Ошибка :

Показать отладочную информацию

Драматычныя абразкі «Новыя прыгоды Правапісу», Лявоненка Святлана Уладзіміраўна
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Драматычныя абразкі «Новыя прыгоды Правапісу», Лявоненка Святлана Уладзіміраўна

Рэспубліканскі конкурс распрацовак літаратурнага  матэрыялу для дзіцячага тэатра

Намінацыя «Арыгінальная творчасць» для сярэдняга школьнага ўзросту


Драматычныя абразкі «Новыя прыгоды Правапісу»

Аўтар: Лявоненка Святлана  Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, ДУА «Сярэдняя школа №10 г.Светлагорска»

Светлагорск 2016 Друкуецца па рашэнні абласнога метадычнага савета, пратакол №1 ад 28.01.2016

Рэцэнзент: Сінянок А.В., загадчык аддзела менеджменту і рэкламна-выдавецкай дзейнасці УА «Гомельскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі» 

Новыя прыгоды Правапісу: п’еса /Аўтар: Лявоненка С.У. – Светлагорск: ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Светлагорска», 2016

У аснове дыдактычнага тэатра ляжыць дыдактычная ролевая гульня, якая аб’ядноўвае вучэбны матэрыял з працэсам развіцця асобы, яго эмацыянальнай сферай. Дыдактычны тэатр уяўляе сабой навукова-пазнавальны і мастацка-эстэтычны варыянт калектыўнай творчай справы, развівае цікавасць да вывучэння беларускай літаратуры, дапамагае зразумець ролю прамовы персанажаў у характарыстыцы герояў і іх учынкаў, дазваляе авалодаць пісьмовай літаратурнай мовай, дае магчымасць развіць творчыя здольнасці вучняў, вучыць пераўвасабленню, акцёрскаму майстэрству. Матэрыял рэкамендуецца для педагогаў дадатковай адукацыі, кіраўнікоў тэатральных аб'яднанняў устаноў дадатковай і агульнай сярэдняй адукацый.

Лявоненка Святлана Уладзіміраўна

Драматычныя абразкі «Новыя прыгоды Правапісу»

Дзяючыя асобы:
Карціна 1
Чытальнік;
Новы Правапіс;
Чужынцы – Генерал, Герой, Кефір;
Сям’я Е – дачка Семнаццаць, дзяўчына 17 гадоў;
бацька Шэсцьдзесят –пажылы рахманы чалавек гадоў пад 60;
маці Пяцьдзесят – рухавая жанчына, ёй 50 гадоў (памылкі ў словах зроблены наўмысна);
Сям’я Я – сын Пясняр, малады хлопец 18 гадоў;
маці Зямелька – актыўная жанчына сярэдняга ўзросту;
бацька Селянін – пажылы спакойны чалавек сталых гадоў;
Дзеці Сямнаццаці і Песняра – Дзявятка і Дзясятка.

Карціна 2
Агрыпіна – жанчына сталага ўзросту;
Данілка – дванаццацігадовы хлопчык, сын Агрыпіны;
Васілінка – дачка Агрыпіны, дваццацігадовая дзяўчына;
Правапіс Новы – жаніх Васілінкі.

Карціна 3
Дзеці:
дзяўчынкі І і А,
хлопчыкі П і Ц,
дзяўчынка Знак прыпынку – чатыры дзяўчынкі У/Ў:
спераду – У, на спіне – Ў (надпісы з адпаведнымі літарамі і любым знакам прыпынку змешчаны на адзенні дзяцей);
Ускладовачка (і на спіне, і на жываце ў яе размешчана літара У складовае) – дзяўчынка 11-12 гадоў, апранаецца па-еўрапейску;
Чараўнік Правапіс (на спіне змешчаны надпіс «НОВЫ ПРАВАПІС. 2008», гэты надпіс ніхто не бачыць, пакуль у час магічных дзеянняў чараўнік не пакажа спіну) – мужчына сярэдняга ўзросту.

