    Па выніках правядзення заключнага этапу рэспубліканскага фестывалю - конкурсу  вызначаны пераможцы і прызёры, якія ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: I ступені – 5, II ступені – 7 , III ступені – 9; дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі –  37.

     Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” – гэта добры старт для развіцця творчых здольнасцей, даследчых кампетэнцый, фарміравання творчага мыслення, развіцця мастацкага густу, а таксама выдатны падмурак  для падтрымкі і развіцця творчай ініцыятывы дзяцей і моладзі па выкарыстанні і распаўсюджванні мастацкіх традыцый рэгіёна, пашырэнні кола прыхільнікаў і аматараў беларускай народнай творчасці ў памкненні ведаць гісторыю сваёй краіны і шанаваць яе традыцыі.

     ВЫНІКІ II РЭСПУБЛІКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ-КОНКУРСУ ПРАЕКТАЎ НАВУЧЭНЦАЎ НАШЧАДКІ ТРАДЫЦЫЙ

 

Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” у сродках масавай інфармаціі:

1. Беларускае тэлебачанне

2. Беларускае тэлебачанне

3. Першы канал беларускага радыё

4. Настаўніцкая газета

5. Беларускае тэлебачанне. Праект “Рухаўскія дываны. Выкарыстанне традыцыйных узораўу сучаснай творчасці”, УА “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”