Ошибка :

Показать отладочную информацию

II Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

II Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

    У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2021 год з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз  іх далучэнне  да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый і развіцця дзіцячай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва з мая 2021 года па красавік 2022 года праводзіцца II Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (далей – Конкурс).

Конкурс праводзіцца Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта «Беларускае народнае мастацтва і дзеці».

Задачы:

- павышэнне матывацыі да даследчай дзейнасці і развіццё пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў;

- падтрымка і развіццё творчай ініцыятывы па выкарыстанні і распаўсюджванні мастацкіх традыцый рэгіёна;

- развіццё практычных навыкаў і творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі беларускай народнай творчасці;

- выхаванне павагі да народнай культуры, пашырэнне ведаў, удасканаленне этнакультурных і даследчых кампетэнцый, майстэрства па выкананні і прэзентацыі мастацкіх твораў;

- садзейнічанне сацыялізацыі асобы ва ўмовах сучаснага грамадства з улікам выхаваўча-адукацыйнага патэнцыялу беларускай народнай спадчыны.

Намінацыі Конкурсу:

  •  Народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць: традыцыі і сучаснасць

Прадстаўляюцца праекты ў галіне народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці (мастацкі роспіс, мастацкі тэкстыль, кераміка, мастацкая апрацоўка саломкі, выцінанка і інш.), якія накіраваны на даследаванне, захаванне, мастацкую рэканструкцыю элементаў традыцыйнай культуры і творчае пераасэнсаванне беларускай народнай спадчыны ў сучасных умовах.

  • Фальклорная творчасць: традыцыі і сучаснасць

Прадстаўляюцца праекты ў галіне фальклорнай творчасці (музычнай, харэаграфічнай, гульнёвай, абрадавай і інш.), якія накіраваны на даследаванне, захаванне, мастацкую рэканструкцыю элементаў традыцыйнай культуры і творчае пераасэнсаванне беларускай народнай спадчыны ў сучасных умовах.

  • Народная творчасць: традыцыі і сучаснасць

Прадстаўляюцца інтэграваныя праекты ў галіне народнай творчасці (дэкаратыўна-прыкладной, фальклорнай, тэатральнай і інш.), якія накіраваны на даследаванне, захаванне, мастацкую рэканструкцыю элементаў традыцыйнай культуры і творчае пераасэнсаванне беларускай народнай спадчыны ў сучасных умовах.

Запрашаем да ўдзелу у Конкурсе навучэнцаў – аўтараў індывідуальных, калектыўных праектаў – устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, педагагічных работнікаў, якія ажыццяўляюць падтрымку праектнай дзейнасці і яе метадычнае суправаджэнне.

 

УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ


Фестываль праектаў навучэнцаў I Рэспубліканскага конкурсу “Нашчадкі традыцый” у межах II Рэспубліканскага педагагічнага форуму (кастрычнік 2019 года)

 

Зборнікі матэрыялаў па выніках правядзення I Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (змяшчаюць праектныя работы навучэнцаў – пераможцаў і прызёраў конкурсу)

 

Каардынатары: аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі, тэл. 8 017 379 56 61