Вядучыя (разам):
Добры дзень, паважанае спадарства!
Першы вядучы.  Сёння ў нашай роднай вёсцы вялікае свята, І гасцей паважаных сабралася багата.
Другі вядучы:     Сёння наша хата свеціцца агнямі,
Запрашаем, госцейкі, пабыць разам з намі.
Трэці вядучы:    Няхай настрой святочны абляціць падворкі.  Будзе многа працы, пра мову гаворкі …
Першы вядучы:
Добры дзень, паважанае спадарства!
Вы да нас у госці сёння завіталі,                               
Мы вам рады.Другі вядучы:    Вельмі рады!                              
Наша вёска …
Трэці вядучы:    Пачакай! Ты ж спачатку адрас дай!
Першы вядучы: Марфалагічная вобласць, Лексічны раён, На карце мовазнаўчай знаходзіцца ён. А дзеянне ў вёсцы адбываецца, Што Правапіснаю называецца.
Другі вядучы:     І стары, і малы, выходзьце з хат хутчэй!
Вядучыя (разам):  Вёска Правапісная, сустракай гасцей!

Карціна 1

Змены, якія адбыліся ў правапісе галосных е, ё – я ў некаторых словах беларускай мовы. На сцэне знаходзяцца дзве сям’і. Кожная сям’я займаецца сваімі справамі.Дзеянне адбываецца на сцэне, якая падзелена на дзве часткі. Кожная частка сцэны ўбрана пад беларускую хату. Пасярод сцэны, паміж хатамі, стаіць лаўка, каля яе знаходзіцца дрэўца (гэта вуліца). Каля кожнай хаты ўсталяваны шыльды са словамі Закона. Закон сям’і Е: “У словах славянскага паходжання і даўно запазычаных словах у першым складзе перад націскам пішацца літара Е”. Закон сям’і Я: “У словах славянскага паходжання і даўно запазычаных словах у першым складзе перад націскам пішацца літара Я”.

