Ошибка :

Показать отладочную информацию

Рэспубліканскі семінар “Лялечны тэатр у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: сучасныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Рэспубліканскі семінар “Лялечны тэатр у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: сучасныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця”

    17 студзеня 2024 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі  адбыўся  рэспубліканскі семінар “Лялечны тэатр у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: сучасныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця”.

    Рэспубліканскі семінар праводзіўся ў рамках дзейнасці рэспубліканскага метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў тэатральнай творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Дзейнасць рэспубліканскага метадычнага аб’яднання накіравана на арганізацыю прафесійнага ўзаемадзеяння педагогаў тэатральнага напрамку, удасканаленне прафесійных кампетэнцый, сумеснае абмеркаванне перспектыў развіцця дзіцячай тэатральнай творчасці ў сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. 

   Ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі дзейнічае больш за 300 тэатральных калектываў, у якіх ажыццяўляюць сваю дзейнасць 932 аб'яднанні па інтарэсах па розных напрамках тэатральнай творчасці. У тэатральных аб'яднаннях займаецца больш за 10 530 навучэнцаў, з навучэнцамі працуе больш за 330 педагагічных работнікаў.

   Тэатральныя калектывы з'яўляюцца гонарам не толькі сваіх устаноў адукацыі, але і рэспублікі – 66 калектываў тэатральнага напрамку ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі маюць найменні “заслужаны”, “узорны”, “народны”.

   У рамках рэспубліканскага семінара  разглядаліся актуальныя пытанні развіцця беларускага народнага тэатра “Батлейка”  ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Народны тэатр "Батлейка" – унікальная з'ява беларускага мастацтва, прадуктыўная і эфектыўная форма патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання  і далучэння дзяцей і моладзі да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый мастацкай творчасці.

   У рабоце семінара прынялі ўдзел больш за 100 чалавек – педагагічныя работнікі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах тэатральнай і народнай творчасці.

   Адкрыла семінар Васільчанка Надзея Васільеўна, дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.  У  прывітанні было адзначана  “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі  – арганізатар значных творчых мерапрыемстваў, якія з’яўляюцца пляцоўкай для дэманстрацыі творчых дасягненняў навучэнцаў у розных напрамках мастацкай творчасці, у тым ліку і тэатральнай, садзейнічаюць павышэнню прафесійнага майстэрства кіраўнікоў, педагогаў, абмену вопытам і творчымі ідэямі”.


   Удзельнікі семінара  пазнаёміліся з унікальным вопытам арганізацыі народнага тэатра “Батлейка” ва ўстановах адукацыі і культуры. Педагагічная майстэрня экспертаўТэатр: беларускія традыцыі і этнакультурныя кампетэнцыі”  ўключала выступленні вядучых спецыялістаў у гэтай галіне – Выгоннай Ганны Альбертаўны, кіраўніка “Школы батлейкі” міжнароднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў “Нябёсы”, эксперта рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, члена саюза мастакоў, мастака-рэстаўратара, Петрымана Канстанціна Леанардавіча, кіраўніка народнага лялечнага тэатра "Мірская батлейка",  якая ўнесена ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

   У рамках творчай лабараторыі “Беларускі народны лялечны тэатр “Батлейка”: вывучаем, развіваем, захоўваем”  быў прадстаўлены вопыт  праектна-даследчай творчасці пераможцаў рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” – праект “Віцебскі жлоб” (Маліноўская Таццяна Аляксандраўна, метадыст  Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі), праект “Батлейкавае прадстаўленне на Магілёўшчыне” (Акінчыц Алеся Мікалаеўна, Меляшчова Алена Уладзіміраўна, педагогі дадатковай адукацыі  Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці).

   Вопытам  выхавання, творчага  і мастацкага развіцця дзяцей і моладзі сродкамі народнага тэатральнага мастацтва беларусаў падзялілася  Лямбовіч Хрысціна Станіславаўна, рэжысёр  Ракаўскага цэнтра народнай творчасці,   кіраўнік тэатральнага гуртка “Жаронцы” (удзельнікі калектыву – пераможцы  адкрытага міжнароднага фестывалю-конкурсу "Творчасць без межаў" у намінацыі "Тэатральная творчасць. Лялечны тэатр").

   Гледачы  атрымалі асалоду ад знаёмства  з арыгінальнымі пастаноўкамі і магчымасцю далучыцца да  яскравых традыцый беларускага народнага тэатра  “Батлейка” праз  спектаклі:

   батлейкавае прадстаўленне на Магілёўшчыне па матывах містэрыяльнай драмы “Цар Ірад” (другі варыянт з выдання “Народны тэатр” Акадэміі навук БССР з серыі “Беларуская народная творчасць”, 1983 г.)  у выкананні навучэнцаў фальклорнага ансамбля “Карагод” (кіраўнік Меляшчова Алена Уладзіміраўна) і аб’яднання па інтарэсах “Калейдаскоп” (кіраўнік Акінчыц Алеся Мікалаеўна)  Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці; 

  батлеечны спектакль “Калядна” (рэканструкцыя прадстаўлення мірскіх батлеечнікаў Сілко 20–30 гады XX ст.)  у выкананні ўдзельнікаў народнага лялечнага тэатра “Мірская батлейка” Мірскага дзяржаўнага каледжа ( рэжысёр Петрыман Канстанцін Леанардавіч);

  спектакль “Як журавель з лісою частаваліся” (паводле казкі “Ліса і журавель”), які прадставіў тэатральны калектыў “Жаронцы” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці (рэжысёр Лямбовіч Хрысціна Станіславаўна) сумесна з ансамблем традыцыйнай беларускай музыкі Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў  (музычны кіраўнік Пятроўская Сабіна Казіміраўна). 

   Арганізацыя і правядзенне профільных семінараў  у рамках дзейнасці рэспубліканскага метадычнага аб’яднання  педагагічных работнікаў тэатральнай творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі садзейнічае не толькі абмену вопытам, павышэнню прафесійнага майстэрства, але і ўзбагачэнню  тэатральнай педагагічнай практыкі ў сферы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

 

Артыкул у Настаўніцкай газеце ад 24.01.2024 г. ''Учора, сёння і заўтра лялечнага тэатра абмеркавалі ў Мінску''