Ошибка :

Показать отладочную информацию

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст»
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст»

Паважаныя калегі!

 

17 лістапада 2020 года ў межах рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта ўстановы адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Укараненне мадэлі рэспубліканскага метадычнага кластара як рэсурсу развіцця дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» адбудзецца рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст» (далей – навукова-практычная канферэнцыя).

Арганізатары навукова-практычнай канферэнцыі:

установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г. Мінска» – апорная метадычная пляцоўка рэспубліканскага метадычнага кластэра і гарадскі рэсурсны цэнтр па выхаваўчай рабоце ў напрамку этнакультурнага выхавання навучэнцаў.

Навукова-метадычная і арганізацыйная падтрымка:

установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (кафедра педагогікі сацыякультурнай дзейнасці, кафедра этналогіі і фальклору);

дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (кафедра моладзевай палітыкі і сацыякультурных камунікацый);

дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур»;

дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Мэты і задачы:

абагульненне і трансляцыя інавацыйнага вопыту ў рэалізацыі прыярытэтных праектаў і праграм у галіне этнакультурнага выхавання падрастаючага пакалення ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

абмеркаванне сучасных метадалагічных падыходаў і перспектыў у выхаванні, развіцці, сацыялізацыі асобы сродкамі традыцыйнай культуры беларусаў;

удасканаленне этнакультурных кампетэнцый педагагічных работнікаў;

развіццё медыякультуры як кампаненту сучаснай адукацыйнай прасторы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Праблемнае поле навукова-практычнай канферэнцыі: 

тэарэтыка-метадалагічныя падыходы да этнакультурнага выхавання навучэнцаў і выкарыстання сродкаў беларускай народнай культуры, этнапедагогікі ў сучаснай адукацыйнай прасторы;

традыцыйная культура беларусаў у адукацыйнай дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

трансляцыя традыцыйных культурных каштоўнасцей у педагагічнай дзейнасці;

асоба ў народнай культуры і педагогіцы;

фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў сродкамі традыцыйнага мастацтва;

традыцыйная культура ў кантэксце культурна-дасугавай дзейнасці;

развіццё творчых здольнасцей і практычных навыкаў навучэнцаў сродкамі народнай дэкаратыўна-прыкладной і фальклорнай творчасці;

этнакультурнае выхаванне дзяцей у садружнасці з сям’ёй, установамі адукацыі і культуры.

Форма правядзення і праграма:

навукова-практычная канферэнцыя праводзіцца ў анлайн-фармаце з выкарыстаннем сучасных сродкаў анлайн-падключэння і ўключае пленарнае паседжанне, тэматычныя секцыі, педагагічныя інтэрактыўныя пляцоўкі і майстар-класы, метадычную анлайн-выставу «Традыцыйная беларуская культура: педагагічны вопыт, творчасць, майстэрства».

Да ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі запрашаюцца:

педагогі дадатковай адукацыі, настаўнікі (напрамкі – народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, музычны фальклор,  фальклорны тэатр і інш.), культарганізатары, педагогі-арганізатары ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі;

метадысты, загадчыкі структурных падраздзяленняў, упраўленчыя кадры, якія курыруюць пытанні этнакультурнага выхавання і творчага развіцця навучэнцаў, устаноў  дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

 удзельнікі апорных метадычных пляцовак рэспубліканскага  метадычнага кластара ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

 спецыялісты і навуковыя работнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, навуковых устаноў і арганізацый.

Умовы ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі:

для ўдзелу неабходна накіраваць на адрас аргкамітэта:

зводную заяўку ад абласных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, цэнтра выхаваўчай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі;

матэрыялы выступленняў удзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі.

Просім даслаць вышэйназваныя дакументы ў аргкамітэт навукова-практычнай канферэнцыі на пазначаныя электронныя пошты: nchtdm@nchtdm.by, oktcvr@minsk.edu.by (з адзнакай: навукова-практычная канферэнцыя) да  30 верасня 2020 г. 

Рабочыя мовы  – беларуская, руская.

Па выніках правядзення канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў удзельнікаў. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі ў зборніку. Тэзісы, якія не адпавядаюць праблемнаму полю канферэнцыі, не разглядаюцца. Матэрыялы публікуюцца ў аўтарскай рэдакцыі.

Кожнаму аўтару і вядучым-арганізатарам практыкаарыентаваных анлайн-пляцовак будзе дасланы электроны сертыфікат удзельніка канферэнцыі, а таксама электроны варыянт зборніка матэрыялаў.

Праграма канферэнцыі будзе размешчана на сайце Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі https://method.nchtdm.by/ і Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г. Мінска https://tk.oktcvr.minsk.edu.by.

Кантакты аргкамітэта:

г. Мінск, установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі (тэл. 8017-379-56-61, Ісачкіна Ларыса Анатольеўна, Бондарава Святлана Аляксандраўна, Крыўко Таццяна Міхайлаўна).

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г. Мінска», аддзяленне інавацыйнага развіцця, вучэбна-метадычны кабінет (8017-375-51-44; 8017-242-22-63, Грыцэнка Алена Іванаўна, Камоцкі Міхаіл Уладзіміравіч, Гнюсевіч Ірына Сяргееўна).

 

ДАДАТКІ:  

  1. форма агульнай заяўкі;  
  2. патрабаванні да афармлення матэрыялаў удзельнікаў; 
  3. контуры праграмы навукова-практычнай канферэнцыі (праект)