Чытальнік: Было гэта даўно, але добра памятаю тыя падзеі. Жылі ў нашай вёсцы дзве сям’і, аднаму Богу маліліся, законаў адных правапісных трымаліся. Але ніяк не маглі яны пагадзіцца ў адным: якую ж літару трэба пісаць у словах славянскага паходжання і ў даўно запазычаных словах у першым складзе перад націскам на месцы Е, Ё. І столькі сварак ды боек праз гэта паміж імі было, што вам і не снілася.
Дзве жанчыны падыходзяць да плота. Паміж імі ўсчынаецца размова, якая паступова пераходзіць у спрэчку
Зямелька: Чула, кума, што ў свеце дзеецца?
Пяцьдзясят: Што новага ты мне можаш расказаць? Чаго я яшчэ не ведаю?
Зямелька: Новы Правапіс з’явіўся, усім дапамагае, шчаслівай долі ўсім небаракам зычыць, жыццё паляпшае. Да вас хутка завітае, бо ўжо надта вы ўпарціцеся. Столькі гадкоў на Беларусі жывяце, а ніяк па-нашаму ні пісацца, ні чытацца не можаце.
Пяцьдзясят: І нашто нам гэтыя клопаты? Не пісаліся, не чыталіся і не будзем! Бачыла, што да нас учора Генерал ды Герой заходзілі? Ручкаліся з намі, цалаваліся. Такія далікатныя мужчыны! З Е не растаюцца. Е трэба пакінуць і яго пісаць! І што мне твой Правапіс, калі такія панкі да нас заходзілі! Е трэба пісаць!Зямелька: Знайшла на каго раўняцца, на замежных гасцей! Прыйшлі да нас і свае парадкі наводзяць. Трапіш ты праз гэту сваю любоў да чужаземнага ў бяду, тады ўспомніш мае словы. З Я вам трэба пісацца, з Я!
Пяцьдзясят: З якой Я? Толькі з Е!
Зямелька: З Я, неразумная! З Я!
Пяцьдзясят (пераходзіць на крык): З Е!
Жанчыны пачынаюць сварыцца. Хатнія падбягаюць да іх, раздымаюць і разводзяць у розныя бакі. Сцэна апусцела. Паступова з розных бакоў з’яўляюцца, азіраючыся, Сямнаццаць і Пясняр. Садзяцца на лаўку. Пясняр абдымае дзяўчыну.
Сямнаццаць: І чаго так нашы матулі разышліся? Бедныя мы бедныя! Цішком даводзіцца сустракацца.
Пясняр: І не кажы. Ну чаго так твае бацькі ўзбунтаваліся супраць новых парадкаў? Нашто чапляцца за старое, калі новае жыццё паляпшае, радню ўзбагачае. Ты ж паглядзі: колькі нас багата, што з Я пішамся ў першым складзе перад націскам. І вы ў нас прыжыліся, сваімі сталі.
Сямнаццаць: Праўду, даражэнькі, кажаш! І мне прасцей бы з Я жылося, зусім беларусачкаю стала б! А то маці ўсё на чужаземцаў паглядае, замуж за Генерала мяне аддаць хоча.
Пясняр: А ты?Сямнаццаць: А я цябе кахаю! За цябе толькі пайшла б!
За сцэнаю чуецца сварка паміж маткамі
Пясняр: Зноў яны ўсхадзіліся! Не хвалюйся, родненькая, усё будзе добра! Дапаможа нам Новы Правапіс. Уцякайма адсюль, а то атрымаем на арэхі.Маладыя разыходзяцца ў розныя бакі.
На сцэне з’яўляюцца Генерал, Герой, Кефір. Яны выводзяць сям’ю Е і пачынаюць звязваць вяроўкамі дзяўчыну, маці і бацьку. Палонныя цішком плачуць.
Генерал: Гэта есць карашо. Гэта есць как у нас. Літар Е ў першы склад перад націск пішацца. Гут. Карошы работнік з ані будзет. У нас жыць, у нас працаваць. Зямля родны забываць! Ха-ха-ха.
Кефір: Герой, а чаму мы толькі гэту сям’ю забіраем? А астатнія?
Герой: Над астатнімі мы ўлады не маем. Бароніць іх магуты асілак Новы Правапіс. Ніяк нам да іншых не падступіцца!
Сямнаццаць: Божухна Усемагутны! Даруй нам правіны нашы! Дапамажы нам! Дай выратавальніка!
Пяцьдзясят: Чаму я суседку не слухала! Змяню я сукенку старую на новую! Буду па-новаму жыць, па-новаму пісацца!
Шэсцьдзясят (штурхае жонку): Неразумная баба! Праз цябе ў гэту бяду трапілі. (Крыўляючыся) Паночкі, галубочкі, цалаваліся, ручкаліся. Даўно зямля беларуская нас корміць-поіць. Не, Е ёй падавай! Цьфу.
На сцэне з’яўляецца Новы ПравапісНовы Правапіс (праганяе злыдняў): Пайшло прэч, чужаземнае насенне! Няма чаго на нашай зямлі парадкі свае ўсталёўваць! Спрадвеку так было, што ў першым складзе перад націскам у словах славянскага паходжання Я пісалася! Тая яно і будзе! (Звяртаецца да палонных) А вы даўно ўжо з намі зрадніліся, з літарай Я заручаліся! Вось і заставайцеся з ёю назаўжды!Развязвае палонных. Мяняе ў іх літары Е на Я.
На сцэне з’яўляюцца ўсе ўдзельнікі пастаноўкі

Чытальнік: І так памёр закон стары, і так стаў новы закон. Чужаземцы як пісаліся з Е, так і пішуцца сёння. А нашы героі ажаніліся, з літарай Я заручыліся. І дзеткі ў іх нарадзіліся: Дзявятка (выходзіць дзяўчынка), Дзясятка (з’яўляецца яшчэ адна дзяўчынка). 
Першы вядучы:  Бывайце, сем’і Е і Я.                             
Павінна поўнай быць сям’я!                             
Жывіце, Е і Я, багата.                             
А мы ў другую пойдзем хату.
Другі вядучы:     Цікава, як тут жыццё-быццё ідзе?                             
І хто да ведаў выдатных вядзе?                             
Ці дзеці змены ў правапісе знаюць?                             
Ці спадчыну дзядоў старанна зберагаюць?
Першы вядучы.  Пра што ў сямейках размовы вядуць?                             
Пра што тут спяваюць і як тут жывуць?                             
Як дзетак сваіх выхоўваюць                             
І шчасце ў сямейцы захоўваюць?

