Ошибка :

Показать отладочную информацию

V Адкрытыя мiжрэгiянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыi (Гомельская вобласць)
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

V Адкрытыя мiжрэгiянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыi (Гомельская вобласць)

    СЕРТЫФІКАТЫ УДЗЕЛЬНІКАЎ (СПАМПАВАЦЬ)

   Па iнiцыятыве Нацыянальнага цэнтра  мастацкай творчасцi дзяцей i молaдзi  ў кожнай вобласцi Беларусi з 10 мая па 10 чэрвеня 2023 года праходзяць V адкрытыя мiжрэгiянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыi "Мастацкая рэканструкцыя i аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасцi аб'яднанняў па iнтарэсах фальклорнага i дэкаратыўна-прыкладнога кiрункаў: вопыт i вынiкi".

    16 мая стартавалi адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы на Гомельшчыне.

    Першымi гасцей сустрэў ДУА "Веткаўскi цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi".

    22 педагога з 11 устаноў вобласцi сталi ўдзельнiкамi 2 майстар-класаў:

    "Веткаўская буквiца" (Сiвакова Наталля Васiльеўна,  педагог дадатковай адукацыi Веткаўскага  цэнтра творчасцi  дзяцей i моладзi);

    "Купальскi вянок" (Крупнiк Алена Мiхайлаўна, педагог дадатковай адукацыi Лельчыцкага раённага цэнтра творчасцi дзяцей i моладзi).

  Сапраўдным падарункам для ўдзельнiкаў мерапрыемства стала экскурсiя  ў Веткаўскi музей стараабраднiцтва i беларускiх традыцый iмя Ф.Р. Шклярава, дзе педагогі змаглi  зазiрнуць у багатую гiсторыю Веткаўшчыны.

    Падчас гэтай сустрэчы кожны педагог узяў у сваю метадычную скарбонку нешта новае, узнавіў веды аб традыцыйнай культуры. А гiстарычна-культурная спадчына Веткi, яе культурныя коды закранулi душу i ўскалыхнулi генетычную памяць пераемнікаў традыцый!

    23 мая на базе сярэдняй школы №30 г. Гомеля адбыліся адкрытыя міжрэгіянальныя  майстар-класы. Удзельнікамі сталі больш за 30 педагогаў Гомельшчыны. Каардынатарамі выступілі Хлыпаўка  Т.У., загадчык аддзелам мастацкай творчасці, Барсукова Н.Г., загадчык аддзелам дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці Гомельскага дзяржаўнага абласнога Палаца дзяцей і моладзі.

    Аўтаркі  педагагічны вопыт і методыкі выкарыстання традыцыйнай культуры ў адукацыйным працэсе  былі прадстаўлены падчас правядзення 6 майстар-класаў:

    Фальклорная творчасць

    “Традыцыйныя духавыя інструменты Беларусі” (Фядзяй Вікторыя Аляксандраўна, настаўнік  ДУА “Сярэдняя школа №30 г. Гомеля”)

    “Асаблівасці вывучэння традыцыйнага фальклору ў пачатковых класах” (Карс Святлана Міхайлаўна, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа №30 г. Гомеля) 

    “Духоўны верш як жанр традыцыі ў праваслаўнай музычна-паэтычнай культуры” (Сапожнікава Вольга Віктараўна, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа №30 г. Гомеля) 

    “Асаблівасці традыцыйнага песеннага фальклору Гомельскага Палесся” (Драмук Вольга Анатольеўна,  настаўнік ДУА “Сярэдняя школа №30 г. Гомеля) 

    Дэкаратыўна-прыкладная творчасць–

   “Роспіс драўлянай падвескі” (Мяцельская Алеся Віктараўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Калінкавічы”);

   “Дрэва жыцця” (Жудро Надзея Міхайлаўна  педагог  дадатковай  адукацыі  ДУА «Мазырскі    цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» ).

   Педагогі-удзельнікі былі задаволены прадуктыўнай работай і супрацоўніцтвам з аўтарамі майстар-класаў, якія маюць  выдатныя дасягненні і поспехі ў  перайманні і трансляцыі мастацкіх традыцый Гомельшчыны. Выказалі пажаданні праводзіць адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы і надалей.

 

    7 чэрвеня 2023 года ў Жлобінскім гарадскім цэнтры творчасці “Эўрыка” адбыліся майстар-класы Смарцэлавай Вольгі Канстанцінаўны і Панамарова Уладзіміра Іванавіча, педагогаў дадатковай адукацыі. Удзельнікамі майстар-класаў сталі больш за 30 педагагічных работнікаў Гомельшчыны.

    На майстар-класе “Птушкі шчасця” педагогі пазнаёміліся з тэхнікай вырабу птушкі з ільняной ніткі,  на майстар-класе “Гліняны посуд” педагогі-майстры па кераміцы змаглі паспрабаваць працу на ганчарным коле і пры дапамозе жгуцікаў і аладак зрабіць гліняны посуд.

    Удзельнікі майстар--класаў пашырылі свае веды  ў галіне беларускай народнай культуры,  рэгіянальнай традыцыйнай культуры Жлобіншчыны, пазнаёміліся з дзейнасцю народнай студыі выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці і  асаблівасцямі адукацыйнай дзейнасці Жлобінскага гарадскога цэнтра творчасці “Эўрыка”.