Ошибка :

Показать отладочную информацию

II Рэспубліканскі педагагічны форум
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

II Рэспубліканскі педагагічны форум


Паважаныя калегі!

Установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 - 16  кастрычніка 2019 года праводзіць II Рэспубліканскі педагагічны форум з міжнародным удзелам (далей – Педагагічны форум).


Да ўдзелу ў Педагагічным форуме запрашаюцца:

  • педагагічныя работнікі (напрамкі – народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць, музычны фальклор, фальклорны тэатр і інш.) устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
  • спецыялісты і навуковыя работнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, навуковых устаноў і арганізацый;
  • асобы, якія займаюцца пытаннямі арганізацыі этнакультурнага выхавання ва ўстановах адукацыі.


Мэты Педагагічнага форуму: 

  •  абмеркаванне сучасных метадалагічных падыходаў у выхаванні, развіцці, сацыялізацыі асобы сродкамі культурна-гістарычнай спадчыны і беларускай народнай творчасці;
  •  прэзентацыя інавацыйнага вопыту і перспектыў у рэалізацыі прыярытэтных праектаў і праграм у галіне этнакультурнага выхавання падрастаючага пакалення ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.


Праграма Педагагічнага форуму ўключае: 

  •  рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умовы выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”
  •  рэспубліканскі фестываль праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (творчая прэзентацыя вынікаў конкурсу);
  •  рэспубліканскі конкурс юных майстроў па саломапляценні і кераміцы ў рамках Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Між зямлёй і сонцам”.


Праблемнае поле навукова-практычнай канферэнцыі:

  •  выхаванне культуры каштоўнаснага выбару і светапогляднага самавызначэння ў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
  •  стварэнне этнакультурнай адукацыйнай прасторы ва ўстанове адукацыі;
  •  традыцыйная культура беларусаў у дзіцячай мастацкай творчасці і яе выхаваўчы патэнцыял;
  •  інтэграцыя ідэй этнапедагогікі і сучаснай педагагічнай практыкі ў культурным станаўленні і развіцці навучэнцаў;
  •  рэалізацыя адукацыйных праграм, праектаў, арыентаваных на вывучэнне, захаванне і трансляцыю беларускай народнай культуры ў сучаснай адукацыйнай прасторы;
  •  выкарыстанне тэхналогіі праектна-даследчай дзейнасці ў адукацыйным працэсе;
  •  развіццё творчых здольнасцей і практычных навыкаў навучэнцаў сродкамі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, музычнага фальклору, фальклорнага тэатра;
  •  этнакультурнае выхаванне дзіцяці ў садружнасці з сям’ёй, установамі адукацыі і культуры;
  •  удасканаленне этнакультурных кампетэнцый педагагічных работнікаў, трансляцыя традыцыйных культурных каштоўнасцей у педагагічнай дзейнасці.


Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне – 8017 327 86 61, а таксама на сайце nchtdm.by. 

Каардынатары праекта – Сідарэвіч Тамара Арсенцьеўна, Крыўко Таццяна Міхайлаўна.

 

Форма договора организационного взноса

Договор организационного взноса для ФЛ

 

ПРАГРАМА II РЭСПУБЛІКАНСКАГА ПЕДАГАГІЧНАГА ФОРУМУ


 Інфармацыйны ліст аб правядзенні II Рэспубліканскага педагагічнага форуму