Карціна 2
Перадача акання на пісьме. Правапіс ненаціскных фіналяў -ар, -альЗаўвага. У дыялогах пры вымаўленні слоў з фіналямі спачатку наўмысна робяцца памылкі.Звычайны пакой, небагатае ўбранне. Пасярод пакоя стаіць стол, на якім знаходзіцца старэнькі камп’ютар, з якога вывалілася -эр, побач з камп’ютарам знаходзіцца прынтар. У пакоі ёсць канапа, на канапе ляжаць рэчы. Каля стала завіхаецца Данілка. Хлопчык імкнецца прымацаваць -эр на месца, але дэталь вывальваецца з камп’ютара. Нарэшце ўсё атрымліваецца. Данілка ўладкоўваецца за сталом, імкнецца нешта зрабіць, але дэталь зноў вывальваецца. Данілка (раззлавана стукае па камп’ютары): Мамка, дзе ты там завіхаешся? Камп’ютэр зноў не працуе. Фіналь -эр ніяк на сваё месца станавіцца не хоча. Ды і прынтэр абы-што выдае.
З’яўляецца Агрыпіна. Жанчына ручніком выцірае рукі. Дастае з кішэні анучу і пачынае праціраць пыл
Агрыпіна: Чаго лямантуеш? Ты ж ведаеш, што яны ў нас ужо даўно! Рамантаваць трэба, дэталі новыя набываць. Васілінка хутка прыедзе, чым-небудзь ды дапаможа.
Данілка (пакрыўджана): Добра, пачакаем Васілінку. Яна нейкі сюрпрыз нам падрыхтавала. (Летуценна). Можа, камп’ютэр новы прэзентуе. (Да маці). А падсілкавацца ў нас знойдзецца што?Агрыпіна: Зараз, сынок, зараз!Агрыпіна выходзіць, але хутка вяртаецца з талеркай, на якой знаходзяцца катлеты з рубленага мяса. Ставіць талерку перад хлопчыкам. З замілаваннем глядзіць на сынаДанілка (задаволена пацірае рукі): Зараз падмацуюся і пабягу на вуліцу з хлопцамі пагуляць. (Кусае шніцаль і пачынае крывіцца). Мамка, шніцэль нясмачны! Чаго ты там намяшала?Агрыпіна (хапае кулінарную кнігу, на якой вялікімі літарамі напісана “РЭЦЭПТЫ 1959 ГОДА”. Пачынае гартаць): Як нясмачны? Што ты выдумляеш? Як раней гатавала. (Водзіць вачыма па старонцы). Т-а-а-а-к… Т-а-а-а-к…Т-а-а-а-к… У фінале дадаяце прыправу -эль. Так я і зрабіла: -эль у шніцэль дадала. (Да сына) Усё табе сёння нясмачна, усё табе старое і не працуе! Ідзі, гуляй са сваімі дружбакамі, яны ўжо даўно цябе чакаюць.Данілка выбягае. Агрыпіна застаецца адна. Жанчына пачынае перабіраць рэчы. Бярэ світар, а ў яго рукаў з -эр адвальваецца. Агрыпіна падымае рукаў, круціць у руках, а потым кідае на канапу і сама ўладкоўваецца на ёйАгрыпіна: Нешта дзіўнае сёння стаецца: то камп’ютэр не працуе, то шніцэль не ўдаецца, а тут і світэр парваўся…А світэр мой Лявонка на вяселле аж у 1959 годзе падарыў.У пакой усхваляваны і задаволены забягае ДанілкаДанілка: Мама, мама! Там Васілінка прыехала! Не адна прыехала…Уваходзіць Васілінка, а за ёй, саромеючыся, пасоўваецца Правапіс. Жанчыны абдымаюццаАгрыпіна: Мая ты даражэнькая! Мая ты залаценькая! Якая ж ты прыгожая стала! (Заўважае юнака. Падыходзіць да яго, разглядае з ног да галавы) А гэта хто? Сурпрыз абяцаны! Ну, сурпрыз, і як нас зваць?