У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2026 год у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 16-17 красавіка 2026 года адбудуцца заключныя мерапрыемствы V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”.
Конкурс накіраваны на патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў, далучэнне дзяцей і моладзі да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.
Арганізатары:
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Удзельнікі конкурсу:
навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі, педагагічныя работнікі, якія ажыццяўлялі падтрымку праектна-даследчай дзейнасці і яе метадычнае суправаджэнне.
У фінале фестывалю-конкурсу – 18 лепшых праектаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Творчая абарона-прэзентацыя праектаў адбудзецца па намінацыях:
- Музычная спадчына маёй Радзімы;
- Культурныя традыцыі і абрады роднага краю;
- Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны.
У кожнай з намінацый прадстаўляюцца праекты, якія накіраваны на даследаванне, захаванне, папулярызацыю традыцыйнай культуры беларусаў, мастацкую рэканструкцыю і творчае пераасэнсаванне народнай спадчыны ў сучасных умовах.

Месца правядзення:
г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 5, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі












