Ошибка :

Показать отладочную информацию

II Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

II Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

   У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2022 год з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый і развіцця дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва  27 - 28 красавіка 2022 года адбудуцца заключныя мерапрыемствы  II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, якія прысвечаны Году гістарычнай памяці (далей – заключныя мерапрыемствы).

   ПРАГРАМА ЗАКЛЮЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ II РЭСПУБЛІКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ-КОНКУРСУ ПРАЕКТАЎ НАВУЧЭНЦАЎ “НАШЧАДКІ ТРАДЫЦЫЙ”

   Заключныя мерапрыемствы адбудуцца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 5) і ўключаюць:

   27 красавіка 2022 года

  • Адкрыццё  фестывалю праектаў.
  • Творчая прэзентацыя лепшых даследчых праектаў II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў  «Нашчадкі традыцый»:
    • Намінацыя “Народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць: традыцыі і сучаснасць”;
    • Намінацыя “Фальклорная творчасць: традыцыі і сучаснасць”.

   28 красавіка 2022 года

  • Творчая прэзентацыя лепшых даследчых праектаў II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый»:
    •  Намінацыя “Народная творчасць: традыцыі і сучаснасць (інтэграваныя праекты).
  • Урачыстая цырымонія ўзнагароджання   пераможцаў і прызераў

     

   Каардынатары: аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі, тэл. 8 017 379 56 61