Правапіс Новы: Правапіс.Агрыпіна: І прозвішча ў нас ёсць?Правапіс Новы: Ёсць! Новы.Агрыпіна: Хе-хе-хе! Правапіс Новы!Васілінка: Мама, не чапляйся да чалавека! Пагамані лепш з дачкой, бо даўно ўжо не размаўлялі мы.Жанчыны садзяцца на канапу. Правапіс падыходзіць да стала, за якім сядзіць Данілка. Правапіс пачынае майстраваць камп’ютарАгрыпіна: І калі ж ты са сваім Правапісам Новым пазнаёмілася?Васілінка: Ды ўжо даўно, як толькі ён у нас з’явіўся. Аж у 2008 годзе сустрэліся.Агрыпіна: Гэта ж трэба, а матцы роднай ні слоўка не сказала.Васіліна: Не крыўдуй, даражэнькая! У яго спраў багата было, падарожнічаць давялося, дапамагаць усім, жыццё спрашчаць. А ўжо ў 2013 годзе з усім справіўся, усё зрабіў! Вось і выбраліся да нас.У гэты час чуецца радасны голас ДанілкіДанілка: Працуе, працуе, капм’ютар працуе! А прынтар як добра друкуе!Агрыпіна: І што ты з ім зрабіў?Данілка: Не я, а Правапіс Новы.Правапіс Новы: Ды нічога такога я не зрабіў. Ваша фіналь -эр, што ў камп’ютары ды ў прынтары, як і ў іншых, ужо з 2008 года заменена на больш сучасную -ар. Замяніў фіналь -эр на -ар, вось і запрацавалі вашы рэчы. З новай фіналлю яны вам яшчэ сто гадоў праслужаць. Толькі не націскайце на -ар.Агрыпіна: Паглядзі на яго! А Правапіс рукаты ў нас які! Можа, ты і світэр мне падладзіш?Правапіс Новы: Мама… Ой! Агрыпіна Іванаўна, нашто вам старое адзенне, мы вам новае прывезлі. Правапіс працягвае новы світар. Аргыпіна бярэ світар і разглядае з усіх бакоў. На вопратцы прымацаваны літары -АР. У гэты час Правапіс дастае кнігу, на якой змешчаны запіс “РЭЦЭПТЫ-2008”Агрыпіна: Глядзі ты! І тут фіналь -ар. Мода такая, ці што?Васілінка: Не мода, мама, а да беларускіх каранёў вяртаемся. Цяпер у агульных назвах усе фіналі -эр на фіналі -ар памянялі. Толькі памятай, што табе Правапіс сказаў: “Не націскайце на -ар!”.Правапіс Новы: Ведаем мы, што вы добра ўмееце гатаваць, гасцей сустракаць. Вось вам і яшчэ адзін падарунак (Дае кнігу).Агрыпіна (бярэ кнігу і пачынае гартаць): Шніцаль… Так… Так… Так… А-а-а, вунь яно што: напрыканцы трэба ў шніцаль -аль дадаваць! А я… (Хітра пазірае на юнака). Вось дык зяцёк! Усім зяцькам зяцёк! Ідзі сюды! Не бойся! Абдымі маму.Правапіс Новы: І абдыму, і пацалую, і багата чаму яшчэ навучу, багата ў чым яшчэ дапамагу!Усе падыходзяць да Агрыпіны. Жанчына ўсміхаецца, цалуе ўсіх дзяцей. Маладыя пакідаюць сцэну. Агрыпіна выцірае слёзыАргыпіна: Вось і на маёй вуліцы свята! А трэба было толькі старыя фіналі -эр ды -эль на новыя -ар ды -аль у агульных назоўніках памяняць. (Да гледачоў). Толькі не націскаць, не націскаць на -аль, -ар. (Павучальна). Правапіс! Новы Правапіс!Першы вядучы: Ой, дзяўчаткі, не ўцякайце,                             Лепш за стол хутчэй сядайце!                             

