Ошибка :

Показать отладочную информацию

IV Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

IV Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

    У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2024 год з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый і развіцця дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва з лютага па лістапад 2024 года праводзіцца IV Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (далей – фестываль-конкурс).

   Конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021–2025 гады, Дзяржаўнай праграмай “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2021–2025 гады, Праграмай патрыятычнага выхавання насельніцтва на 2022–2025 гады.

   Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

   Намінацыі конкурсу:

  • “Культурныя традыцыі і абрады роднага краю” (народныя абрады і святы, народная тэатральная творчасць, вусная народная творчасць, традыцыйны побыт беларусаў); 
  • “Музычная спадчына маёй Радзімы” (народныя музычныя і харэаграфічныя традыцыі, песеннае, танцавальнае, інструментальнае мастацтва беларусаў); 
  • “Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны” (мастацкія творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйныя рамёствы і промыслы беларусаў).

   У кожнай з намінацый прадстаўляюцца праекты, якія накіраваны на даследаванне, захаванне, папулярызацыю традыцыйнай культуры беларусаў, мастацкую рэканструкцыю і творчае пераасэнсаванне народнай спадчыны ў сучасных умовах.

   У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, педагагічныя работнікі, якія ажыццяўляюць падтрымку праектна-даследчай дзейнасці і яе метадычнае суправаджэнне.

   Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу: 10–13 гадоў, 14–18 гадоў.

 

   УМОВЫ правядзення IV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

 

   Зборнікі матэрыялаў па выніках правядзення рэспубліканскіх конкурсаў праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (змяшчаюць праектныя работы навучэнцаў – пераможцаў і прызёраў конкурсу).

   Творчая абарона-прэзентацыя праектаў III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

 

   Каардынатары: аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі, тэл. 8 017 379 56 61