Давайце разам абмяркуем,                           
 Як выступленне пабудуем
.Другі вядучы:    Хто добрым словам прывітае,                           
 Хто звонка песні праспявае,                           
 Хай будзе шчасна ў нашай хаце                             
На правапісным шчырым свяце.

Карціна 3
Нескладовае Ў і У складовае
Дзеянне адбываецца на вуліцы. Дзеці гуляюць у гульню. Ускладовачка назірае за гульнёй
Дзеці (разам): Мора хвалюецца. Раз! Мора хвалюецца. Два! Мора хвалюецца. Тры! Фігура, што з мора, замры!Дзеці становяцца ў такім парадку: галосны – Ў, зычны – У, знак прыпынку – У і г.д. Ускладовачка паступова набліжаецца да дзяцейУскладовачка: Ой, як вы хораша гуляеце! Прыміце і мяне да сябе! Дазвольце з вамі пагуляць.Хлопчык П: Гуляй! Нам няма чаго шкадаваць!Дзяўчынка І: Далучайся, не бойся! Дзеці (разам): Мора хвалюецца. Раз! Мора хвалюецца. Два! Мора хвалюецца. Тры! Фігура, што з мора, замры!
Усе становяцца ў правільным парадку, толькі Ускладовачка становіцца пасля галоснай АХлопчык Ц: Няправільна ты стала! Пасля галосных у нас заўжды Ў нескладовае было, а пасля зычных і знакаў прыпынку У складовае станавілася. Хіба толькі тыя, што з вялікай літары пішуцца пасля галосных, на Ў нескладовае не мяняюцца. Дзяўчынка А: Яны з намі не гуляюць. Дарослыя, паважныя. Што ім з намі, малымі, рабіць.Хлопчык П: Станавіся за мной. (Адцягвае дзяўчынку за руку ад літары А і прымушае стаць пасля сябе). Ці парадкаў нашых не ведаеш?Ускладовачка (разгублена): Ды я не хацела вас пакрыўдзіць! Я так заўжды ў сваім Іншамоўску пісалася. З УС і УМ сябравала. У іншамоўных словах пасля галосных стаяла. Паглядзіце. Ускладовачка дастае са свайго заплечніка карткі са словамі ФАУНА, САУНА, КЛОУН, РАУНД, ВА УНІВЕРСІТЭЦЕ, СТРАУС, АКВАРЫУМ. Яна паказвае словы дзецям, а потым ставіць на зямлю. Дзятва пачынае са слоў смяяццаДзяўчынка І: Дзіўная нейкая ты! Не хочам мы з такой вадзіцца, што не хоча нашым правілам падпарадкоўвацца: пасля галосных У ператварацца ў Ў нескладовае.
Дзеці пакідаюць Ускладовачку, пры гэтым дражняць дзяўчынку: “Ускладовачка-іншамовачка”. Ускладовачка застаецца адна, бярэ кожнае слова, разглядае, ставіць на месца, каб было бачна гледачам. Уздыхае і пачынае плакаць
Ускладовачка: І чаму я такая нешчаслівая? І чаму праз тое, што я з іншых зямель, мне цярпець даводзіцца? Гуляць са мной не хочуць! Гавораць, што не выконваю правілы гульні: не ператвараюся пасля галосных у Ў нескладовае. (Круціцца). А мяне хоць улева, хоць управа круці – усюды У складовае. Плача. На сцэне з’яўляецца чараўнік Новы правапіс. Ён нясе вялікі мех. Яго заўважае Ускладовачка, кідаецца на дапамогу чараўніку
Ускладовачка: Ой, дзядзечка! Вам жа цяжка! Давайце дапамагу! Сядайце сюды, тут больш зручна.
Чараўнік уладкоўваецца на пні, побач ставіць мяшок. Ускладовачка ўладкоўваецца побач, на зямлі
Чараўнік: Даўно я такіх выхаваных дзяцей не сустракаў! І паднесці цяжкае дапамагла, і месца сваё саступіла! Дзякуй табе, даражэнькая! Як цябе зваць, добрае дзіцятка?Ускладовачка: Ускладовачка. (Цішком выцірае слёзы, адварочваецца).Чараўнік: А чаму ты ўвесь час цішком слёзы выціраеш? Хто цябе пакрыўдзіў?Ускладовачка: Ды ніхто са мною сябраваць не хоча! Ніхто гуляць не бярэ! Дражняць Ускладовачкай-іншамовачкай! Ці ж я віну маю, што ў іншамоўных словах пасля галосных на Ў нескладовае не мяняюся! (Паказвае словы).Чараўнік: Гэтаму гору я дапамагу! Над тваімі словамі паваражу! Табе, добрая дзяўчынка, за тваю спагаду новых сяброў падару! (Паварочваецца да гледачоў спінай, на спіне надпіс “НОВЫ ПРАВАПІС”. Пачынае варажыць. Важна, каб словы СТРАУС і АКВАРЫУМ засталіся ўбаку, бо змен не назіраецца)
Варажу, варажу,Дзяўчынцы добрай дагаджу!Пасля галоснай стань-круціся,У Ў нескладовае ператварыся!Я па зямлі хаджу-хаджу,Пісаць па-новаму вучу!Раз, два, тры!Правапіс новы нам пакажы!
У гэты час дзяўчынка, якая выконвае ролю Ускладовачкі, ператварае сваю літару У ў Ў, прымацоўвае рысачкі над літарай У і ў словах ФАЎНА, САЎНА, КЛОЎН, РАЎНД, ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ; не змяняе правапіс СТРАУС, АКВАРЫУМ. Чараўнік адыходзіць. Усе бачаць словы і дзяўчынку
Ускладовачка: (Азірае сябе, азірае словы, здзіўляецца, абдымае чараўніка). Мой вы даражэнькі! Мой вы залаценькі! (Круціцца, радуецца зменам. Пакуль дзяўчынка радуецца, чараўнік цішком пакідае сцэну). Якая я зараз шчаслівая: так павярнуся – пасля галосных у Ў нескладовае ператваруся, так павярнуся – У складовым пасля зычных і знакаў прыпынку застануся! (Разглядае словы). А словы з Ў нескладовым сталі: САЎНА, ФАЎНА, КЛОЎН, РАЎНД, ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ! Дзіва-дзіўнае! (Заўважае СТРАУС, АКВАРЫУМ. Глядзіць на іх здзіўлена. Усміхаецца). Нашто вам Ў нескладовае, вас і так мова адзначыла: адным ум дала, другім ус пазычыла – з імі і заставайцеся, пасля галосных не змяняйцеся. (Заўважае, што чараўнік знік. Вельмі здзіўляецца). А куды знік мой выратавальнік? Нават і не развітаўся. А я і не даведалася, як звалі гэтага незвычайнага чалавека! (Да гледачоў). А вы ведаеце?
Першы вядучы:  Сёння правапіс ідзе па ўсёй краіне,                             
Прыжывецца ён, у вечнасці не згіне.                             
Ён па Беларусі-матухне гуляе                             
Ды закон усім патрэбны пашырае.
Другі вядучы:     Беларускія словы і лічбы з літарай Я заручае,                             
Новымі суфіксамі, фіналямі -АР ды -АЛЬ,                             
Што звіняць, нібы крышталь,                             
Каб хутчэй запомнілі, словы надзяляе.
Першы вядучы:  Словы, што не на -УМ і -УС ці націскное У,                             
Дзе У не пад націскам пасля галоснай стаіць,                             
Рыскаю ўпрыгожвае, адзначае.
Другі вядучы:     Напісанне слоў некаторых спрашчае,                             
Мову на новы лад аздабляе,                             
Каб вучні пісьменнасць павышалі                             
І моўныя змены як след запаміналі.